Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі рост выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі: сёлета на 13,6% больш, чым летась


За 6 месяцаў 2022 году ў Беларусі зарэгістравалі 857 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі. Паказчык захворваньняў склаў 9,3 выпадка на 100 тысяч насельніцтва і перавысіў узровень аналягічнага пэрыяду 2021 году на 13,6%.

Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, найбольш высокія паказчыкі захворваньняў — у Гомельскай вобласьці — 14,4 выпадка на 100 тысяч насельніцтва (195 выпадкаў ВІЧ), Менску — 14 выпадкаў на 100 тысяч (279) і Менскай вобласьці — 11,5 выпадка (169).

Самы нізкі паказчык зафіксаваны ў Горадзенскай вобласьці — 3,5 выпадка на 100 тысяч насельніцтва (35 выпадкаў ВІЧ).

За студзень — чэрвень 2022 году выпадкі інфікаваньня вірусам імунадэфіцыту чалавека полавым шляхам склалі 79,1%, доля парэнтэральных шляхоў перадачы ВІЧ (пры ўнутрывенным увядзеньні наркотыкаў) — 18,6%. У астатніх выпадках спосабы перадачы не паведамляюцца.

Асноўная доля грамадзян, у каго ўпершыню выявілі вірус, — людзі старэйшыя за 30 гадоў (90% зарэгістраваных у студзені-чэрвені 2022 году выпадкаў ВІЧ).

У агульнай структуры зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі 60,8% прыпадае на мужчын, 39,2% — на жанчын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG