У Вільні адбыўся штогадовы «Форум арганізацый журналістаў краін Балтыі і перасьледаваных журналістаў». Дыскусіі паміж удзельнікамі форуму ішлі ў залі Канстытуцыі Сейму Літоўскай Рэспублікі.
У Філадэльфіі ў ЗША ўзяла шлюб сямейная пара самага сталага веку ў свеце. Жаніху Бэрні Літману сёлета споўнілася 100 гадоў. Ягонай нявесьце Марджары Фітэрман — 102 гады.
Пасьля пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску пацярпелі 15 чалавек. Таксама пры ліквідацыі пажару пацярпелі два работнікі МНС.
У Беларусі чарговае «мілітарысцкае абвастрэньне». 12 сьнежня Лукашэнка склікаў Раду бясьпекі. А таксама Лукашэнка пракамэнтаваў зрынаньне сырыйскага дыктатара Башара Асада.
Сьледчы камітэт пачаў спэцыяльную вытворчасць у дачыненьні да дзевяці чалавек. Сярод іх — бізнэсовец Вадзім Пракоп’еў, якога ўжо двойчы судзілі завочна.
Рэспубліканскі бюджэт на 2025 год зацьверджаны ўказам Лукашэнкі, паведамляе яго прэс-служба.
Роскомнадзор абмежаваў доступ да мэсэнджара Viber у сувязі з «парушэньнем патрабаваньняў расейскага заканадаўства аб арганізатарах распаўсюджваньня інфармацыі».
Новы камісар Эўразьвязу ў пытаннях абароны Андрус Кубілюс заявіў у інтэрвію Redaktionsnetzwerk Deutschland: «Калі шчыра, мы недастаткова падрыхтаваныя да нападу. Пройдуць гады, перш чым у нас у Эўропе зьявяцца магчымасьці, прадугледжаныя плянамі NATO».
Актывісткі ўкраінскага руху FEMEN у пятніцу правялі акцыю перад Палацам нацыяў у Жэнэве, дзе знаходзіцца эўрапейская штаб-кватэра ААН. Напаўаголеныя акцыяністкі бэнзапілой спрабавалі разрэзаць скульптуру «Зламанае крэсла», якая сымбалізуе наступствы ўжываньня супрацьпяхотных мінаў.
Лібанец Мааз Маараб правёў у сырыйскіх турмах 17 гадоў. Ён расказаў, як яго катавалі.
Чаму робаты часта ня могуць замяніць чалавека ў фізычнай працы, але пры гэтым штучны інтэлект пагражае так званым «творчым» прафэсіям? Як цяпер яго выкарыстоўваюць навукоўцы, звычайныя людзі і аўтарытарныя рэжымы?
У Віцебску на вуліцы генэрала Белабародава загарэўся гандлёвы цэнтар «Беларусь».
Грузінскія ўлады за тры дні прынялі законапраект, які зьмяняе закон «Аб сходах і дэманстрацыях». Ініцыятыва прадугледжвае забарону насіць маскі або іншыя спэцсродкі, якія закрываюць твар падчас пратэстаў.
Чаму робаты часта ня могуць замяніць чалавека ў фізычнай працы, але пры гэтым штучны інтэлект пагражае так званым «творчым» прафэсіям? Расказвае Андрэй Клішын — фізык, дасьледчык у Інстытуце штучнага інтэлекту ў дынамічных сыстэмах пры Ўнівэрсытэце Вашынгтону ў Сіетле.
Пра гэта паведамляюць крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.
Тэатральнае аб’яднаньне «Вольныя Купалаўцы» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваньнем», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Польшча падчас свайго старшыняваньня ў Эўразьвязе ў першай палове 2025 году будзе прытрымлівацца пасьлядоўнай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі і Расеі, у тым ліку дамагацца ўзмацненьня санкцыяў і процідзейнічаць іх абыходу.
Прэзыдэнт Францыі прызначыў прэм’ер-міністрам лідэра цэнтрысцкай партыі «Дэмакратычны рух», свайго прыхільніка Франсуа Байру.
Камітэт ААН лічыць, што пакараньне аўтараў зваротаў за ўдзел у мірных пратэстах парушыла іх правы.
Размова пра дачку славутага лыжніка Сяргея Далідовіча Дар’ю.
Адрыўныя і квартальныя, настольныя і насьценныя, пра вандроўкі і замкі. Свабода сабрала 10 календароў на 2025 год на беларускай мове.
Расея зноў можа нанесьці ўдар па Ўкраіне балістычнай ракетай «Арэшнік» найбліжэйшымі днямі. Экспэрты ацанілі, як спраўляецца з вайной расейскі бюджэт.
Цырымонія ўручэньня прэміі «Надзея на свабоду» Саюзу журналістаў Літвы прайшла ў Канстытуцыйнай залі Сейма Літвы 13 сьнежня.
Бязьвізавы ўзезд датычыць грамадзян амаль 40 краін.
З 22 па 31 сьнежня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты, з 1 па 25 студзеня 2025 году — перадвыбарная агітацыя. Асноўны дзень галасаваньня прызначаны на 26 студзеня 2025 году. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Максымальнае пакараньне, якое пагражае падсуднаму — пазбаўленьне волі да 7 гадоў.
Апэляцыйны суд у Тбілісі не задаволіў скаргі беларускай сям’і на адмову ў палітычным прытулку і гуманітарным статусе ў Грузіі. Гэта першая вядомая праваабаронцам справа, калі беларусы вычарпалі ўсе магчымыя варыянты абскарджваньня ў краіне, паведаміў «Позірку» беларускі праваабаронца Раман Кісьляк.
Асуджанага раней на 3 гады калёніі былога журналіста Радыё Свабода Ігара Карнея пакаралі яшчэ 8 месяцамі зьняволеньня.
У мінулым месяцы на расейскім рынку было прададзена 460 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага заводу — на 23,8% менш, чым у тым жа месяцы 2023 году (604), гаворыцца ў дасьледаваньні расейскага «АСМ-холдынг».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Аўтар і сузаснавальнік выданьня Reform.by Аляксандар Атрошчанкаў канстатуе адсутнасьць грамадзкай цікавасьці да прэзыдэнцкай кампаніі, ацэньвае ролю Ганны Канапацкай і вызначае, як цяпер выглядае «сацыяльны кантракт».
Апазыцыйныя партыі Грузіі адмовіліся прызнаць выбары прэзыдэнта, прызначаныя на 14 сьнежня. Яны абвінавацілі заснавальніка кіроўнай партыі ў канстытуцыйным перавароце.
Раніцай 13 сьнежня Расея зноў атакуе Ўкраіну ракетамі з мора. За тысячу дзён вайны Расея выпусціла па Ўкраіне больш за 10 тысяч ракет.
У вёсцы Ёгла ў Баравіцкім раёне Наўгародзкай вобласьці і побач зь ёй невядомыя зьнеслі помнікі польскім, вугорскім, нямецкім, фінскім і гішпанскім ваеннапалонным, якія знаходзіліся ў зьняволеньні ў мясцовым лагеры ў канцы 1940-х гадоў.
Рэгіён зробіць унёсак у праграму дзеяньняў Рады Эўропы на 2024/2025 год, якая прадугледжвае «навучаньне і апэратыўную падтрымку журналістаў у выгнаньні». Такім чынам рэгіён «умацоўвае незалежныя СМІ, якія зьяўляюцца незаменнай апорай дэмакратыі», гаворыцца ў паведамленьні.
Кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заявіў, што Кіеў пакуль не гатовы пачаць перамовы з Расеяй, паколькі ва Ўкраіны няма дастаткова ўзбраеньняў і гарантый бясьпекі.
У фінале індыйскі гросмайстар перамог свайго кітайскага суперніка, дзейнага чэмпіёна сьвету.
Дзярждэпартамэнт ЗША аб’явіў аб увядзеньні візавых абмежаваньняў у дачыненьні да каля 20 грамадзян Грузіі «за падрыў дэмакратыі» ў краіне.
Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2024 году пра беларусак і для беларусак.
Апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі і дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча Свабода папрасіла пракамэнтаваць экспэрта ў ядзернай зброі, навуковага супрацоўніка Цэнтру міжнароднай і абароннай палітыкі Ўнівэрсытэту Queen’s у Канадзе Максіма Старчака.
Падзеі 13 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Адміністрацыя мэсэнджара Тэлеграм за 2024 год заблякавала 15,38 млн каналаў і групаў, якія парушаюць правілы супольнасьці, гаворыцца ў апублікаванай справаздачы аб мадэрацыі Telegram.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў адміністрацыю Байдэна за тое, што яна дала Ўкраіне дазвол наносіць удары па тэрыторыі Расеі амэрыканскімі ракетамі, і заявіў, што гэта абвастрае вайну.
Паўстаньне 1863 году і БНР у падручніку гісторыі для 11 клясы апісваюцца «максымальна нэўтральна», гаворыцца ў дасьледаваньні Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
Паводле генэральнага сакратара NATO Марка Рутэ, штотыдзень з кожнага з бакоў вайны гінуць і атрымліваюць раненьні больш за 10 тысяч чалавек. Рутэ назваў падзеі ва Ўкраіне самым крывавым канфліктам у Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны.
Чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? Чаму Беларусь мае быць у NATO? Чаму ён крытычна ставіцца да Ціханоўскай і яе каманды? У этэры «ПіКу Свабоды» на гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», палітык Андрэй Саньнікаў.
12 сьнежня ў Літве прыняў прысягу і пачаў працу новы ўрад краіны, сфармаваны сацыял-дэмакратамі, якія раней былі ў апазыцыі, але атрымалі пераканаўчую перамогу на выбарах у кастрычніку. Склад новага ўраду камэнтуе літоўскі журналіст Вітаўтас Брувярыс.
Тацяна Хоміч, сястра палітвязьняволенай Марыі Калесьнікавай, 12 сьнежня ў Эўрапэйскім парлямэнце падчас «Дзён Беларусі» ў Брусэлі прапанавала разгледзець магчымасьць паслабленьня санкцыяў, калі гэта дапаможа вызваляць палітвязьняў.
Чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? Як рэжыму ў Менску ўдавалася адначасна падтрымліваць Асада і пастаўляць зброю сырыйскім паўстанцам? Чаму Беларусь мае быць у NATO? Што рабіць/не рабіць людзям у Беларусі з нагоды 26 студзеня?
Загрузіць яшчэ