Адпаведнае рашэньне апублікаванае на сайце амэрыканскага Міністэрства фінансаў. Санкцыі ўведзеныя за дзеяньні Іванішвілі, учыненыя наўпрост або ўскосна ў інтарэсах або ад імя Расеі, гаворыцца ў паведамленьні амэрыканскага ведамства.
Усе актывы Іванішвілі, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША або пад кантролем амэрыканскіх грамадзян, будуць замарожаныя. Рашэньне грунтуецца на ўказе, выдадзеным прэзыдэнтам Джо Байдэнам у красавіку 2021 году, у адказ на «шкоднасныя дзеяньні Расейскай Фэдэрацыі».
Указ прадугледжвае санкцыі супраць асобаў, якія падрываюць дэмакратычныя інстытуты і ўдзельнічаюць у міжнароднай карупцыі.
Якая частка багацьця мільярдэра па-ранейшаму знаходзіцца ў заходніх краінах, невядома, удакладняе праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа». Раней паведамлялася, што Іванішвілі вывез творы мастацтва, якімі валодае, зь Лёндану і Нью-Ёрку. Паводле дадзеных Bloomberg, ягонае багацьце за апошні год павялічылася на адзін мільярд даляраў і перавысіла сем з паловай мільярдаў.
Форум