Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі падоўжыў на год рэгуляваньне цэнаў у сельскай гаспадарцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Савет міністраў Беларусі пастановай № 1012 «Аб часовым рэгуляваньні цэнаў» ад 26 сьнежня падоўжыў яшчэ на год рэгуляваньне цэнаў на тавары, якія выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчай вытворчасьці.

У адпаведнасьці з пастановай, рэгуляваньне цэнаў на сельскагаспадарчую тэхніку і абсталяваньне, сродкі аховы расьлінаў, вэтэрынарныя прэпараты для сельскагаспадарчых жывёл, кармавыя дадаткі, насеньне сельскагаспадарчых расьлін, камбікормы, шрот і жмых пры рэалізацыі іх суб’ектам аграпрамысловай вытворчасьці будзе дзейнічаць да канца 2025 году.

Рэгуляваньне цэнаў на гэтыя тавары ўвялі ў лютым 2023 году, пасьля дзеяньне пастановы працягнулі на 2024 год.

  • 19 кастрычніка 2022 году ўрад Беларусі пастановай № 713 увёў дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на тавары ўсяго спажывецкага кошыка. Пазьней зь яго выключылі некаторыя групы тавараў і падкарэктавалі правілы рэгуляваньня цэнаў.
  • Старшыня Менскага сталічнага зьвязу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Віктар Маргелаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 30 кастрычніка заявіў, што суб’екты малога і сярэдняга бізнэсу нясуць страты ад дзейнай сыстэмы рэгуляваньня цэнаў у Беларусі.
  • Паводле эканаміста Зьмітра Крука, адміністрацыйнае рэгуляваньне цэнаў у Беларусі «стварае схаваную назапашаную патэнцыйную інфляцыю», а як яе стрымаць — вялікая праблема, зь якой давядзецца змагацца ўраду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG