Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі падрыхтаваў справаздачу «Катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў гомельскай жаночай калёніі № 4».
Якія высновы варта зрабіць з вынікаў малдоўскага рэфэрэндуму аб эўраінтэграцыі? Ці зьменіцца палітыка Захаду адносна Малдовы? Наколькі моцныя праэўрапейскія настроі ў Беларусі? Чым яны абумоўленыя? Ці могуць яны ўзмацніцца ў выпадку кардынальных палітычных зьменаў у краіне?
BRICS — гэта нефармальнае аб’яданьне, клюб, пляцоўка для штогадовых сустрэч лідэраў краін-удзельніц, падчас якіх звычайна прымаюцца дэклярацыі агульнага зьместу.
З сузаснавальнікам Беларускага свабоданага тэатру Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША і заявамі Лукашэнкі пра «перамовы з прадстаўнікамі Захаду».
Малдоўскі журналіст і палітычны аглядальнік Васіле Батнару аналізуе нечаканыя вынікі рэфэрэндуму і выбараў у Малдове, расказвае, як працуе машына подкупу выбарнікаў, і ацэньвае пэрспэктывы апазыцыйнага кандыдата.
20-гадовай беларусцы Дашы, якая хварэе на цяжкую форму лімфомы, днямі зрабілі складаную тэрапію. Ейнай маці Кацярыне, якая адна гадуе яшчэ траіх дзяцей, патрэбна дапамога на лячэньне і аднаўленьне дачкі.
Перамога зь невялікім адрывам на рэфэрэндуме ў Малдове — гэта не зусім той вынік, на які разьлічвала прэзыдэнтка Мая Санду.
На паседжаньні Рэспубліканскай рады ў гістарычнай палітыцы (на чале з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Дзьмітрыем Крутым) паставілі задачу ўзмацніць кантроль за гістарычнымі кнігамі, каб выключыць з ужытку «экстрэмісцкую» літаратуру.
У 1967 годзе ў Слуцку адбыўся бунт супраць савецкай улады, у выніку якога загінулі судзьдзя і міліцыянт. Сярод яго ўдзельнікаў былі дзеці, а таксама члены КПСС. Публікуем малавядомыя фота тых часоў, дакумэнты, а таксама ўспаміны ўнучкі чалавека, якога случане патрабавалі выдаць ім для самасуду.
Шмат хто з нас чуў ці чытаў рэкамэндацыі экспэртаў аб тым, што капуста брокалі вельмі карысная. Лічыцца, што брокалі падтрымлівае здароўе сэрца і касьцей, а таксама зьніжае рызыку раку. Але ня ўсім падабаецца яе смак.
20 кастрычніка ў Бэрліне — першая прэзэнтацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Папяровы голем», якая выйшла з друку ў выдавецтве «Янушкевіч».
Лукашэнку турбуюць маштабы ўцёкаў насельніцтва з краіны. Але ў тых умовах, калі трон аднаасобнай улады хістаецца, небясьпека для ўстойлівасьці ўласнага рэжыму яго непакоіць значна больш, чым зьніжэньне колькасьці падаткаплатнікаў.
У Беларусі зафіксавалі рэзкі рост выпадкаў адру і сьмерцяў ад мэнінгіту. Некалькі маці расказалі Свабодзе, чаму робяць або ня робяць дзецям прышчэпкі. Дарослая беларуска падзялілася, як перанесла краснуху ў 37 гадоў.
Лукашэнка імкнецца вярнуць суб’ектнасьць і легітымнасьць праз геапалітыку. Паводле яго, безь Беларусі стварыць стабільную сыстэму рэгіянальнай бясьпекі немагчыма. Удзел у перамовах па Ўкраіне ён хоча ператварыць у інструмэнт прызнаньня сябе прэзыдэнтам, мэханізм вяртаньня суб’ектнасьці Беларусі.
