Фактычны лідэр Сырыі Ахмэд аш-Шараа паабяцаў распрацаваць новую канстытуцыю краіны на працягу трох гадоў, а на працягу чатырох правесьці выбары.
Улады Азэрбайджана зрабілі больш жорсткімі міграцыйныя правілы для расейцаў і асобаў без грамадзянства, якія стала пражываюць у Расеі. Ім абмежаваны максымальны тэрмін бязьвізавага знаходжаньня ў краіне. Новы ліміт — 90 дзён на год.
З пачатку сьнежня пры правядзеньні «спэцыяльных мерапрыемстваў» выяўлена «сем фактаў незаконнага транспартаваньня садавіны і сьвежай зеляніны зь Беларусі ў Расею», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
У СІЗА знайшлі мёртвым дырэктара турфірмы «Мэн Трэвэл» Андрэя Котава, якога абвінавачвалі ў арганізацыі вандровак для ЛГБТ. Гэтую інфармацыю расейскаму праекту «ОВД-Инфо» пацьвердзіла адвакатка Котава.
Умацаваньне мяжы зь Беларусьсю ў рамках процідзеяньня нелегальнай міграцыі абыйдзецца Польшчы ў 2,5 млрд злотых (каля 610 млн даляраў), паведаміў брытанскаму выданьню Financial Times намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.
82.827 эўра для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне сабраў у 2024 годзе фонд салідарнасьці BySol.
Самалёт «Азэрбайджанскіх авіяліній», які разьбіўся ў Казахстане, атрымаў пашкоджаньні «з прычыны абстрэлу зь зямлі», заявіў у нядзелю прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў.
179 чалавек, паводле апошніх дадзеных, загінулі пры крушэньні ў Паўднёвай Карэі пасажырскага самалёта авіякампаніі Jeju Air.
Кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былы прадстаўнік у міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі на просьбу Свабоды пракамэнтаваў заяву Лукашэнку пра тое, што ЗША просяць пашырыць штат сваёй амбасады ў Менску.
Лукашэнка заявіў, што ЗША просяць пашырыць штат сваёй амбасады ў Менску
Каляды і Новы год — сямейныя сьвяты. Гэта час, калі людзі зьбіраюцца вялікімі сямейнымі кампаніямі. На старонках газэты The New York Times экспэрты падзяліліся парадамі, як мінімізаваць раздражненьне і пазьбегчы дакучлівых пытаньняў ад сваякоў і сяброў.
Белгідрамет зрабіў прагноз на тры апошнія дні года. Паводле сыноптыкаў чакаецца дастаткова цёплае надвор’е — да +6 градусаў, аднак месцамі могуць быць слабыя туманы і галалёдзіца.
Пасажырскі самалёт разьбіўся пры пасадцы ў аэрапорце Муан у Паўднёвай Карэі.
Пятая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што добраахвотна пакіне прэзыдэнцкі палац.
Сярод сумных і трывожных навінаў сёлета трапляліся і пазытыўныя. Наколькі вы зь імі знаёмыя — праверце сябе.
Тацяна Нядбай — старшыня Беларускага ПЭНу, праваабаронца, мэнэджарка культурніцкіх праектаў, літаратарка.
Падзеі 29 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 28 сьнежня падпісаў указ аб новай «Стратэгіі супрацьдзеяньня экстрэмізму ў РФ».
З 1 студзеня 2025 году «Газпром» спыніць пастаўкі газу ў Малдову з прычыны запазычанасьці з боку «Малдовагаза», гаворыцца ў паведамленьні расейскай кампаніі.
28 сьнежня, роўна празь месяц пасьля заявы грузінскага прэм’ера Іраклія Кабахідзэ аб прыпыненьні эўраінтэграцыі да 2028 году, па ўсёй Грузіі прайшла маштабная антыўрадавая акцыя пратэсту пад назвай «Ланцуг адзінства».
Гішпанцы — рэкардсмэны ў Эўропе па даўгалецьці. Сярэднестатыстычны жыхар гэтай краіны жыве больш за 83 гады. Як гішпанцам гэта ўдаецца? Разабрацца ў гэтым нам дапаможа Павал Кірылёнак, які называе сябе «беларусам па нараджэньні, чэхам па пашпарце, каталёнцам па перакананьнях».
Тэлеграм-канал расейскага дзяржаўнага агенцтва РІА «Новости» заблякавалі ў шэрагу эўрапейскіх краін. Таксама ў тэлеграме недаступныя каналы шэрагу іншых расейскіх дзяржаўных мэдыя.
