Аляксандр Лукашэнка «уручную» вучыць чыноўнікаў, як будаваць масты і араць палі — і нават прапускае свой любімы чэмпіянат па колцы дроў.
Дэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў. За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў. Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці. Нарастаюць таксама запасы на складах. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў.
Вялікае інтэрвію з Паўлам Вінаградавым — грамадзкім актывістам і былым палітвязьнем, які атрымаў пяць гадоў зьняволеньня за допіс у Facebook з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, Франака Вячоркі, Паўла Латушкі і Дзяніса Дудзінскага.
Усе краіны, што маюць ядзерную зброю, хочуць быць упэўненымі ў ейнай эфэктыўнасьці. Таму выпрабаваньні працягваюцца, але цяпер іх праводзяць ня так, каб у неба ўздымаліся ядзерныя «грыбы».
Што будзе зь перамоўным працэсам Беларусі й ЗША, незразумела. Амэрыканцы сутыкнуліся зь беларускай рэальнасьцю. І яна ім не спадабалася. А гісторыя з балёнамі на літоўскай мяжы паказвае, што тактыка «мір церазь сілу» — прывілея вялікіх дзяржаваў. Спроба лукашэнкаўскага рэжыму ўжыць яе дала збой.
Літва закрыла мяжу з Беларусьсю на месяц — у адказ на паветраныя балёны з цыгарэтамі й іншымі кантрабанднымі таварамі, якія залятаюць з тэрыторыі Беларусі.
Чаму Польшча вырашыла адкрыць памежныя зь Беларусьсю пераходы, у той час як літоўскі ўрад вырашыў сваю мяжу зь Беларусьсю закрыць на месяц? Ці чакаць бліжэйшым часам вызваленьня Пачобута і іншых палітвязьняў?
Якія галоўныя памылкі зроблены ў 2020-ым, паводле Міколы Дзядка? Ці прыслухваюцца да былых палітвязьняў? Чаму ўлады баяцца анархістаў? Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гутарыць з былым палітвязьнем, блогерам, актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком.
Гісторык і палітоляг Роза Турарбекава ў выніковым «ПіКу Свабоды» пракамэнтавала, чаму не адбываецца чаканае вызваленьне чарговай групы палітвязьняў, а таксама адрэагавала на інтэрвію былога палітвязьня, мэтадоляга Ўладзімера Мацкевіча Свабодзе, дзе ён аналізаваў зробленыя ў 2020 годзе памылкі.
Былы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю ў 2025 годзе і адказвае на крытыкам ягонай прапановы варыянту беларускай расейскай мовы.
Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» — у новым пакеце санкцый Эўразьвязу. Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю? Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ?
Былы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён і беларускае грамадзтва зрабілі ў 2020-м, тлумачыць, пры якіх умовах можна было перамагчы, фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю цяпер і адказвае на крытыкам прапановы варыянту беларускай расейскай мовы.
У Менску сумарны каэфіцыент нараджальнасьці амаль удвая ніжэйшы чым ва Ўкраіне, дзе ідзе вайна. Улады хочуць палепшыць дэмаграфічную сытуацыю праз абмежаваньні абортаў і прапаганду «традыцыйных каштоўнасьцяў». Ці гэта эфэктыўна і чым пагражае імклівы спад нараджальнасьці, разьбіраліся з экспэртамі.
19 кастрычніка 1988 году ў Менску былі заснаваныя «Мартыралёг Беларусі» і арганізацыйны камітэт Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Ці шмат вы ведаеце пра гэтыя арганізацыі? Праверце сябе.
Ініцыятыва, якой людзі даверылі больш за восем мільёнаў эўра і якая дапамагла дзясяткам тысяч беларусаў, перажыла два пераломныя моманты, з падзеламі і крызісам кіраваньня, а цяпер перажывае трэці.
Аналіз штомесячнай дынамікі нелегальнай міграцыі зь Беларусі ў суседнія краіны і календару прыняцьця пакетаў санкцыяў Эўразьвязу дазваляе зрабіць выснову, што беларускія ўлады рэгулююць міграцыйную плынь, павялічваючы яе ў адказ на чарговыя новыя санкцыі.