Украінскія рэкрутэры, змагаючыся за павелічэньне колькасьці жывой сілы на фронце па меры прасоўваньня расейскіх войскаў і ўзмацненьня заклапочанасьці адносна будучай падтрымкі Захаду, праводзяць рэйды па канцэртах, клюбах і кавярнях у пошуках людзей, якія, магчыма, ухіляюцца ад вайсковай службы.
На мінулым тыдні ўлады Польшчы анулявалі дзеяньне польскага пашпарта Шмыта. На радзіме супраць яго завялі крымінальную справу.
Якія шанцы на рэалізацыю «пляну перамогі», агучанага прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у выступе ў Вярхоўнай Радзе? Што можна лічыць перамогай для Ўкраіны? Хто ў Кіеве ўключае Беларусь у «вось зла»? Ці разглядаюць украінскія палітыкі і аналітыкі Лукашэнку толькі як марыянэтку Крамля?
Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвяшчаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня.
Можа, толькі цяпер да большасьці грамадзтва прыйшло ўсьведамленьне, што той рэфэрэндум 2004 году заклаў міну пад будучыню і завёў краіну ў тупік.
«Вільня — наша», а «Беласток — беларускі горад». Гэтыя выразы апошнія некалькі год усё часьцей гучаць ад атачэньня Лукашэнкі. Ня верыце? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць.
Ці ўсе жыхары Беларусі былі літвінамі? Наколькі старая і наколькі моцная беларуская самасьвядомасьць у розных рэгіёнах Беларусі? Адкуль яна ўзялася на Палесьсі і Падляшшы? Палесьсе — беларускае, украінскае ці палескае?
Выбары прэзыдэнта ЗША, да якіх засталося ўсяго тры тыдні, гэта больш, чым проста выбары. Празь месяц сьвет стане прыкметна іншым, чым цяпер. Гэта датычыць і нашага рэгіёну Ўсходняй Эўропы.
У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася пэрсанальная выстава «Крок насустрач» мастачкі Ніны Маргаевай, якая трапіла ў бяду — у яе дыягнаставалі цяжкую хваробу. Ініцыявалі выставу Беларуская рада культуры, а таксама сябры і калегі Ніны.
«Беларуская Жанна д’Арк» Паліна Шарэнда-Панасюк, якая на першым паседжаньні ў сваёй справе назвала суд «сталінскай тройкай» і адмовілася перад ім уставаць, за кратамі ўжо амаль чатыры гады.
На працягу мінулых трох дзесяцігодзьдзяў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі заставаліся адзінай падзеяй, якая па-сапраўднаму палітызавала грамадзтва.
Дзеля чаго рабілася інтэрвію Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і ці дасягнутая пастаўленая мэта? Як расейская прапаганда канкуруе зь беларускай і як гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй у Беларусі ў 2025 годзе?
Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.news, аналізуе сутычкі паміж рознымі плынямі праўладных прапагандыстаў, прагназуе вялікую зачыстку і вызначае асноўны лёзунг будучай выбарчай кампаніі.
Выданьне #IMBY пра найноўшую гісторыю Беларусі апублікаваў Павал Валатовіч. Non-fiction пісьменьнік, які родам зь Менску, але апошнія 23 гады жыве ў Нью-Ёрку.
Падзеі 15 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Дзень маці судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год няволі ў дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Ад каго залежыць вызваленьне Паліны? Чаму для ўладаў важны ейны кейс і чаму яе не вызваляюць і падаўжаюць ёй тэрміны?
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў у праграмным артыкуле ў выданьні Фонду Эбэрта заклікаў да вяртаньня заходніх амбасадараў у Менск і перагляду палітыкі санкцыяў.
Верагоднасьць зьмены правячай кааліцыі і шанцы партый апынуцца ва ўрадзе Свабодзе ацаніў Вітаўтас Брувярыс, галоўны рэдактар літоўскага агенцтва навінаў ELTA.
«Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасьця на вышыню нашых магіл». Калісьці Ўладзімер Караткевіч у п’есе «Кастусь Каліноўскі» ўклаў гэтыя афарыстычныя словы ў вусны галоўнага героя.