Зьвязаны з Расеяй танкер Eagle S так званага «ценявога флёту», затрыманы берагавой аховай Фінляндыі 25 сьнежня, меў абсталяваньне для шпіянажу за караблямі і самалётамі NATO, паведамляе брытанскае выданьне Lloydʼs List.
У Беларусі павышаюцца тарыфы на паслугі аэрапортаў і аэранавігацыі. Гэта прадугледжана пастановай № 75 Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю ад 18 сьнежня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін папрасіў прабачэньня ў прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева за крушэньне самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній».
Дональд Трамп зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай адкласьці прыняцьце закона, які забароніць працу TikTok або прымусіць яго ўладальніка прадаць сацсетку амэрыканскай кампаніі.
Пасьля крушэньня самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» у горадзе Актаў (Казахстан) ужо прынамсі пяць авіякампаній адмянілі больш за сотню рэйсаў у расейскія гарады і зь іх.
Савет міністраў Беларусі пастановай № 1012 ад 26 сьнежня падоўжыў яшчэ на год рэгуляваньне цэнаў на тавары, якія выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчай вытворчасьці.
28 сьнежня Ўкраіна і Расея абмяняліся абвінавачваньнямі ў атаках бесьпілётнікаў на свае тэрыторыі. У Расеі кажуць пра атакі дронаў на некалькі прымежных рэгіёнаў, ва Ўкраіне — пра атаку на Мікалаеўскую вобласьць.
Славакія можа спыніць пастаўкі электраэнэргіі Ўкраіне пасьля спыненьня транзыту расейскага газу, заявіў прэм’ер-міністар краіны Робэрт Фіца.
Урад Расеі забараніў званкі праз інтэрнэт на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны. Пастанова апублікаваная на сайце кабінэту міністраў РФ.
Дасьледчы зонд амэрыканскага аэракасьмічнага агенцтва NASA паставіў новы рэкорд, наблізіўшыся на адлегласьць 6,1 мільёна кілямэтраў да паверхні Сонца.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ аб памілаваньні 20 чалавек, асуджаных за «экстрэмісцкія» злачынствы.
Новым дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Беларусі стаў былы вайсковец Аляксандар Вянсковіч, зьвярнула ўвагу «Наша Ніва».
Падзеі 28 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі
У расейскім сэгменце інтэрнэту распаўсюджваецца «навагодні» відэаролік, у якім баец СПА зьбівае ракетай запрэжку Санта-Клаўса. У якасьці альтэрнатывы Санта-Клаўсу прапануецца расейскі Дзед Мароз.
Адразу пасьля крушэньня самалёта Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines (AZAL) у Азэрбайджане была створаная ўрадавая камісія па расьследаваньні катастрофы.
Прысуд у справе аб пашкоджаньні расейскага вайсковага самалёта далёкага радыёлякацыйнага назіраньня А-50 на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам уступіў у сілу. Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйную скаргу.
Пра гэта паведамляе Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) у сваім тэлеграм-канале
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае паліталягіня Роза Турарбекава.
У 2024 годзе Польшча выдала грамадзянам Беларусі каля дзевяці тысячаў «картаў паляка». Пра гэта паведамляе «Медыязона» са спасылкай на прэсавую службу польскага МЗС.
ЗША ўвялі санкцыі супраць заснавальніка і ганаровага старшыні кіруючай у Грузіі партыі «Грузінская мара», былога прэм’ер-міністра і мільярдэра Бідзіны Іванішвілі.
Карбалевіч падсумоўвае вынікі і дае прагнозы.
Як можа зьмяніцца палітыка Захаду пасьля выбараў 2025 году? Якія існуюць шанцы на новую палітычную адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у асяродзьдзі дэмакратычных сілаў?
Заходнеэўрапейскія (звычайныя) вожыкі прызнаныя «патэнцыйна ўразьлівымі», вынікае са справаздачы Сусьветнага фонду дзікай прыроды (WWF) за 2024 год, піша Deutsche Welle.
Азэрбайджанскі заканадаўца заявіў, што існуе «вельмі вялікая» імавернасьць таго, што катастрофа пасажырскага самалёта раней на гэтым тыдні была выкліканая расейскімі сыстэмамі супрацьпаветранай абароны, якія былі прыведзеныя ў баявую гатоўнасьць у сувязі з атакамі ўкраінскіх бесьпілётнікаў.
Авіяэкспэрт патлумачыў Свабодзе, як можна пераблытаць дрон і пасажырскі самалёт, ці варта закрываць аэрапорт у Гомлі і ці бясьпечна самалётам Belavia цяпер лятаць у Расею.
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» паліталягіня Роза Турарбекава.
Загрузіць яшчэ