Нобэлеўскую прэмію міру атрымала вэнэсуэльская апазыцыянэрка Марыя Мачада — і гэтае рашэньне выклікала палітычныя хваляваньні ад Вашынгтона да Вільні. Літва зьніжае ўзровень аховы офісу Ціханоўскай. Лукашэнка прыняў султана Амана і чарговы раз падкрэсьліў ляяльнасьць Расеі.
Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі, сузаснавальнік і рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, драматург, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін у «Размовах са Свабодай» расказвае пра новыя тэатральныя і літаратурныя праекты, тлумачыць, чаму лічыць непрымальнымі паводзіны Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку.
Наступствы перамогі Андрэя Бабіша на парлямэнцкіх выбарах у Чэхіі аналізуе эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
У Дзень настаўніка — моўна-гістарычны тэст пра школьныя словы, шкалярскі жаргон і адукацыйныя рэаліі. Ня вельмі просты, але затое ня надта сур’ёзны — настаўнік мае права на сьвята!
Чаму мамаграфія ў Беларусі абавязковая і даступная пасьля пяцідзесяці гадоў, а ў ЭЗ — пасьля сарака, як рэпрэсіі ўплываюць на хворых на рак жанчын, чым Анджаліна Джалі дапамагла анколягам і чаму гэтым відам раку значна менш хварэюць у бяднейшых краінах?
Кніга экс-дырэктара Радыё Свабода ўвайшла ў кароткі сьпіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Сам фінал адбудзецца 15 лістапада. І я падумаў пра тое, што ніхто з аўтараў беларускай літаратуры столькі не пісаў пра свабоду, ніхто столькі не служыў ёй, не дасьледаваў яе, як Аляксандар Лукашук.
Рыжанкоў у ААН вінаваціць Захад, а Лукашэнка хоча скарыстаць статус «прыфрантавой дзяржавы» і прапануе сустрэчу Зяленскаму.
Лёс раману Сашы Філіпенкі «Слон», забароненыя ў Беларусі кнігі, учынак Статкевіча, трагедыі палітвязьняў — пра гэта ды іншае гаворым зь беларускім пісьменьнікам і грамадзкім дзеячам Сашам Філіпенкам.
Музыка, рэканструктарка традыцыйных строяў, Кацярына Ваданосава паведаміла ў Фэйсбуку, што яе 74‑гадовую маці Нэлі Ваданосаву хочуць дэпартаваць з Польшчы ў Літву. Паводле Кацярыны, дэпартацыя прызначаная на панядзелак 6 кастрычніка.
Ці гатовыя беларускія арганізацыі да маштабнай дапамогі, калі вызваляць і дэпартуюць сотні палітвязьняў? Ці перашкодзяць зьмены ў фондзе BySol пасьля сыходу Андрэя Стрыжака эвакуацыі беларусаў, які трапляюць пад пагрозу арышту?
29 верасьня ў Варшаве адбываецца перапахаваньне Сяргея Пясэцкага, удзельніка польска-савецкай вайны, выведніка і выдатнага пісьменьніка. Ці добра вы ведаеце біяграфію і творчасьць пісьменьнікаа, які меў беларускае паходжаньне і шматгадовую повязь зь Беларусьсю?
Людзі ваююць з таго самага часу, як існуе чалавечая цывілізацыя. Вайсковая традыцыя – адна з самых старых у сьвеце. Не выключэньне і землі сучаснай Беларусі.
Польшча не зьбіраецца аднаўляць рух на мяжы зь Беларусьсю, прыпынены з нагоды вучэньняў «Захад-2025». Каб вырашыць мігранцкі крызіс на мяжы зь Беларусьсю, Варшава спрабуе націснуць на Менск пры дапамозе Кітаю.
Два дзясяткі новых і мадэрнізаваных вайсковых аб’ектаў зьявілася ў Беларусі за апошнія тры гады. Сярод іх цэлыя вайсковыя часткі, аэрадромы, вайсковыя базы і пляцоўкі для захоўваньня ядзернай зброі.
На поўдзень ад Менску ў Слуцкім раёне каля вёскі Паўлаўка актыўна ідзе будаўніцтва аб’екта, які экспэрты называюць «стратэгічным» у вайсковым пляне для беларускіх ўладаў і нават робяць дапушчэньне, што тут можа быць разьмешчаны расейскі балістычны ракетны комплекс «Арэшнік».
