У сувязі са зносам 70 крыжоў у Курапатах Зьміцер Дашкевіч напісаў заяву ў Генэральную пракуратуру Беларусі.
Дашкевіч піша, што «4 красавіка 2019 году ва ўрочышчы Курапаты быў учынены акт дзяржаўнага вандалізму». Гэтыя крыжы цягам мінулага году Дашкевіч ставіў разам са сваімі сябрамі.
Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.