Памежная служба Фінляндыі паведаміла аб канчатковым закрыцьці часовых памежных пунктаў у Ліекса-Інары і Парыкала, абмежаваньні на якіх увялі ў 2021 і 2022 гадах адпаведна.
Як адзначаецца на афіцыйным сайце памежнай службы Фінляндыі, цяпер бакі на сваіх тэрыторыях мусяць дэмантаваць усе знакі, якія папярэджваюць аб працы гэтых памежных пунктаў.
У той жа час адзначаецца, што ў будучым дзейнасьць гэтых пунктаў могуць аднавіць.
Фінляндыя пачала паступова закрываць пункты пропуску на мяжы з Расеяй зь лістапада 2023 году празь вялікі паток мігрантаў з краін Афрыкі і Блізкага Ўсходу. Сёлета вясной улады Фінляндыі закрылі пункты на нявызначаны тэрмін да асобнага паведамленьня.
Паводле ўладаў Фінляндыі, летась у лістападзе з Расеі заехалі каля 900 мігрантаў з такіх краінаў, як Кенія, Марока, Самалі, Емэн, Сырыя, Пакістан. Фінскія ўлады абвінавацілі Расею ў выкарыстаньні міграцыі для палітычнага ціску на Фінляндыю і закрылі ўсе сухапутныя памежныя пераходы на мяжы з Расеяй. Расея абвінавачаньні адкідае.
Форум