У Руандзе ўспышка новага небясьпечнага вірусу «Марбург». Сусьветная арганізацыя здароўя прапярэдзіла пра магчымасьць новай сусьветнай пандэміі.
Радыкальная палестынская групоўка ХАМАС узяла на сябе адказнасьць за сьмяротны тэракт у горадзе Яфа 1 кастрычніка.
Уладам Польшчы не ўдалося сфарміраваць з украінцаў, якія пражываюць у гэтай краіне, нават адну брыгаду. Спробы стварыць «Украінскі легіён» скончыліся правалам, паведамляе DW са спасылкай на міністра абароны Польшчы Ўладзіслава Косіняк-Камыша.
Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў сьпіс «непажаданых арганізацый» створаны незалежнымі беларускімі журналістамі тэлеканал «Белсат».
Падчас збору кіроўнага складу органаў кіраваньня тэрытарыяльнай абаронай Віцебскай вобласьці адпрацовалі «падтрыманьне сілавых мераў ваеннага становішча».
У Гааскі Міжнародны крымінальны суд перадалі матэрыялы аб учыненьні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі злачынстваў супраць чалавечнасьці ў адносінах да беларусаў.
Камітэт супраць катаваньняў ААН апублікаваў штогадовы даклад, у якім распавёў пра вынікі працы па расьсьледаваньні сытуацыі ў Беларусі, якое ініцыявала «Вясна».
Былую настаўніцу зь Мёраў Эму Сцепулёнак, якая вызвалілася пасьля двуз гадоў калёніі па «справе Зельцэра», абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), піша «Хрысьціянская візія».
Іран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель саюзьнікаў Ірана ў барацьбе з Ізраілем — лідэраў груповак ХАМАС і Хэзбала. Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць?
Іран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель хаўрусьнікаў Ірану ў барацьбе з Ізраілем, лідэраў груповак ХАМАС і «Хэзбала». Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць?
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ у першым чытаньні падтрымала наданьне дзіцячым дамам пры манастырах статусу адукацыйнай установы, інфармуе агенцтва «Позірк».
In the wake of an Iranian attack on October 1 that apparently included hypersonic missiles, Israelis have been surveying the damage.
У выніку страляніны ў гістарычным цэнтры Тэль-Авіва, горадзе Яфа, 1 кастрычніка быў цяжка паранены грамадзянін Беларусі 1997 году нараджэньня, паведаміла МЗС Беларусі 2 кастрычніка.
Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што насамрэч можа Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, і якія там былі прэцэдэнты, зьвязаныя з кіраўнікамі дзяржаваў.
Іран выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель саюзьнікаў Ірана ў барацьбе з Ізраілем — лідэраў груповак ХАМАС і Хізбала. Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі ва ўстаноўлены тэрмін не падпісала законапраекты, якія сур’ёзна абмяжоўваюць правы ЛГБТ, але і не наклала на іх вэта.
У распараджэньні выданьня «Вёрстка» апынуўся новы сьпіс «забароненых» у Расеі артыстаў. У ім апынуліся і беларускія артысты.
У верасьні тры праваабарончыя арганізацыі — Freedom House, Рэгіянальны цэнтар правоў чалавека і цэнтар ZMINA —перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы палітычнай індактрынацыі і мілітарызаванага перавыхаваньня ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі.
Дацэнт Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага Анджэй Пукшта аналізуе стан беларуска-літоўскіх адносінаў на фоне пазову Літвы ў МКС супраць рэжыму Лукашэнкі.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 2 кастрычніка выступіла на Варшаўскай канфэрэнцыі бясьпекі.
Палітыку, які прыйдзе да ўлады пасьля Лукашэнкі, атрымаць унутраную легітымнасьць магчыма толькі шляхам дэлукашэнізацыі. Бо краіна атручаная лукашэнкаўскім аўтарытарызмам, адбылося перанасычэньне ім, у грамадзтве існуе вялікая патрэба ў пераменах.
Украінскія суды разглядаюць некалькі адміністрацыйных і крымінальных спраў, якія датычацца незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю.
У сераду Ізраіль абвясціў генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша «пэрсонай нон грата», забараніўшы яму ўезд у краіну за тое, што ён не асудзіў ракетнай атакі Ірану на Ізраіль.
У Грузіі ў рэестар «іншаземных агентаў» дадалі першыя пяць арганізацый. Закон «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву», або, як яго называюць, «расейскі закон» (па аналёгіі з расейскім законам «Аб іншаземных агентах»), набыў моц два месяцы таму.
Сьледчыя перадалі справу ў суд.
Група адвакатаў спрабавала аспрэчыць санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам на такую дзейнасьць, але зазнала паразу.
Ва Ўкраіне плянуюць нарасьціць вытворчасьць дронаў, далёкасяжнай зброі і балістычных ракет.
Навучальны год толькі пачаўся, а 11-клясьнікі ўжо могуць праверыць веды перад ЦЭ і ЦТ. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў абвясьціў пачатак першага этапу рэпэтыцыйнага тэставаньня.
У Ізмаільскім раёне ў выніку расейскага абстрэлу паранены грамадзянін Турэччыны.
Як і год таму падчас нападу ХАМАС на Ізраіль, Міністэрства замежных справаў Беларусі не сьпяшаецца з эвакуацыяй сваіх грамадзян.
Ад вёскі Тарасаўка да аграгарадку Юнькі, дзе быў участак для галасаваньня, — 8,5 кілямэтра. Як вынікае з раскладу руху прыгарадных аўтобусаў, у Тарасаўку і зь яе нават няма аўтобусных маршрутаў.
Былы дэсантнік Руслан Акостка ў лістападзе 2020-га ўзрушыў Беларусь, прайшоўшы праз Салігорск зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Першы выпадак падзеньня бесьпілётніка зафіксавалі ў Гайгалаўскім павеце краіны 7 верасьня. Цяпер улады вырашылі ўмацаваць мяжу.
У Беларусі чарговы раз плянуюць стварыць «карту беларуса» «ў інтарэсах дзяржаўнай бясьпекі». Свабода распытала беларусаў Падляшша, ці ім патрэбны такі дакумэнт.
Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княста Літоўскага? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
Падзеі 2 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
За студзень — жнівень 2024 году ў Беларусі звольнілі на 11,07% работнікаў больш, чым нанялі — 481 500 супраць 433 500, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Украінскія праваахоўнікі расьсьледуюць імаверны расстрэл расейскімі вайскоўцамі палонных вайскоўцаў Узброеных сіл Ўкраіны ў Данецкай вобласьці.
Праца Беларускай АЭС выглядае «адпаведнай усім узгодненым на міжнародным узроўні стандартам ядзернай бясьпекі», заявіў генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі пасьля візыту на станцыю 1 кастрычніка.
Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў асноўныя прагнозныя парамэтры разьвіцьця Беларусі на 2025 год.
Упраўленьне Высокага камісара ААН у правах чалавека (УВКПЧ) задакумэнтавала з сакавіка 2023 году гібель дзесяці ўкраінскіх вайскоўцаў і аднаго мэдыка (усе мужчыны) у расейскім палоне з прычыны катаваньняў, дрэнных умоваў або неналежнага мэдычнага догляду.
У МЗС Нямеччыны заявілі, што правяраюць інфармацыю аб выкарыстаньні працы палітвязьняў пад Лідай на цыбульнай плянтацыі нямецкага бізнэсоўца, дэпутата парлямэнту зямлі Саксонія ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнаў.
Страляніна ў Яфе імаверна зьяўляецца тэрактам, піша The Times of Israel са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС?
Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) увечары 1 кастрычніка паведаміла, што Іран запусьціў ракеты ў бок Ізраілю.
Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў МКС супраць рэжыму Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы ў Беларусі можа мець гэты пазоў?
1 кастрычніка Сейм Літвы пастанавіў дэнансаваць дамову зь Беларусьсю аб заахвочваньні і абароне інвэстыцыяў, прыняўшы адпаведны закон.
Журы прэстыжнай беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 1 кастрычніка назвала ўдзельнікаў «кароткага сьпісу» прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу прозы па-беларуску за 2022-2023 гады.
Урад Беларусі працягнуў да 1 красавіка 2025 году забарону на ўвоз асобных тавараў празь беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы, паведамляецца ў тэлеграм-канале ўраду.
Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае кіраўнік НАУ Павал Латушка.
Загрузіць яшчэ