30 верасьня ў пункце пропуску «Берасьце» на мяжы з Польшчай пачаўся экспэрымэнт, накіраваны на спрашчэньне перасячэньня мяжы на легкавым аўтамабілі. Новаўвядзеньне тычыцца правілаў рэгістрацыі аўтамабіляў у зоне чаканьня.
Беларуская Рады культуры ініцыявала збор дапамогі цяжка хворай беларускай мастачцы Ніне Маргаевай, якая вымушана жыве ў эміграцыі ў Польшчы.
Беларуская аналітычная майстэрня пад кіраўніцтвам прафэсара Андрэя Вардамацкага правяла якасны аналіз асаблівасьцяў разуменьня нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Ізраіль паведаміў ЗША, што пачаў праводзіць «абмежаваныя наземныя апэрацыі, накіраваныя на інфраструктуру «Хезбалы» у Лібане побач зь мяжой.
Якасьць вады ў Заводзкім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Менску вярнулася ў норму пасьля аварыі на магістральным водаправодзе, якая адбылася 26 верасьня.
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) Карым Ган пракамэнтаваў зварот Літвы 30 верасьня з просьбай расьсьледаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі супраць насельніцтва Беларусі.
Вайсковы суд у Маскве асудзіў Аляксандра Пермякова, абвінавачанага ў замаху на расейскага Z-пісьменьніка і палітычнага дзеяча Захара Прылепіна, на пажыцьцёвае зьняволеньне.
Сама меней 59 замежных грамадзян фігуруюць у палітычных крымінальных справах у Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Беларусь на сустрэчах ААН у Нью-Ёрку прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова і лідаркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візітаў? Чаму Аляксандар Лукашэнка так расхваляваўся наконт магчымага разгляду яго справы ў Гаазе?
30 верасьня былога лідэра апазыцыйнай арганізацыі «Малады фронт», актывіста Зьмітра Дашкевіча асудзілі на дадатковыя 1 год і 3 месяцы калёніі строгага рэжыму.
Сёньня ўрад Літвы перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе матэрыялы, якія тычацца ўчыненьня прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасьці ў дачыненьні да беларусаў. Але ці ёсьць шанец на працэс?
Беларусь на сустрэчах ААН прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: Максіма Рыжанкова і Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візітаў? Абмяркоўваем у “ПіКу Свабоды” з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і юрысткай-міжнародніцай, кандыдаткай юрыдычных навук Кацярына Дзяйкалай.
У Парыскім судзе пачаліся слуханьні ў крымінальнай справе супраць Марын Лё Пэн і ўльтраправай партыі «Нацыянальнае аб’яднаньне» аб шматгадовым раскраданьні сродкаў Эўрапарлямэнту для спансараваньня арганізацыі за кошт фіктыўнага найму памочнікаў эўрадэпутатаў.
Японская карпарацыя JT International і яе брытанская дачка Gallaher Group скасавалі ліцэнзійныя пагадненьні зь беларускай кампаніяй «Тытунь-Інвэст».
У Літве ініцыююць зьмены ў заканадаўства, якія дазволяць памежнікам ужываць агнястрэльную зброю супраць аб’ектаў, якія незаконна перасякаюць дзяржаўную мяжу ў паветры, паведамляе lrt.lt.
Увоз тавараў у Беларусь з краінаў Эўразьвязу ў 2023 годзе ў параўнаньні з 2021 годам скараціўся больш як на 56%, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Нісьцюк.
Біскуп Аляксандар Кашкевіч кіраваў Горадзенскай дыяцэзіяй 33 гады.
У Міністэрстве абароны Беларусі папярэдзілі аб магчымых часовых абмежаваньнях руху цывільнага транспарту на дарогах агульнага карыстаньня.
Паглядзелі, якіх зьменаў чакаць беларусам з новага месяца.
Урад Літвы 30 верасьня афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе матэрыялы аб учыненьні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансьмежавых злачынстваў супраць чалавечнасьці ў адносінах да беларусаў.
29 верасьня цяжкія бомбы з крыламі і навігацыйнымі сыстэмамі ўдарылі ў некалькі месцах у паўднёва-ўсходнім украінскім горадзе Запарожжа. Раненьні атрымалі сама меней 16 чалавек, у тым ліку дзеці.
У судзе Гомельскай вобласьці 30 верасьня пачаўся разгляд справы праваабаронцы і экалягічнай актывісткі Алены Масьлюковай. Суд адбываецца ў закрытым рэжыме, судзяць яе завочна.
