Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Малітва за Курапаты ў цэнтры Менску. ФОТА
1
Апоўдні каля сабору сабраліся дзьве сотні чалавек
2
Статкевіча затрымалі да пачатку малебну, на выхадзе з дому. Але былі ягоныя паплечнікі, якія зачыталі ягоны зварот
3
Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне. Перад пачаткам малебну каля Сьвята-духавага сабору былі затрыманыя актывісты Андрэй Шарэнда і Арцём Чарняк.
4
Некаторыя ўдзельнікі малебну трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі
5
Малітвы ладзяць у сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. Некаторыя прысутныя выказвалі абурэньне або шкадаваньне з гэтай нагоды
6
Супрацоўнік міліцыі папярэдзіў прысутных, што акцыя нібыта не санкцыянаваная
7
Яму адказалі, што санкцыяноўваць малебны ня трэба
8
У час акцыі-малебну ля сабору затрыманьняў не адбылося, але прысутных здымалі на камэры «людзі ў цывільным». Перад акцыяй быў затрыманы актывіст Антон Чарняк
9
Малітву распачаў айцец Вікенцій — іераманах Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, не прызнанай уладамі і памеснымі праваслаўнымі цэрквамі
10
Сьвятары БПЦ Маскоўскага патрыярхату да людзей ля сабору не выходзілі. Таксама ня выйшлі каталіцкія сьвятары, калі два дзясяткі ўдзельнікаў акцыі маліліся ля каталіцкага Архікатэдральнага касьцёлу