Мілітарызацыя цывільнай сфэры значыць, што рэжым робіць стаўку на вайсковы парадак ва ўсіх сфэрах грамадзтва. Цывільным няма даверу, бо зашмат іх аказаліся ня надта ляяльнымі Лукашэнку і ягонай сыстэме?
З году ў год рэжым Лукашэнкі расказвае байкі, як ён клапоціцца пра шматдзетныя сем’і, і заклікае беларусак нараджаць яшчэ і яшчэ. Але чым далей, тым больш у гэтых закліках непасьлядоўнасьці і супярэчлівых заяў.
Цяжка апісаць словамі маё абурэньне тым, наколькі жанчыны дагэтуль не ўспрымаюцца сур’ёзна ў самых розных сфэрах. Але я паспрабую, бо як бы ні хацелася верыць у непазьбежны прагрэс, пакуль гэты сьвет застаецца дужа і дужа мужчынскім. А мы ад гэтага губляем і паўсядзённы камфорт, і здароўе.
«Ці ўдасца гэтак жа эфэктыўна зьнішчыць патрыярхат, які існаваў тысячагодзьдзі, як той, што праіснаваў некалькі дзён ці тыдняў?» Наста Захарэвіч піша пра новы фільм «Барбі».
Апошнім часам мы зноў сталі чуць ад уладаў заклікі нараджаць дзяцей і ўвогуле розныя выказваньні на тэму дэмаграфіі і нараджальнасьці.
Тата памёр на Вялікдзень сёлета, і так я спазнала новыя рытуалы, даступныя нам у нашай новай рэальнасьці.
Калі моладзь кажа Качанавай, што жанчын трэба фінансава зацікавіць нараджаць, а яна адказвае, што матэрыяльнае пытаньне неістотнае і дзеці проста павінны быць жаданымі, мы быццам бы бачым, як сутыкаюцца два паралельныя сусьветы.
Піша Наста Захарэвіч.
Не дарма Лукашэнка заўжды так баяўся мясцовага самакіраваньня і не падкантрольных яму — нават самых бяскрыўдных і апалітычных — аб’яднаньняў. Як толькі людзі бачаць, што могуць самі на штосьці ўплываць, у іх (нас) зьяўляецца заканамернае пытаньне, ці трэба ім (нам) увогуле такія ўлады.
З мовай дакладна такая ж гісторыя — як часта нам кажуць, што няма розьніцы, на якой мове гаварыць, маючы пры гэтым на ўвазе, што гаварыць трэба менавіта па-расейску!
Калі я вучылася ў школе, майму аднаклясьніку не стварылі дадатковых праблем пасьля таго, як міліцыя затрымала яго на акцыі пратэсту. Ва ўнівэрсытэце ў 2010 годзе выкладчыкі і выкладчыцы падтрымлівалі тых, каму далі 10 і 15 сутак пасьля Плошчы.
Больш за 10 гадоў таму Лукашэнка заявіў, што «лепей быць дыктатарам, чым блакітным». І гэта было ня проста хамскае выказваньне, а, фактычна, апісаньне дзяржаўнай палітыкі. Дыктатару ў Беларусі добра, а вось гомасэксуальным людзям — зусім не.
Тое што адбываецца цяпер, — сапраўдная катастрофа, але для рэжыму Лукашэнкі гэта проста сацыяльная палітыка мары. Гэта быццам экспэрымэнт, у межах якога дзеці — гэта маёмасьць дзяржавы.
Калісьці я пісала ў Беларускую чыгунку запыт з прапановай зрабіць выкарыстаньне ліфтаў на берасьцейскім вакзале больш зручным.
16 красавіка ў Крупках мужчына застрэліў жонку і іншага мужчыну, да якога яна нібыта зьбіралася сыходзіць, але перадумала. А 20 красавіка ў Дзятлаўскім раёне іншы мужчына застрэліў былую жонку, напаў з нажом на яе цяперашняга сужыцеля і стрэліў у яе маці. А пасьля застрэліўся і сам.
Мы шмат гадоў чулі, што ў Беларусі ўсё кепска з так званымі сямейнымі каштоўнасьцямі, што жэняцца людзі ўсё менш, а разводзяцца — усё больш. У апошнія два гады карціна стала нібыта паляпшацца. Але ці сапраўды рост колькасьці шлюбаў — гэта добрая тэндэнцыя?
