Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі ўзмацніў кантроль за пасажырскімі перавозкамі. Усе інфармацыйныя службы мусяць знаходзіцца ўнутры краіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пытаньні блякаваньня і разблякаваньня ўрад разглядае ўжо некалькі месяцаў. Цяпер прыняты адпаведны дакумэнт.

Савет міністраў Беларусі распрацаваў парадак абмежаваньня і аднаўленьня доступу да інтэрнэт-рэсурсаў і інфармацыйных сыстэмаў, у тым ліку да мабільных дадаткаў, у сфэры аўтамабільных перавозак пасажыраў. Пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Рашэньне аб блякаваньні інтэрнэт-рэсурсаў перавозьнікаў будуць прымаць Міністэрства падаткаў і збораў, органы фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю і Транспартная інспэкцыя.

Паводле новай рэдакцыі заканадаўства ўлады могуць заблякаваць службу, калі перавозьнік выкарыстоўвае інфармацыйныя сыстэмы і рэсурсы, разьмешчаныя па-за межамі Беларусі.

Падставай таксама будзе неаднаразовае непрадастаўленьне дыспэтчарамі таксі, нерэгулярных перавозак або перавозьнікамі інфармацыі пра выкананыя перавозкі або недакладныя зьвесткі пра гэта. Таксама блякаваць будуць рэсурсы і сыстэмы перавозьнікаў, якія перадаюць замовы на перавозку дыспэтчарам не з афіцыйнага рэестру.

Уладальніка рэсурсу (сыстэмы, сэрвісу) будуць інфармаваць пра рашэньне абмежаваць доступ не пазьней як праз адзін працоўны дзень пасьля прыняцьця рашэньня. Акрамя гэтага, рашэньні аб блякаваньні будуць публікаваць на сайце МПЗ.

Пасьля ўстараненьня парушэньняў уладальнік рэсурсу або сэрвісу падае заяву. Разгледзець яго павінны ў тэрмін не пазьней як 15 каляндарных дзён.

Неўзабаве ў Беларусі ўступіць у сілу новы ўказ «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў», сярод іншага ён прадугледжвае і стварэньне рэестру перавозьнікаў і дыспэтчараў таксі. Да 31 кастрычніка 2024 году трапіць у рэестар можна задарма. Ужо з 1 лістапада ўсе патрабаваньні новага ўказу запрацуюць на поўную сілу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG