Саэйм Латвіі ўнёс зьмены ў закон аб дарожным руху, якія прадугледжваюць магчымасьць перарэгістрацыі аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй.
Як адзначаецца на сайце латвійскага парлямэнту, гэты праект закону падтрымалі 82 дэпутаты аднагалосна.
У прыватнасьці, дэпутаты прапанавалі дапоўніць закон нормай аб тым, што грамадзянам Беларусі, якія атрымалі ў Латвіі статус уцекача або альтэрнатыўны статус, дазваляецца зарэгістраваць у Латвіі транспартны сродак, зарэгістраваны ў Беларусі, на тэрмін да трох гадоў без сэртыфікату адпаведнасьці.
Латвія з 16 ліпеня 2024 году забараніла ўезд у краіну легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі і Расеі. У сваім рашэньні латвійскія чыноўнікі спаслаліся на санкцыі Эўразьвязу. Забарона пачынае дзейнічаць з 31 кастрычніка.
Аналягічныя абмежаваньні ўвялі Літва і Эстонія.
Форум