Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». «Інаўгурацыя 25 сакавіка гуляе насамрэч на Дзень волі, а ня супраць», — Роза Турарбекава

абноўлена

Палітоляг Роза Турарбекава. Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйны каляж
Палітоляг Роза Турарбекава. Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйны каляж

ЦВК прызначыў інаўгурацыю Лукашэнкі на Дзень волі амаль празь два месяцы пасьля выбараў. Чаму ён вырашыў правесьці гэтую фармальную працэдуру ў дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі?

І чаму для гэтага спатрэбілася амаль два месяцы? І чым былі адметныя іншыя інаўгурацыі пасьля ранейшых сфальсыфікаваных выбараў? Абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты інтэрвію

— У Беларусі публічныя акцыі з нагоды Дня Волі немагчымыя. Яны адбудуцца за мяжой, і напэўна ня будуць вельмі масавымі, бо яшчэ год таму на людзей, якія выйшлі за мяжой на Дзень Волі, у Беларусі завялі крымінальныя справы. Як вы мяркуеце, ці такім чынам Лукашэнка хоча адцягнуць увагу людзей ад Дня волі сваёй інаўгурацыяй? Ці тут больш шырокі кантэкст?

— З аднаго боку рэжым ставіць перад сабой такую мэту прадэманстраваць перавагу над беларускімі дэмакратычнымі сіламі, якой яны дабіліся дзякуючы гвалту і перасьледу. Але атрымліваецца, што інаўгурацыя Лукашэнкі 25 сакавіка гуляе насамрэч на Дзень волі, а ня супраць. Таму што такім чынам падкрэсьліваецца гэтая дата і яе значнасьць для ўсіх беларусаў, уключаючы Лукашэнку. Масавасьць чыноўніцкага апарата, які будзе стаяць там у шэрагах на гэтым мерапрыемстве, не зьяўляецца дэманстрацыяй перамогі. Яна зьяўляецца хутчэй дэманстрацыяй чаго іншага. А што тычыцца акцый пратэсту і акцый, прысьвечаных Дню волі за межамі Беларусі, можна шмат разважаць, наколькі яны будуць там масавымі, але геаграфія гэтых мерапрыемстваў, гэтых акцый будзе дастаткова шырокая. Я таксама зьбіраюся разам са сваёй сям’ёй выйсьці на такую акцыю. Для нас Дзень Волі працягвае заставацца галоўным сьвятам. Вось, ну і Лукашэнка атрымліваецца разам з намі.

— Лукашэнка прызначыў урад да інаўгурацы, хоць паводле палітычнай традыцыі ўва ўсім сьвеце гэта робіцца пасьля таго, як прэзыдэнт прыняў прысягу. Калі для Лукашэнкі інаўгурацыя была фармальнасьцю, навошта яе увогуле яе праводзіць?

— Патрэбная яна як рытуал. І рытуалы, іх неабходнасьць заключаецца ня ў тым, што гэты рытуал нешта вырашае. Гэта проста ідзе такое замацаваньне, псыхалягічнае замацаваньне, сацыялізацыі яго новага тэрміна. Што да таго, што чарговасьць не выконваецца, ну дык гэта вядомая формула — часам не да законаў. А пагарда да працэдур, да фармальных працэдур, пагарда да закону, уключаючы, асноўны закон краіны, канстытуцыю, была прадэманстраваная яскрава асабліва пасьля 2020 года. Для дыктатара і дыктатарскага рэжыму ня гэта галоўнае. Галоўнае не вяршэнства закону, а вяршэнства палітычнай волі адной асобы. Людзі, якія зараз нібыта прадстаўляюць новы ўрад, насамрэч не зьяўляюцца ўрадам у поўным сэнсе гэтага слова, таму што яны прызначэнцы, яны не валодаюць ніякай палітычнай суб’ектнасьцю, самастойнасьцю. Вось гэта гэта ўсё максымальна рытуалізаваныя рэчы, якія хутчэй за ўсё падкрэсьліваюць значнасьць фігуры дыктатара і нязначнасьць літаральна ўсіх астатніх фігур. Насамрэч гэта ўсё зьяўляецца сапраўды проста гульнёй дыктатара, які старэе дыктатара, які ўлады сваіх рук не выпусьціць да апошняга літаральна... Я думаю, што мэдыцына стаіць на варце таго, каб максымальна яго прывесьці ў форму для гэтага рытуалу.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG