Лінкі ўнівэрсальнага доступу

150 чалавек у Курапатах узялі ўдзел у малітве за вяртаньне дэмантаваных крыжоў. ФОТА


Мітынг і малітва ў Курапатах, 7 красавіка
Мітынг і малітва ў Курапатах, 7 красавіка

Каля 14:00 у мэмарыяле Курапаты прайшла калектыўная малітва, у якой узялі ўдзел блізу 150 чалавек. Некаторыя ўдзельнікі прыехалі туды з малітвы ў цэнтры Менску, якая прайшла апоўдні перад Сьвята-Духавым саборам.

На „Галгофе“ малітву правіў сьвятар незарэгістраванай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенці, выступалі Алесь Чахольскі, Вячаслаў Сіўчык, Ганна Шапуцька, Мікола Савіцкі і іншыя, у іх ліку Марына Адамовіч — жонка затрыманага Міколы Статкевіча, ініцыятара малітвы ў цэнтры Менску.

Прамоўцы згадвалі, што новы наступ на Курапаты з боку дзяржавы пачаўся пасьля таго, як дзяржава паставіла там афіцыйны помнік. Яны чарговы раз выказалі абурэньне нядаўнім зносам крыжоў у Курапатах, а таксама заявілі, што народ працягне ставіць крыжы ў мэмарыяле. На новыя крыжы праводзілі збор грошай.

Удзельнікі маліліся за вяртаньне крыжоў і за ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, чыталі вершы. Сход завяршыўся сьпевам хрысьціянскага гімну «Магутны Божа». Вернікаў усіх канфэсіяў заклікалі прыходзіць у Курапаты і маліцца штодзень а 19-й гадзіне.

Затрыманьняў падчас малітвы не было, але ў курапацкім лесе дзяжурылі «людзі ў цывільным». Аўтастаянка перад Курапатамі перакрытая.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG