Тацяна Хоміч пракамэнтавала заявы Лукашэнкі пра тое, што ён гатовы разгледзець магчымасьць памілаваньня Марыі Калесьнікавай, і заявіў, што сям’я палітзьняволенай ня хоча сустрэцца зь ёй.
Вялікая Брытанія шчыльна супрацоўнічае зь Літвой, каб прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасьці за парушэньні правоў чалавека, заявілі ў МЗС краіны.
На Філіпінах у вынику паводак і апоўзняў, выкліканых штормам «Трамі», загінулі сама меней 24 чалавекі, паведамляе Associated Press.
Што адбываецца падчас непублічных перамоваў прадстаўнікоў заходніх краінаў з прадстаўнікамі рэжыму? І якая тут можа быць роля дэмакратычных сілаў? Гавораць Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, і Вольга Гарбунова, заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня».
Украінская выведка фіксуе прысутнасьць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Курскай вобласьці, гаворыцца ў паведамлеьнні Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны 24 кастрычніка.
У інтэрвію «Известиям» Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў новы статус Беларусі як партнэра BRICS, а таксама дапусьціў магчымасьць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, у якіх, паводле ЦВК Беларусі, ён атрымаў 80,1% галасоў.
У месцах зьняволеньня ў Беларусі цяпер знаходзяцца сама меней 12 грамадзян Украіны, якіх абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасьці», «шпіянажы» і па іншых палітычна матываваных крымінальных артыкулах.
На якіх умовах Лукашэнка можа вызваліць палітвязьняў да 26 студзеня? Што адбываецца падчас непублічных перамоваў прадстаўнікоў заходніх краінаў з прадстаўнікамі рэжыму? І якая тут можа быць роля дэмакратычных сілаў?
Суразмоўцы Ганны Соўсь у "Піку Свабоды"— Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, і Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, грамадзкая дзяячка, заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня».
Праз адсутнасьць магчымасьці паўнавартаснага назіраньня за выбарчым працэсам на месцах кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» запускае экспэртную місію, якая будзе ацэньваць выбары на падставе адкрытых крыніц і інфармацыі ад выбарнікаў.
Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава — галоўную ўзнагароду Эўразьвязу ў галіне правоў чалавека — сёлета прысудзілі апазыцыйнаму палітыку Марыі Карыне Мачада і былому кандыдату ў прэзыдэнты Вэнэсуэлы Эдмунда Гансалесу Урутыя.
На волю з калёніі выйшаў журналіст Уладзімер Чудзянцоў, паведаміў экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раман Пратасевіч.
Ураджэнец Радашкавічаў Павал Валужын дэбютаваў у нью-ёркскім «Мэтраполітэн-опэра» — адным з самых прэстыжных тэатраў у сьвеце.
Завялі крымінальныя справы супраць удзельнікаў карцпцыйнай схемы, у якую былі ўцягнутыя службовыя асобы 11 найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці Беларусі.
Ігар Кізім параўнаў заявы Лукашэнкі аб тым, што «ён ня ўцягнуты ў канфлікт», з выказваньнямі Ўладзіміра Пуціна «мы яшчэ не пачыналі».
Улады зноў засакрэцяць зьвесткі сяброў выбарчых камісій. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Латвія з 16 ліпеня 2024 году забараніла ўезд у краіну легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі і Расеі. У сваім рашэньні латвійскія чыноўнікі спаслаліся на санкцыі Эўразьвязу. Забарона пачынае дзейнічаць з 31 кастрычніка.
Беларусы працягваюць ехаць з замежжа на радзіму, нягледзячы на частыя арышты тых, хто ўдзельнічаў у пратэстах.
Лукашэнка лічыць, што Беларусь стала моцнай «насуперак санкцыйнаму ціску і спробам каляровых рэвалюцый».
Здаецца іранічным, што ў той час, калі прэзыдэнт Расеі Пуцін працаваў над тым, каб супрацьстаяць уяўленьням аб дыпляматычнай ізаляцыі сваёй краіны, Масква сутыкнулася зь дзьвюма няўдачамі ў рэгіёне, дзе яна калісьці была ўпэўненая ў ляяльнасьці: у Цэнтральнай Азіі.
Лукашэнка прапанаваў правесьці хуткасныя чыгуначныя лініі ў гарады – спадарожнікі Менску. Глядзім, што цяпер зь імі адбываецца і чаго бракуе іх жыхарам.
За мяжой Беларусі oчасткі для галасаваньня стварацца ня будуць. Галасаваньне за прэзыдэнта чакаецца 26 студзеня 2025 году.
У 2018 годзе гэты ўнівэрсам у самым цэнтры Менску прадавалі амаль за 10 мільёнаў даляраў.
