На Кубе ў пятніцу адбылася аварыя на адной з галоўных электрастанцый — ЦЭЦ Антоніа Гуцьерэса ў горадзе Матансас.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч тлумачыць, чаму Расеі цяпер нявыгадныя паўза і замірэньне ў вайне, аналізуе, калі і на якіх умовах Украіна можа ўступіць у NATO, і тлумачыць, чаму Кіеву не патрэбна ўключэньне ў канфлікт Беларусі.
Лідэр палестынскага радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС Ях’я Сінвар быў забіты ізраільскімі вайскоўцамі ў сэктары Газа.
Сьмерць Ях’і Сінвара празь некалькі месяцаў пасьля таго, як ён стаў лідэрам радыкальнай палестынскай групоўкі ХАМАС, падкрэсьлівае цяжкасьці, зь якімі сутыкаецца гэтая групоўка. Тым ня менш гібель Сінвара можа не зрабіць істотнага ўплыву на хаду вайны ў сэктары Газа.
Грузію чакаюць цяжкія наступствы, калі кіроўная партыя «Грузінская мара» пераможа на маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах. Пра гэта ў інтэрвію Грузінскай службе Радыё Свабода заявіў былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі, які адбывае турэмны тэрмін.
З боку ўлады пачалася «раздача сланоў», што сьведчыць пра сымптомы, што Лукашэнка актыўна пачаў праводзіць перадвыбарчую кампанію, стаў часьцей сустракацца з насельніцтвам.
Разьвіваць крэатыўны актывізм і нестандартныя формы пратэсту заклікала беларусаў прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык па выніках сустрэчы працоўнай групы па пытаньнях нацыянальнай ідэнтычнасьці, культуры, спорту і дзейнасьці дыяспары.
З боку ўлады пачалася «раздача сланоў» — гэта сымптом, што Лукашэнка актыўна пачаў праводзіць выбарчую кампанію, стаў часьцей сустракацца з насельніцтвам. Але на першым пляне для рэжыму па-ранейшаму тэма бясьпекі, перадухіленьне пратэстаў і рэпрэсіі супраць сваіх апанэнтаў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыехаў у пятніцу з афіцыйным візытам у Бэрлін. Гэта ягоны апошні візыт у Нямеччыну ў якасьці кіраўніка дзяржавы.
У падкасце «Куды коціцца сьвет» мы размаўляем пра папулярны спосаб зарабляць грошы — праз інвэстыцыйныя фонды. Як гэта працуе? Госьця падкасту — Алеся Сідлярэвіч, фінансавая журналістка зь Лёндану, якая піша пра рынкі капіталу ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
Адказваючы на пытаньне, ці ведаюць у NATO пра ўдзел грамадзян КНДР у расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, генэральны сакратар Альянсу Марк Рутэ на прэсавай канфэрэнцыі адзначыў, што напярэдадні адбылася сустрэча кіраўніцтва NATO з прадстаўнікамі краін IP4 — Аўстраліі, Новай Зэляндыі, Японіі і Карэі.
У чарговы выпуску падкасту «Куды коціцца сьвет» мы размаўляем пра папулярны спосаб зарабляць грошы — праз інвэстыцыйныя фонды. Яны паказваюць неверагодныя вынікі. Як гэта працуе?
Блёк Пракоп’ева-Ягорава ў складзе Каардынацыйнай рады атрымаў станоўчы адказ ад Міністэрства замежных справаў Польшчы на пэтыцыю аб атрыманьні візаў па натарыяльных запрашэньнях для сваякоў грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай.
«Лічба дня: 180 хвілінаў. Столькі спатрэбілася, каб сабраць больш за €3500 для Аляксандра Памідорава, які перажывае зараз ня лепшыя часы ў эміграцыі і „зарабіў“ сабе хваробы на будоўлях».
Пляны польскага ўраду прыпыніць права на прытулак абуральна незаконныя. Пра гэта заявіла намесьніца рэгіянальнага дырэктара арганізацыі Amnesty International («Міжнародная амністыя») па Эўропе Дынушыка Дысанаяке.
У Беларусі зафіксавалі рэзкі рост выпадкаў адру і сьмерцяў ад мэнінгіту. Некалькі маці расказалі Свабодзе, чаму робяць або ня робяць дзецям прышчэпкі. Дарослая беларуска падзялілася, як перанесла краснуху ў 37 гадоў.
Прадстаўнік МЗС Беларусі згадаў пра міжнароднае права і эўрапейскае заканадаўства аб стаўленьні да мігрантаў.
Лукашэнка імкнецца вярнуць суб’ектнасьць і легітымнасьць праз геапалітыку. Паводле яго, безь Беларусі стварыць стабільную сыстэму рэгіянальнай бясьпекі немагчыма. Удзел у перамовах па Ўкраіне ён хоча ператварыць у інструмэнт прызнаньня сябе прэзыдэнтам, мэханізм вяртаньня суб’ектнасьці Беларусі.
Кнігарняй валодае выдавецтва «Янушкевіч», якое раней трапіла пад перасьлед на радзіме і вымушана выехала за мяжу.
У шпіталь трапілі навучэнцы старэйшых клясаў.