Ізноў у Беларусі стралялі ў юнака. Я, па шчырасьці, звыкла, што пра вулічную страляніну навіны звычайна прыходзяць з ЗША. І сьледам за такімі навінамі звычайна ідзе мэдыйная хваля абмеркаваньня законаў, зьвязаных з захоўваньнем і ўжываньнем агнястрэльнай зброі.
Гінэкалёгія і акушэрства павінны быць арыентаваныя на жанчын ужо сёньня, і шмат для якіх зьмен зусім ня трэба траціць вялікія грошы.
Беларус жорстка забіў жонку на вачах іхнага сына пасьля таго, як яна сказала, што хоча разводу. І гэта не ўнікальнае здарэньне.
Калі ў краіне дыктатура ці ідзе вайна, ёсьць спакуса зноў і зноў адмахвацца ад жаночага парадку дня, кажучы, што цяпер для яго ня час.
Фашызм хвалюе гэтых людзей не праз сваю сутнасьць. Ён хвалюе іх толькі тады, калі яны аказваюцца зь няўдалага боку «харчовага ланцужка».
У Беларусі новы рэкорд недахопу кадраў, і ўладам, канечне, даводзіцца штосьці прыдумляць, каб заклікаць людзей у найбольш праблемныя сфэры.
Сьвята — гэта заўжды маленькае чараўніцтва. Дзень, калі мы верым у нейкі цуд. А рэжым Лукашэнкі ня можа дазволіць, каб людзі ў Беларусі верылі ў цуды.
Два гады я жыву ў Латвіі, і два гады даведваюся ад беларускіх прапагандыстаў, якая я тут няшчасная. Хто ж яшчэ здыме з маіх вачэй ружовыя акуляры, як не лукашэнкаўскія функцыянэры?
Ужо паўтара года як пачалася гуманітарная катастрофа на межах Беларусі і краін ЭЗ. Катастрофу распачаў Лукашэнка, які скарыстаўся кепскім становішчам людзей з Сырыі, Афганістану, Іраку і іншых краін. Яна дагэтуль ня спыненая ні ягоным рэжымам, ні дэмакратычнымі Латвіяй, Літвой і Польшчай.
Людзі, якія знаходзяцца ў надзвычай уразьлівым становішчы, адмаўляюцца быць выключна ахвярамі і паказваюць, што яны змагары. Яны ня хочуць моўчкі чакаць, пакуль скончыцца вызначаны так званым судом тэрмін зьняволеньня, а хочуць «муляць вочы» і беларускім палітыкам, і замежным.
Як маньяк-забойца ня можа спыніцца і забівае зноў і зноў, так і таталітарная дзяржава імкнецца да ўсё большага кантролю. Беларуская дзяржава зноў на паляваньні. Яе новая ахвяра — права на развод.
На сьвяточных ранішніках у школах і дзіцячых садочках забаранілі «прапагандаваць заходнія каштоўнасьці». Аддзел адукацыі Жлобінскага райвыканкаму спасылаецца на даручэньне ад Савету міністраў. Вось вам зразумела без удакладненьняў, пра што можа ісьці гаворка?
Наўрад ці ў паважаных экстрэмістаў і экстрэмістак былі за апошнія месяцы лепшыя навіны, чым навіна, што можна так лёгка пазбавіцца дакумэнта, які цяпер прыносіць ім хіба толькі праблемы.
Дзяржаве бывае вельмі зручна карыстацца неабыякавасьцю шараговых людзей і ігнараваць праблемы, бо валянтэркі і валянтэры ўсё вырашаць самі. Так можна адмаўляць у сучасных мэдыкамэнтах дзецям з рэдкімі генэтычнымі захворваньнямі і не прымаць закон аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту.
Шмат дзе ў сьвеце сёньня, 25 лістапада, кажуць пра тое, як важна перадухіляць гвалт над жанчынамі. У Беларусі ж гэтага амаль не чуваць, і не таму, што ўсё добра. Проста гвалт – у тым ліку і гендэрна абумоўлены – даўно стаў часткаю дзяржаўнай ідэалёгіі.
Падлеткаў ад школы вадзілі ў калёнію... Беларуская школа даўно ператварылася ў канвэер для вырабу ідэалягічна правільных элемэнтаў. Важна памятаць, што гэта — ненармальна.
Вайна ня скончылася, частка Украіны дагэтуль у акупацыі, Расея плянамерна зьнішчае ўкраінскую энэргетычную інфраструктуру, а нам пасьлядоўна прасоўваюць ідэі, што інтэлігенцыя пакутуе ад неабходнасьці назіраць «усе гэтыя жахі» і што мы мусім шкадаваць расейскіх вайскоўцаў, бо яны таксама нечыя сыны.
Тое, што палітыкі робяць са «сваім» народам сёньня, яны захочуць зрабіць з усім сьветам заўтра.
Украінцам і ўкраінкам дапамога цяпер патрэбная як ніколі раней. Толькі яны цяпер шмат дзе быццам перасталі хваляваць грамадзянскую супольнасьць.
Калі чалавек кажа штосьці накшталт «калі вы не далі мне камфортнага спосабу зьехаць, я пайду ўдзельнічаць у генацыдзе», дык гэта маніпуляцыя і спроба скарыстаць сытуацыю як вакно магчымасьцяў, а не антыпуцінская пазыцыя.
Падобна, што беларускія ўлады ставяцца да дзяцей як да патэнцыйнага войска — ідэалягічнага і ня толькі.
Калі ў шматгалосьсі болю, які перасьледуе параненых, зьнікне хаця б голас, які будзе гаварыць, што яны непрыгожыя, нявартыя і ім трэба хаваць сябе ад людзей, гэта будзе вялікая перамога.
Здаецца, іх каштоўнасьці і сьвятыні ня вартыя таго, каб цярпець мінімальны дыскамфорт і ісьці на мінімальную рызыку.
Хто варты прабачэньня, а каму застаецца толькі народная нянавісьць? Складаная тэма стаўленьня да былых сілавікоў і прапагандыстаў зноў уздымаецца пасьля таго, як палкоўнік Максім Грышчанка перастаў біць людзей і сышоў са службы.
Цяпер, праз два гады пасьля пачатку масавых пратэстаў, часта ўзгадваюць тыя дні і ацэньваюць, што было зроблена правільна, а што — не.
Рэжым Лукашэнкі — гэта канцэнтрат таго, што называюць таксычнай маскуліннасьцю, і, як бачым, ні да чаго добрага ягоны мачысцкі падыход не прывёў. Калі новае кіраўніцтва краіны будзе чарговым мужчынскім клюбам, фінал нас чакае прыблізна такі ж самы, які ўчыніў Лукашэнка са сваёй вернай гвардыяй.
Бацькоў-садыстаў можна пазбавіць бацькоўскіх правоў, але як адабраць уладу над дзіцём у чыноўнікаў-садыстаў? Як абараніць малое ад іх?
Сьвятасьць мацярынства і традыцыйнай сям’і — гэта казкі для часоў, калі ўлады пачуваюцца ў сваіх крэслах утульна. Цяпер жа ім ня толькі не да законаў, але і не да казак.
Мэтады працы ў беларускай міліцыі такія, што больш бясьпечным яны навакольле наўрад ці робяць, а вось запалохваюць усіх па поўнай.
Людзей спрабуюць пераканаць, што зьяўленьне лаўкі ці парэнчаў — гэта вялікае дасягненьне. Усе мусяць верыць у нармальнасьць жыцьця бяз базавага камфорту, каб любое паляпшэньне ўспрымалася як нешта неверагоднае.
Дзе могуць шукаць дапамогі людзі, у каго не хапае сілаў на тое, каб падтрымліваць сацыяльна прымальны вобраз бясстрашных гераінь і герояў?
Шматзадачнасьць і шматвэктарнасьць у Беларусі маюць сваю спэцыфіку. Пакуль адной рукой дзяржава робіць выгляд, што клапоціцца пра блізкаўсходніх уцекачоў, другой рукой яна ж саджае ў турму актывістку Алену Гнаўк, якая казала праўду пра становішча гэтых уцекачоў у Беларусі.
Першы запал спагады скончыўся, людзі стаміліся, а дапамогі ўкраінскім уцякачкам і ўцекачам, якія трапілі ў краіны Эўразьвязу, трэба ўсё больш. Тое самае і з дапамогай пацярпелым ад уладаў Беларусі. Зрэшты, так бывае пры кожным зацяжным крызісе.
Нядаўна цэнтар падтрымкі сям’і і мацярынства Матуля выдаў кнігу пра перадабортнае кансультаваньне — падручнік, як адгаворваць жанчыну ад перарываньня цяжарнасьці.
Загрузіць яшчэ