Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд крымінальную справу нябожчыка Канстанціна Смоўскага, якога абвінавачваюць паводле арт. 127 Крымінальнага кодэксу (генацыд), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва, якога праз удзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Беларусі выслалі на радзіму, прыехаў у Літву па гуманітарнай візе. Дэпартамэнт міграцыі Літвы першапачаткова адмовіў яму ў выдачы ДНЖ, але днямі зьмяніў сваё рашэньне.
Суд у Душанбэ асудзіў лідэра апазыцыйнага руху «Група 24» Сухроба Зафара на 30 гадоў пазбаўленьня волі, а ягонага паплечніка Насімджона Шарыфава — на 20 гадоў, паведамляе таджыцкая служба Радыё Свабода з спасылкай на дзьве крыніцы.
Якія шанцы на рэалізацыю «пляну перамогі», агучанага прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у выступе ў Вярхоўнай Радзе? Што можна лічыць перамогай для Ўкраіны? Хто ў Кіеве ўключае Беларусь у «вось зла»? Ці разглядаюць украінскія палітыкі і аналітыкі Лукашэнку толькі як марыянэтку Крамля?
Аляксандар Лукашэнка надзяліў камісію па вяртаньні пры Генэральнай пракуратуры Беларусі новымі паўнамоцтвамі, паведамляе ягоная прэс-служба.
Па стане на 17 кастрычніка ў Беларусі 1292 палітвязьні, прызнаныя такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
17 кастрычніка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці адкрылі новую памежную заставу «Грабені», паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Дырэктар Сусьветнай харчовай праграмы ААН на Палестынскіх тэрыторыях Антуан Рэнар папярэдзіў, што запасаў ежы ў сэктары Газа хопіць на паўтара тыдня, паведаміла 17 кастрычніка Financial Times.
Госьця «ПіКу Свабоды» - юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. Яна разважае пра тое, ці зьяўляецца Беларусь дзяржавай-агрэсарам з пункту гледжаньня міжнароднага права, ці прызнае Захад легітымнасьць Лукашэнкі і паводле якой схемы можа ўсталёўвацца законнасьць у Беларусі.
Кіраўнік МЗС Ізраілю Ісраэль Кац заявіў, што ў сэктары Газа забіты лідэр групоўкі ХАМАС Ях’я Сінвар. Паведамленьне пра сьмерць Сінвара пацьвердзіла Армія абароны Ізраіля.
Аднаго з затрыманых у лютым у Лельчыцкім раёне «дывэрсантаў» будуць судзіць за кантрабанду.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Ужо 4 гады ў Беларусі сілавікі затрымліваюць дзясяткі апанэнтаў рэжыму, частку зь якіх адпраўляюць на «суткі» ў ізалятары.
Вядомы палітык і грамадзкая дзяячка, жонка былога прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, дзяржсакратар ЗША і прэтэндэнтка на прэзыдэнцкую пасаду ў 2016 годзе Гілары Клінтан напісала новую кнігу.
Украіна ў будучыні далучыцца да NATO і стане 33-м ці 34-м сябрам Паўночнаатлянтычнага альянсу, заявіў на сустрэчы міністраў абароны краінаў NATO 17 кастрычніка ў Брусэлі генэральны сакратар альянсу Марк Рутэ.
Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвяшчаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня.
Літва сутыкаецца са спэцыфічным выклікам, зьвязаным з гібрыднымі атакамі з боку Беларусі, інструмэнталізацыяй нелегальнай міграцыі, заявіў перад адкрыцьцём саміту ЭЗ 17 кастрычніка ў Брусэлі прэзыдэнт гэтай балтыйскай дзяржавы Гітанас Наўседа.
Праваабаронцу Насту Лойку пасьля допыту ў менскім судзе зноў зьмясьцілі ў гомельскую калёнію.
Маладзён заявіў, што пойдзе да псыхоляга.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк прааналізаваў, ці мае Ўкраіна шанец на падтрымку свайго пляну перамогі.
Міністар абароны ЗША Лойд Остын заявіў, што на складах захоўваліся кампанэнты зброі, якія хусіты выкарыстоўваюць для ўдараў па цывільных і вайсковых суднах.
«Вільня наша», а «Беласток — беларускі горад». Гэтыя выразы апошнія некалькі гадоў можна ўсё часьцей пачуць ад атачэньня Лукашэнкі. Ня верыце? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць.
З заявай выступіў новы генэральны сакратар альянсу Марк Рутэ.
Кіеў патрабуе жорсткага адказу маштабаваньню расейскай агрэсіі.
Экс-кіраўніцы страйкаму «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі 3 гады да тэрміну па новым абвінавачаньні, агулам тэрмін яе зьняволеньня склаў 6 гадоў.
Урад Польшчы ўхваліў міграцыйную стратэгію краіны на 2025–2030 гады. Дакумэнт выклікаў спрэчкі ў вышэйшых эшалёнах улады Польшчы, для беларусаў таксама могуць быць зьмены.
У верасьні 2024 году суды Беларусі працягвалі актыўна выносіць выракі з палітычных матываў.
Улады зьмянілі і некаторыя стандарты ў галіне аховы здароўя.
Апэратарам сыстэмы стане Нацыянальны аэрапорт «Менск».
Можа, толькі цяпер да большасьці грамадзтва прыйшло ўсьведамленьне, што той рэфэрэндум 2004 году заклаў міну пад будучыню і завёў краіну ў тупік.
У Беларусі з гэтай нагоды пакуль няма ніякіх паведамленьняў.
Вельмі важна, каб мы нарэшце суадносілі свае выказваньні пра палітзьняволеных з тым, як гэтыя словы могуць паўплываць на іх і іхных родных.
Спачатку асуджаны адсядзіць тэрмін у Злучаных Штатах, а затым яго дэпартуюць.
Да 2004 году Канстытуцыя Беларусі давала права грамадзяніну балятавацца на выбарах прэзыдэнта толькі два разы. Лукашэнка гэта зьмяніў праз спрэчны рэфэрэндум і застаецца ва ўладзе дагэтуль.
Падзеі 17 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Фэдэрацыя футболу Казахстану аштрафавала на 738 тысяч тэнге (каля $1500) галоўнага трэнэра зборнай, расейца Станіслава Чарчэсава. Прычынай стаў яго жарт пра казаскую мову.
16 кастрычніка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прадставіў у Вярхоўнай Радзе так званы плян перамогі Ўкраіны ў вайне супраць Расеі. Украінская служба Радыё Свабода сабрала рэакцыі на гэты плян прадстаўнікоў NATO, Эўразьвязу і Расеі, а таксама камэнтары экспэртаў.
Большасьць эўрапейскіх краінаў не прадстаўленыя ў Беларусі амбасадарамі, бо пасьля 2020 году адмаўляюцца ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.
Ці дапамагло б гэта вызваліць палітвязьняў і ці зьменшыла б расейскія ўплывы ўнутры краіны? Гутарка з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн анансаваў пакет дапамогі Ўкраіне ў памеры 425 мільёнаў даляраў.
Армянскае выданьне Hetq.am атрымала новыя сакрэтныя дакумэнты, якія пацьвярджаюць вайсковае супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Азэрбайджанам.
Ці гатовыя дэмакратычныя сілы Беларусі адмовіцца ад ціску на рэжым Лукашэнкі? Ці дапамаглі б вяртаньне ў Менск заходніх паслоў і дыялёг з уладай вызваліць палітвязьняў і зьменшыць расейскі ўплыў унутры краіны?
Ці гатовыя дэмакратычныя сілы Беларусі адмовіцца ад ціску на рэжым Лукашэнкі? Ці дапамагло б гэта вызваліць палітвязьняў і ці зьменшыла б расейскія ўплывы ўнутры краіны? І ці ёсьць у беларускіх дэмакратычных сілаў рычагі ўплыву? Гутарка з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
У Падмаскоўі раніцай 16 кастрычніка застрэлілі 44-гадовага намесьніка начальніка адной з воінскіх частак Нікіту Клянкова.
Хутчэй за ўсё, у наступным годзе ў Беларусі ня будзе ня тое што сапраўдных канкурэнтных выбараў, але нават такіх, якія былі з 2001 па 2020 гады. Але якое значэньне гэты электаральны рытуал усё ж будзе мець, якія дылемы будуць зьвязаныя зь ім?
«Вільня — наша», а «Беласток — беларускі горад». Гэтыя выразы апошнія некалькі год усё часьцей гучаць ад атачэньня Лукашэнкі. Ня верыце? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць.
Самымі спакойнымі раёнамі ў 2023 годзе сталі тры раёны Віцебскай вобласьці: Шаркаўшчынскі, Докшыцкі і Глыбоцкі.
Ці ўсе жыхары Беларусі былі літвінамі? Наколькі старая і наколькі моцная беларуская самасьвядомасьць у розных рэгіёнах Беларусі? Адкуль яна ўзялася на Палесьсі і Падляшшы? Палесьсе — беларускае, украінскае ці палескае?
У Беларусі плянуюць увесьці спэцыяльны збор за атрыманьне пэнсіі праз пошту для некаторых пэнсіянэраў.
Загрузіць яшчэ