Украіна атакавала расейскі арсэнал у ноч на 18 верасьня.
Прэзэнтацыя адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта другое выданьне атлясу, першае было 22 гады таму.
У Беларусі хочуць распрацаваць сваю апэрацыйную сыстэму і офісны пакет. Нібыта ўжо распрацавалі свой Youtube. Але дзяржаўныя органы трацяць грошы на заходні софт. Расказваем, як гэта адбываецца і ці ёсьць альтэрнатыва.
У выніку расейскіх абстрэлаў у ноч на 30 верасьня ва Ўкраіне загінулі чатыры асобы і яшчэ 21 чалавек паранены.
Руслана арыштавалі ў лістападзе 2020 году за пратэст у памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Тады Руслан прайшоў амаль праз увесь Салігорск зь бел-чырвона-белым сьцягам, чым і стаў вядомым.
«Галоўным інтарэсам» Захаду зьяўляецца «захаваньне дамінаваньня на плянэце», — заявіў міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы на 79-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.
У выніку атакі загінулі чатыры асобы, 16 чалавек пацярпелі.
На першы погляд, ня самае дарэчнае сёньня пытаньне — «Ці палітык Марыя Калесьнікава?» — выклікала ўсплёск эмоцыяў у сеціве ды прымусіла пільней угледзецца ў беларускую сытуацыю як дома, так і за мяжой; як ва ўладзе, так і ў апазыцыі.
Навіну апублікавалі 23 гадзіны таму на сапраўдным сайце БДТРК tvr.by, але ён называецца як news.by.
Ультраправыя перамаглі кансэрватараў.
Некаторым беларусам вяртаньне на радзіму каштуе дорага — да 10 гадоў зьняволеньня. Але людзі працягваюць ехаць у Беларусь і трапляюць за краты. Чаму так адбываецца?
Падзеі 30 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Першы муфтый незалежнай Беларусі Ісмаіл Александровіч памёр 25 верасьня, паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на афіцыйны сайт Духоўнага упраўленьня мусульман у Рэспубіцы Беларусь. Яму было 95 гадоў.
Ізраіль працягвае атакі на сваіх апанэнтаў за мяжой. «Хэзбала» ў нядзелю пацьвердзіла гібель высокапастаўленага чыноўніка Набіля Каука ў выніку ізраільскага авіяўдару празь дзень пасьля гібелі Хасана Насралы. Цяпер стала вядома пра ўдары па Емэне.
Літоўскія ўлады яшчэ не патлумачылі здарэньне.
Дзясяткі людзей лічацца зьніклымі бязь вестак.
«Хэзбала» — ваенізаваная групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану.
Ізаляцыя беларускага спорту працягваецца. Як і расейскага.
Стала вядома пра выхад на свабоду былога набліжанага да Лукашэнкі.
Яблыкі зьяўляюцца самай папулярнай садавіной шмат дзе ў сьвеце, у тым ліку, у Злучаных Штатах Амэрыкі і эўрапейскіх краінах, да ліку якіх належыць і Беларусь. Газэта New York Times сабрала аргумэнты мэдыкаў, чаму папулярнасьць яблык — гэта вельмі добра.
Атакі адбыліся ў Кішынёве ў ноч на 29 верасьня.
Многія людзі, нават далёкія ад мовазнаўчай навукі, жыва цікавяцца паходжаньнем словаў. Этымалёгія слова сапраўды бывае нечаканай, сьведчыць пра павароты лёсу народу, а часам і пра крэатыўнасьць майстроў слова.
У Нарвэгіі распачалі вялікую выдавецкую сэрыю кніг беларускіх аўтараў. «Такога не было яшчэ ня толькі ў Нарвэгіі, але і ва ўсёй Скандынавіі», — кажа перакладчыца і паэтка Марына Хоббель.
Падзеі 29 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Вечарам у пятніцу 27 верасьня ў блогу польскага судзьдзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь, зьявіліся дзіўныя запісы на польскай і расейскай мовах. Увагу на публікацыі зьвярнуў партал reform. news.
Раніцай 28 верасьня ў выніку атакі расейскіх бесьпілётнікаў на Сумы загінулі, паводле ўдакладненых зьвестак, дзевяць чалавек. Пра гэта паведамляе Сумская абласная ваенная адміністрацыя.
Загрузіць яшчэ