Прэзыдэнт Украіны зноў падкрэсьліў, што справядлівага міру ва Ўкраіне можна дасягнуць толькі на аснове Статуту ААН.
Фінляндыя пачала паступова закрываць пункты пропуску на мяжы з Расеяй зь лістапада 2023 году празь вялікі паток мігрантаў з краін Афрыкі і Блізкага Ўсходу.
Мэта групы — аб’яднаць найбольш важныя краіны сьвету, якія не належаць да «Вялікай сямёркі» краінаў, што традыцыйна мелі найбольш разьвітую эканоміку.
Дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзыдэнты трэба падаць не пазьней за 1 лістапада.
Вялікая Брытанія і Нямеччына ў сераду падпісалі пагадненьне ў сфэры абароны, абавязаўшыся супрацоўнічаць у правядзеньні вучэньняў на ўсходнім флангу NATO і падкрэсьліўшы неабходнасьць забясьпечыць самаабарону Эўропы ва ўмовах магчымай эскаляцыі вайны ва Ўкраіне.
З дапамогай датэрміновага перавыбраньня Лукашэнкі рэжым паспрабуе нэўтралізаваць пляны апазыцыі, «перагарнуць старонку» ў адносінах з Захадам. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч
Навошта Лукашэнку спатрэбілася выказацца цяпер у інтэрвію ВВС? Чаму ён так доўга не пацьвярджаў, што пойдзе на выбары 2025 году? Якіх зьменаў у беларускай палітыцы можна чакаць пасьля 26 студзеня 2025 году?
З дапамогай агенцыі «Эўрапол» польскі бок затрымаў людзей, якія дапамагалі перапраўляць мігрантаў далей на захад Эўропы.
На папярэднім пасяджэньні сплянуюць ход працэсу і парадак выкананьня пэўных працэсуальных дзеяньняў, аднак гэта яшчэ не фактычны пачатак суду. Першыя слуханьні, якія пройдуць у закрытым рэжыме прызначаныя на 4 і 17 сьнежня.
Тэрмін вынесьлі за спробу зьнішчэньня маёмасьці грамадзка небясьпечным спосабам і спробу ўцёкаў з-пад арышту.
18 кастрычніка беларуса Дзьмітрыя Лукомскага, які знаходзіўся ў лягеры для ўцекачоў у Славаччыне, затрымала паліцыя. Расказваем, што адбылося.
Падзеі 24 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.
Беларуская «дачка» міжнароднай кампаніі Inros lackner — фірма «Інрас лакнер блр», якая займалася праектаваньнем завода чыпсаў «Анега» і Тураўскага малочнага камбіната, прызнаная банкрутам.
Джо Байдэн заявіў, што ЗША дадуць Украіне крэдыт у памеры 20 мільярдаў даляраў, які будзе забясьпечаны за кошт адсоткаў, атрыманых ад замарожаных расейскіх актываў.
Аляксандар Лукашэнка 22 кастрычніка ў інтэрвію расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай пракамэнтаваў выбары ў ЗША і заявіў, што зьяўляецца «прыхільнікам кампаніі Трампа».
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію журналісту ВВС Стывэну Розэнбэргу. У 2021 годзе Лукашэнка ўжо даваў яму інтэрвію.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя. Госьця «ПіКу Свабоды» - палітоляг Роза Турарбекава.
Трэнэрку беларускіх фігурыстаў Тацяну Бяляеву не ўпусьцілі на тэрыторыю Расеі. Гэта адбылося ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева, куды каманда прыбыла зь Менску для перасадкі на рэйс у Магнітагорск, паведамляе выданьне «Спорт-экспрэс».
Палітоляг Анатоль Котаў, былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, адказвае на пытаньне, куды і чаму сьпяшаецца Лукашэнка, ацэньвае ролю Расеі ў прызначаных на 26 студзеня прэзыдэнцкіх выбарах, а таксама разважае пра стратэгію дэмакратычных сілаў у гэтай кампаніі.
Беларускі Караліна і Кацярына правялі першую цырымонію заключэньня аднаполага шлюбу ў Вільні, паведамляе Delfi.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі на 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя.
На саміце міжнароднай арганізацыі BRICS яе ўдзельнікі прынялі супольную Казанскую дэклярацыю.
23 кастрычніка Streamline, адна з найбуйнейшых моўных школ у Беларусі, пацьвердзіла, што спыняе сваю дзейнасьць.
Гомельскага актывіста Дзьмітрыя Лукомскага перавялі ў лягер для ўцекачоў закрытага тыпу, паведамляе «Флагшток».
23 кастрычніка ў Анкары невядомыя ўчынілі выбух і страляніну ля завода па вытворчасьці дронаў і зьнішчальнікаў TUSAŞ. Загінулі пяць чалавек, 22 параненыя.
Загрузіць яшчэ