Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінула 4-гадовая дзяўчынка з Камянецкага раёну, якую шукалі два дні


Абвестка пра пошукі Маі Любімцавай
Абвестка пра пошукі Маі Любімцавай

Абставіны гібелі не раскрываюцца.

Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» паведаміў пра завяршэньне пошукавай апэрацыі. Чатырохгадовую Маю Любімцаву шукалі з 1 ліпеня пасьля таго, як каля 16:30 яна пайшла з дому ў невядомым кірунку.

Дзіця не размаўляла, пра што папярэджвалі людзей перад магчымай сустрэчай і спробамі кантакту.

Раніцай 3 ліпеня ад спэцыялістаў атраду стала вядома, што дзяўчынка загінула. Абставіны трагедыі не раскрываюцца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG