Агулам выбары ў ЗША Лукашэнка ацаніў як «жудасныя і неразумныя». На пытаньне, за каго ён аддаў бы свой голас на выбарах у ЗША, якія пройдуць 5 лістапада, Лукашэнка выказаўся ў падтрымку кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа.
«Скажу шчыра, чаму я прыхільнік кампаніі Трампа. Я ведаю, што будзе, калі застанецца Гарыс.
Прыйдзе Трамп... Ну, я мяркую, што асабліва нічога добрага, але ўсё ж нейкая надзея ёсьць. Прыйдзе новы чалавек — нешта, магчыма, будзе новае. Прынамсі, нагаварыў жа шмат», — заявіў Лукашэнка.
Разам з тым, камэнтуючы перадвыбарчыя заявы Трампа, Лукашэнка паставіў пад сумнеў ягоныя словы пра тое, што ён можа хутка скончыць вайну ва Ўкраіне.
«Мне не падабаецца ягоная тэза заканчэньня вайны з Украінай: „Я гэта зраблю!“. Адкрыю сакрэт, я неяк жартам спытаў Пуціна: „Раскажы мне, як Трамп цябе прымусіць скончыць вайну? Што, прыйдзе, тупне нагой і скажа: „Ты давай заканчвай!“ І ты пабег, скончыш?“» — заявіў Лукашэнка.
Таксама Лукашэнка выказаўся пра пэрспэктывы міру ва Ўкраіне, заявіўшы, што краіны Захаду маглі б спыніць вайну, перастаўшы падтрымліваць Украіну, але яны «не жадаюць страціць твар».
«Памятаеце, мы раней казалі, што мір будзе тады, калі захочуць англасаксы або захоча Амэрыка з тымі натаўцамі, якія Ўкраіну падтрымліваюць. Сёньня ўжо не зусім так. Гэтыя разумеюць, што ўсё — крах. Упёрся Зяленскі. Ціснуць залішне яны на Зяленскага ня могуць. Мы заўсёды кажам: ну што тут ціснуць — зброі не давайце, грошай і іншага. А гэта іх твар. Захад ня можа страціць твар — ня даць зброю, ня даць грошы. Пасьля ўцёкаў з Афганістану гэта ўжо будзе канец, ім ужо ніхто верыць ня будзе», — заявіў Лукашэнка.
Галоўнай навіной сёньняшняга інтэрвію Скабеевай стала заява Лукашэнкі аб удзеле ў прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году, якія прызначылі на 26 студзеня 2025 году.
Форум