Што для вас свабода?
Кожную раніцу нечага хацець.
Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Як не дзіўна — чужая воля.
Што для вас шчасьце?
Любіць некага (нешта).
Чаго вы найбольш баіцеся?
Страты блізкіх.
Які талент вы хацелі б мець?
На гармоніку граць
Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Ларысай Сімаковіч.
Што вы найбольш любіце рабіць?
За што ні вазьмуся — усё люблю. Толькі б узяцца!
Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Вывучыўся б на добрага настаўніка.
Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Ня бойся!
Які ваш улюбёны дэвіз?
«...калі ты гаворыш аб кім-небудзь, ці аб чым-небудзь, ты гаворыш аб самім сабе».
У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?
Ні ў якой палітычнай.
У якой краіне вы хацелі б жыць?
Тут!
У якую эпоху вы хацелі б жыць?
Хацеў бы пагаварыць са Скарынам....і адразу дамоў.
Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
Не хачу быць КІРАЎНІКОМ Беларусі. Для гэтага ёсьць лепшыя.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?
Мы жывем на мосьце.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?
Мы жывем на мосьце, я кажу!
Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А Вы?
Я супраць такога нацыяналістычнага падыходу: хоць г...но, затое беларускае.
Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?
Калі людзі гэтага захочуць.
Калі беларусы загавораць па-беларуску?
Якія? Я — гавару!
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?
Дык гавораць жа!!!