Пра блякаваньне Тэлеграм-каналe расейскага дзяржаўнага агенцтва РІА «Новости» паведамілі карыстальнікі з Латвіі, Нямеччыны, Літвы, Нідэрляндаў і Францыі. РІА «Новости» са спасылкай на сваіх карэспандэнтаў піша, што тэлеграм-канал агенцтва заблякавалі ў Польшчы, Бэльгіі, Швайцарыі, Грэцыі, Чэхіі і Італіі.
Пазьней зьявіліся паведамленьні, што ў Эўропе таксама заблякаваныя тэлеграм-каналы расейскіх дзяржаўных мэдыя: «Известия», «Первый канал», НТВ, РЕН ТВ, «Россия 1», «Россия 24/7» і «Российская газета».
- У чэрвені 2004 году Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне аб блякаваньні на тэрыторыі ЭЗ сайтаў чатырох расейскіх СМІ: Voice of Europe, РІА «Новости», «Известий» і «Российской газеты». «Гэтыя СМІ знаходзяцца пад пастаянным прамым або ўскосным кантролем кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі і адыгрываюць важную ролю ў прасоўваньні і падтрымцы агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны, а таксама ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў суседніх краінах», — гаворыцца ў паведамленьні Рады ЭЗ.
- У верасьні відэахостынг TikTok заблякаваў 37 акаўнтаў расейскага інфармацыйнага агенцтва Sputnik і профіль RT International.
- Раней улады ЗША ўвялі санкцыі супраць падкантрольнай Крамлю мэдыягрупы «Россия сегодня», яе дырэктара Дзьмітрыя Кісялёва, «ТВ-Новости» (юрыдычная асоба тэлеканала RT), а таксама НКА «Евразия» і яе заснавальніцы Нэлі Парутэнка. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што мэдыягрупа «Россия сегодня», а таксама РІА «Новости», Sputnik і RT, якія ўваходзяць у яе, працуюць на расейскія спэцслужбы, і абвінаваціў іх ва ўдзеле «ў кампаніях па дэзінфармацыі» па ўсім сьвеце.
Форум