Пастанова набывае сілу з 1 студзеня 2025 году. Згодна зь ёй, тарыфы на паслугі аэрапортаў і аэранавігацыі вырасьлі амаль у 4 разы.
Зь 1 студзеня лімітавыя максымальныя тарыфы на
- забесьпячэньне ўзьлёту і пасадкі самалёта складуць 55,53 рубля за тону максымальнай узлётнай масы (цяпер 14,15 руб.),
- гарантаваньне авіяцыйнай бясьпекі ў зоне аэрапорта — 17,21 рубля за тону максымальнай узьлётнай масы (цяпер 4,38 руб.) і 20,75 рубля за чалавека (цяпер 5,28 руб.);
- звышнарматыўная стаянка паветранага судна на пэроне — 5,57 рубля за тону максымальнай узлётнай масы (цяпер 1,415 рубля);
- карыстаньне аэравакзалам пасажырам — 16,2 рубля за чалавека (цяпер 4,08 руб.);
- абслугоўваньне пасажыра, які убывае — 42,53 рубля за чалавека (цяпер 10,80 руб.);
- забесьпячэньне авіяцыйнымі гаруча-змазачнымі матэрыяламі — 203,87 рубля за тону (цяпер 52 рублі);
- аэранавігацыйнае абслугоўванне паветраных суднаў у раёне аэрадрома — 27,2 рубля за тону максымальнай узьлётнай масы (цяпер 7 рублёў);
- аэранавігацыйнае абслугоўваньне паветраных суднаў у паветранай прасторы Беларусі — 172,15 рубля за 100 км артадрамічнай адлегласьці з улікам каэфіцыента вагі (цяпер 44,40 руб.).
Адначасова з павелічэньнем тарыфаў МАРГ выключыў з інструкцыі аб парадку ўстанаўленьня і ўжываньня тарыфаў на паслугі аэрапортаў і аэранавігацыйныя паслугі пункт, які прадугледжвае, што пры аплаце паслуг нерэзыдэтамі Беларусі ў замежнай валюце ўжываюцца тарыфы ў далярах, эўра і расейскіх рублях, якія разьлічваюць шляхам памнажэньня вызначаных тарыфаў на каэфіцыенты пераводу.
- Беларуская авіякампанія «Белавія» працуе пад санкцыямі ЭЗ і ЗША пасьля прымусовай пасадкі самалёта Rynair у Менску ў траўні 2021 году і арышту аўтара тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былога галоўнага рэдактара каналаў Nexta Рамана Пратасевіча і грамадзкай актывісткі, грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі, якія знаходзіліся на борце самалёта.
- У адказ краіны Эўразьвязу і ЗША ўвялі шэраг эканамічных санкцыяў адносна Беларусі. Акрамя гэтага, супраць Беларусі амаль адразу ж увялі санкцыі авіяцыйныя. Ужо ў першыя дні пасьля інцыдэнту краіны ЭЗ цалкам закрылі сваё неба для палётаў беларускіх самалётаў, а сваім авіякампаніям не рэкамэндавалі выкарыстоўваць беларускую паветраную прастору. Да забароны з часам далучыліся нават Сэрбія і Ўкраіна. У выніку «Белавія» фактычна страціла магчымасьць выконваць большасьць ранейшых рэйсаў, а самалёты эўрапейскіх і іншых авіякампаній спынілі палёты над Беларусьсю.
- Сытуацыя ў авіякампаніі яшчэ больш пагоршылася з пачаткам вайны ва Ўкраіне. Першапачаткова кіраўніцтва «Белавія» заяўляла пра намер захаваць штат супрацоўнікаў і памер заробкаў, аднак з часам у СМІ пачала прасочвацца інфармацыя аб масавых скарачэньнях пэрсаналу і зьмяншэньні памеру заробкаў супрацоўнікаў. Афіцыйна «Белавія» гэтыя зьвесткі абвяргала, гаворачы толькі пра кропкавыя скарачэньні пэрсаналу.
Форум