Беларус Аляксей Каляда расказаў, як адолеў свой першы забег даўжынёй звыш 100 кілямэтраў, страціў 7200 калёрыяў, але ўклаўся ў 14 гадзін. А праз два дні зноў выйшаў на прабежку.
Шмат хто з тых, хто вядзе актыўны лад жыцьця і наведвае спартовыя залі, ня рэдка мае праблемы з плянаваньнем прыёмаў ежы. Экспэрты кажуць, што час прыёму ежы можа паўплываць як на прадукцыйнасьць арганізму, так і на яго аднаўленьне.
Новая кніга паэткі Вольгі Гапеевай выйшла на трох мовах. Такое ў сучаснай беларускай літаратуры здараецца рэдка. «Мяне цешыць мажлівасьць непасрэдна ўбачыць рэакцыю публікі на свае вершы, калі іх чытаюць у перакладзе», — кажа паэтка.
На Пакроўскім напрамку танкісты 25-й Січаслаўскай брыгады працуюць і ўдзень, і ўначы, часта — без абеду і сну. Іх задача — спыняць пастаянныя «мясныя штурмы» пяхоты расейскай арміі.
Літва падышла да парлямэнцкіх выбараў 13 кастрычніка ў сытуацыі эканамічнага росту, зьніжэньня інфляцыі і росту даходаў насельніцтва. Але пры добрых эканамічных паказьніках сацыёлягі адзначаюць рост левых і нават радыкальных настрояў.
Што замоўчвае Лукашэнка, калі раз за разам агучвае свае страхі пра пагрозу, якая нібыта ідзе з-за Бугу. І пры якіх абставінах такая пагроза можа стаць рэальнай — але не для беларускай дзяржавы, а для ягонага асабістага рэжыму.
Усе іншыя валюты патаньнелі адносна беларускага рубля. Пра што гэта сьведчыць і ці варта бегчы ў абменьнік, адказвае эканаміст.
Свабода сабрала топ-5 беларускамоўных праектаў для дзяцей — забаўляльных і адукацыйных.
Ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман аналізуе разьвіцьцё падзеяў на расейска-ўкраінскай вайне, разважае, якім можа быць адказ Ізраіля Ірану і заяўляе, што ўвядзеньне войскаў у Беларусь зусім не патрэбна Ўкраіне.
У наступным годзе дзяржава заплянавала на 17% больш падатковых даходаў у бюджэт. Расказваем, якія падаткі хочуць павялічыць і навошта.
Нобэлеўскім ляўрэатам у галіне літаратуры ў 2024 годзе стала пісьменьніца з Паўдёвай Карэі Хан Ган — «за напружаную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і выяўляе кволасьць чалавечага жыцьця».
Псыхоляг пракамэнтавала Свабодзе, адкуль бяруцца квадробэры, што ня так з рэакцыяй людзей на іх і як варта сябе паводзіць бацькам падлеткаў-квадробэраў.
Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павал Сапелка аналізуе маштаб і тэндэнцыі рэпрэсіяў апошніх месяцаў, адказвае на пытаньне, ці варта кантактаваць зь Юрыем Васкрасенскім, і тлумачыць, якія канкрэтна крокі беларускага рэжыму могуць прывесьці яго ў Гаагу.
За што насамрэч Лукашэнка атрымаў найвыйшэйшую расейскую ўзнагароду? Ад якой прапановы ці загаду Пуціна яму будзе немагчыма адмовіцца? Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.
Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч расказвае, адкуль прыйшла мода на крыкі на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі і што гэта дае прапагандыстам.
У адносінах паміж хаўрусьнікамі назьбіралася праблемаў, якія чакаюць калі не вырашэньня, дык абмеркаваньня. Аднак поўнафарматных перамоваў не атрымалася. Ці не галоўнай падзеяй візыту стала ўзнагароджаньне Лукашэнкі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Расеі.
Загрузіць яшчэ