Як амэрыканцы выбіраюць прэзыдэнта. ФОТА
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.

1
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 5 гадзін раніцы 5 лістапада ў некаторых усходніх штатах і будуць працаваць па ўсёй краіне, у тым ліку на Алясцы і Гаваях, да позьняга вечара.
Людзі стаяць у чарзе каля выбарчага ўчастку, каб прагаласаваць. Спрынгфілд, штат Пэнсыльванія.
(REUTERS/Shannon Stapleton )
Людзі стаяць у чарзе каля выбарчага ўчастку, каб прагаласаваць. Спрынгфілд, штат Пэнсыльванія.
(REUTERS/Shannon Stapleton )

2
Чакаецца, што вынік гонкі будзе вядомы толькі празь некалькі дзён пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, бо некаторыя штаты, такія як Пэнсыльванія, павольна апрацоўваюць бюлетэні для галасаваньня.
Выбары у Пітсбургу, штат Пэнсыльванія. (REUTERS/Quinn Glabicki)
Выбары у Пітсбургу, штат Пэнсыльванія. (REUTERS/Quinn Glabicki)

3
101-гадовы Біл Эрнандэс сядзіць пасьля галасаваньня ў баптысцкай царкве, штат Джорджыя.(REUTERS/Cheney Orr)
5 лістапада ФБР заявіла, што выбарчыя ўчасткі ў некалькіх штатах атрымалі пагрозы выбуху. Іх прыслалі з расейскіх дамэнаў. Прынамсі два выбарчыя ўчасткі ЗША ў штаце Джорджыя былі эвакуаваныя з прычыны пагрозаў, аднак зноў адкрыліся прыкладна праз 30 хвілін. Улады дамагаюцца пастановы суду аб падаўжэньні гадзін галасаваньня пасьля агульнага закрыцьця а 19 гадзіне, каб кампэнсаваць час, страчаны падчас эвакуацыі.

4
Выбарнікі галасуюць на выбарчым участку ў Прэзыдэнцкай бібліятэцы Рональда Рэйгана,Сымі-Вэлі, Каліфорнія. (AP Photo/Chris Pizzello)

5
Жанчына расьцягваецца пасьля гадзіны чаканьня ў чарзе, каб прагаласаваць. Портлэнд, штат Мэн.
(REUTERS/Faith Ninivag)
(REUTERS/Faith Ninivag)

6
Выбарнік запаўняе свой бюлетэнь недалёка ад Бойс Сіці, Аклагома, (REUTERS/Nick Oxford)

7
Кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі і былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суправаджэньні былой першай лэдзі ЗША Мэланіі Трамп размаўляе з журналістамі падчас галасаваньня ў цэнтры адпачынку Mandel у дзень выбараў у Палм-Біч, штат Флорыда. (REUTERS/Brian Snyder )

8
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША і кандыдатка ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс у штаб-кватэры Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ў Вашынгтоне, акруга Калюмбія. (Photo by Brendan SMIALOWSKI / AFP)

9
Выбарнікі выстройваюцца ў чаргу, каб аддаць свой голас каля царквы ў Брук-Гілз у дзень выбараў, штат Алабама (AP Photo/Vasha Hunt)

10
Галасаваньне ў выставачнай зале Superior Honda of Omaha ў Амасе, штат Нэбраска, (REUTERS/Scott Morgan)

11
Людзі стаяць у чарзе, каб прагаласаваць каля стадыёна Allegiant у Лас-Вэгасе. (AP Photo/John Locher)

12
Дзяўчынка назірае, як галасуе яе маці. Паўночная Караліна. (REUTERS/Jonathan Drake)

13
Сартаваньне бюлетэняў у выбарчым цэнтры акругі Лос-Анджэлес у дзень выбараў. (AP Photo/Etienne Laurent)