Філёзаф, культуроляг, літаратуразнаўца, эсэіст. Нарадзіўся 60 гадоў таму ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. Скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Працаваў вартаўніком, кладаўшчыком, выкладчыкам, літаратурным рэдактарам. Майстар спорту СССР па турызьме. Аўтар кніг «Мяне няма. Роздум на руінах чалавека», «Дыялёгі з Богам», «Разбурыць Парыж», «Вайна культураў», «Архіпэлаг Беларусь», «Беларусь як постмадэрновы праект Бога», «Мэтафізыка: сытуацыя росквіту й сытуацыя заняпаду» і іншых. Жыве ў Менску.