Што для вас свабода?
Свабода – гэта магчымасьць рабіць учынкі і працу згодна сваіх перакананьняў, не баючыя наступстваў.
Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Улада.
Што для вас шчасьце?
Сям'я, дзеці, Беларусь.
Чаго вы найбольш баіцеся?
Згубіць самае дарагое – каханую, сям'ю.
Які талент вы хацелі б мець?
Усё, што жадаю, маю цяпер.
Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Ларысай Сімаковіч, Лявонам Вольскім, Ларысай Геніюш.
Што вы найбольш любіце рабіць?
Адпачываць і … працаваць.
Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Нічога.
Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Жыць для Беларусі!
Які ваш улюбёны дэвіз?
Слухай сваё!
У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?
Дэмакратычнай.
У якой краіне вы хацелі б жыць?
Там, дзе наканавана Богам, дзе зараз жыву – Беларусі.
У якую эпоху вы хацелі б жыць?
У сёньняшнюю.
Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
Правёў бы аб'ектыўнае расьсьледаваньне вынікаў праведзеных выбараў і рэфэрэндумаў і рэалізаваў бы праграму папулярызацыі беларускай мовы і нацыянальнай культуры. А таксама прыняў бы закон аб абароне жывёлаў ад жорсткага абыходжаньня.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?
Сяброўскія.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?
Сяброўскія.
Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А Вы?
На пэўным этапе можна з гэтым пагадзіцца. Але павінны імкнуцца да зьмены становішча.
Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?
Калі беларусы атрымаюць даставерную інфармацыб пра існуючы стан рэчаў у краіне. Калі пабачаць альтэрнатыву. Тады, мяркую, улада сама сыйдзе… Ці ёй дапамогуць…
Калі беларусы загавораць па-беларуску?
Сапраўдныя ўжо цяпер гавораць па-беларуску. Астатніх трэба зрабіць сапраўднымі.
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?
Тое, што маем цяпер.