У Кіеве затрымалі грамадзяніна Беларусі паводле падазрэньня ў незаконным набыцьці і захоўваньні з мэтай далейшага продажу 2 кіляграмаў 44 грамаў асабліва небясьпечнага псыхатропнага рэчыва PVP.
Кожная мова самабытная ня толькі гучаньнем і багатая ня толькі словамі. Устойлівыя выразы — фразэалягізмы й прыказкі — адлюстроўваюць нацыянальны характар і ўвасабляюць народную мудрасьць. Ці ведаем іх?
Беларускае выдавецтва Grunwald у Канадзе выдала кулінарную кнігу The Belarusian Cookbook, напісаную гісторыкам Алесем Белым, які сабраў рэцэпты з розных традыцый: беларускіх, габрэйскіх, татарскіх, літоўскіх.
Галоўныя падзеі тыдня ў відэа ад палітычнага аглядальніка Свабоды.
Абставіны зьнікненьня былога дыплямата і чыноўніка Анатоля Котава па-ранейшаму невядомыя. Паведамляецца, што ён зьнік у Турэччыне. Куды небясьпечна езьдзіць беларусам, якія асьцерагаюцца перасьледу з боку рэжыму?
25 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прайшоў дэталёвае мэдычнае абсьледаваньне, якое нібыта паказала, што ён здаровы. Свабода паспрабавала разабрацца, якія праблемы са здароўем мае Лукашэнка і якая практыка публікацыі мэдычных аглядаў кіраўнікоў дзяржаў існуе ў розных краінах сьвету.
Чаму зьнялі санкцыі з кампаній Dana Holdings, зьвязаных зь Беларусьсю? Адкуль узялася лічба 1300 палітвязьняў, якую агучыў Трамп і колькі іх насамрэч? Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам?
Які галоўны вынік перамоваў у Белым доме Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і эўрапейскіх лідэраў, якія прыехалі падтрымаць прэзыдэнта Ўкраіны?
У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» а 15 30 менскага часу разам з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам і сябрай асацыяцыі сваякоў палітвязьняў і Каардынацыйнай Рады Сьвятланай Мацкевіч абмяркуем, што стаіць за званком прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку.
Улетку самы час вандраваць — роварам, аўтамабілем, пехатою. Ці ведаеце патрэбныя беларускія словы, каб выжыць у паходзе і дайсьці да мэты? ТЭСТ нескладаны, але трохі падступны ;-)
У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы.
Чаго беларусам чакаць ад сустрэчы Трампа і Пуціна? Як былы намесьнік начальніка Бабруйскай калёніі, які зьдзекаваўся з палітвязьняў, атрымаў нямецкае грамадзянства? Што стаіць за адменай аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй і чаму беларусам становіцца ўсё цяжэй выехаць у краіны Эўразьвязу?
Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»? Які можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы? Якой цаной можна выйсьці з палітычнага крызісу, у якім апынулася Беларусь пасьля 2020 году?
Усе квіткі на прэм’еру новай пастаноўкі Беларускага свабоднага тэатру ў Варшаве ў верасьні прададзеныя. «Urząd Przyjemności» («Бюро прыемнасьцяў») — гэта споведзі беларусаў, якія не хацелі зьяжджаць, але былі вымушаныя, а цяпер даказваюць бюракратам, што маюць права на жыцьцё.
Ці зрабіў рэпэр Макс Корж дрэнную рэкляму беларусам у Польшчы? Дзе знаходзіцца новы прэзыдэнт Беларусі? Ці дадуць акно магчымасьцяў для беларусаў сустрэчы Трампа з Пуціным і Зяленскім?
Берасьце — адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, у якім адбылося шмат значных гістарычныя падзеяў. У Берасьці створаныя важныя помнікі культуры, нарадзіліся і жылі многія знакамітыя беларусы. Праверце сябе, ці добра ведаеце гісторыю Берасьця, адкажыце на пытаньні тэсту.
Падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве былы палітвязень, блогер Сяргей Ціханоўскі даў інтэрвію Свабодзе, у якім назваў сябе палітыкам, заявіў, што выступае супраць гвалтоўнай перамены ўлады, кажа, што да яго ў каманду ўжо запісаліся 500 чалавек, у тым ліку 100 зь Беларусі.
Загрузіць яшчэ