Менскае гарадзкое агенцтва дзяржрэгістрацыі і зямельнага кадастру 4 кастрычніка арыштавала нерухомую маёмасьць журналісткі Тацяны Каравянковай.
У Беларусі не спыняецца палітычны перасьлед грамадзян.
У паліцыі Малдовы раскрылі дэталі аб падрыхтоўцы да масавых пратэстаў у краіне пасьля закрыцьця выбарчых участкаў на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме аб уступленьні ў Эўразьвяз.
Паўночная Карэя ўжо пастаўляе Расеі артылерыйскія снарады і ракеты.
Гэта працяг папярэдніх расьсьледаваньняў. Элітнай і дарагой нерухомасьцю забясьпечаны ня толькі сам колішні прэзыдэнт Казахстану, але і ягоныя сваякі.
Эўрапейская рада выказала салідарнасьць з Польшчай і краінамі – сябрамі ЭЗ, якія сутыкаюцца з праблемай незаконнай міграцыі на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй.
Галоўнае друкаванае выданьне КНДР з 13 кастрычніка перастала ўказваць летазьлічэньне паводле Чучхэ для абазначэньня датаў.
У судзе Навабеліцкага раёна Гомля 8 кастрычніка агучылі прысуд праўладнаму блогеру і правакатару Яўгену Катлярову (псэўданім Яўген Какойта).
Эўрапейская рада па выніках саміту ў Брусэлі зноў пацьвердзіла гатоўнасьць ЭЗ падтрымаць грузінскі народ у яго імкненьні да эўрапейскай інтэграцыі.
Украінскія рэкрутэры, змагаючыся за павелічэньне колькасьці жывой сілы на фронце па меры прасоўваньня расейскіх войскаў і ўзмацненьня заклапочанасьці адносна будучай падтрымкі Захаду, праводзяць рэйды па канцэртах, клюбах і кавярнях у пошуках людзей, якія, магчыма, ухіляюцца ад вайсковай службы.
Што вядома пра Ўсясьветную асацыяцыю выбарчых органаў?
Гістарычны набытак зрабіла культурніцкая ініцыятыва Maldzis.
У Пэнтагоне заявілі, што амэрыканскія вайскоўцы ня ўдзельнічалі ў ізраільскай апэрацыі, у выніку якой быў забіты лідэр ХАМАС Ях’я Сінвар.
У Беларусі не камэнтуюць.
На мінулым тыдні ўлады Польшчы анулявалі дзеяньне польскага пашпарта Шмыта. На радзіме супраць яго завялі крымінальную справу.
Падзеі 18 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд крымінальную справу нябожчыка Канстанціна Смоўскага, якога абвінавачваюць паводле арт. 127 Крымінальнага кодэксу (генацыд), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва, якога праз удзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Беларусі выслалі на радзіму, прыехаў у Літву па гуманітарнай візе. Дэпартамэнт міграцыі Літвы першапачаткова адмовіў яму ў выдачы ДНЖ, але днямі зьмяніў сваё рашэньне.
Суд у Душанбэ асудзіў лідэра апазыцыйнага руху «Група 24» Сухроба Зафара на 30 гадоў пазбаўленьня волі, а ягонага паплечніка Насімджона Шарыфава — на 20 гадоў, паведамляе таджыцкая служба Радыё Свабода з спасылкай на дзьве крыніцы.
Якія шанцы на рэалізацыю «пляну перамогі», агучанага прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у выступе ў Вярхоўнай Радзе? Што можна лічыць перамогай для Ўкраіны? Хто ў Кіеве ўключае Беларусь у «вось зла»? Ці разглядаюць украінскія палітыкі і аналітыкі Лукашэнку толькі як марыянэтку Крамля?
Аляксандар Лукашэнка надзяліў камісію па вяртаньні пры Генэральнай пракуратуры Беларусі новымі паўнамоцтвамі, паведамляе ягоная прэс-служба.
Па стане на 17 кастрычніка ў Беларусі 1292 палітвязьні, прызнаныя такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
17 кастрычніка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці адкрылі новую памежную заставу «Грабені», паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Дырэктар Сусьветнай харчовай праграмы ААН на Палестынскіх тэрыторыях Антуан Рэнар папярэдзіў, што запасаў ежы ў сэктары Газа хопіць на паўтара тыдня, паведаміла 17 кастрычніка Financial Times.
Госьця «ПіКу Свабоды» - юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. Яна разважае пра тое, ці зьяўляецца Беларусь дзяржавай-агрэсарам з пункту гледжаньня міжнароднага права, ці прызнае Захад легітымнасьць Лукашэнкі і паводле якой схемы можа ўсталёўвацца законнасьць у Беларусі.
Кіраўнік МЗС Ізраілю Ісраэль Кац заявіў, што ў сэктары Газа забіты лідэр групоўкі ХАМАС Ях’я Сінвар. Паведамленьне пра сьмерць Сінвара пацьвердзіла Армія абароны Ізраіля.
Аднаго з затрыманых у лютым у Лельчыцкім раёне «дывэрсантаў» будуць судзіць за кантрабанду.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Загрузіць яшчэ