Шмат хто з тых, хто вядзе актыўны лад жыцьця і наведвае спартовыя залі, ня рэдка мае праблемы з плянаваньнем прыёмаў ежы. Экспэрты кажуць, што час прыёму ежы можа паўплываць як на прадукцыйнасьць арганізму, так і на яго аднаўленьне.
Новая кніга паэткі Вольгі Гапеевай выйшла на трох мовах. Такое ў сучаснай беларускай літаратуры здараецца рэдка. «Мяне цешыць мажлівасьць непасрэдна ўбачыць рэакцыю публікі на свае вершы, калі іх чытаюць у перакладзе», — кажа паэтка.
На Пакроўскім напрамку танкісты 25-й Січаслаўскай брыгады працуюць і ўдзень, і ўначы, часта — без абеду і сну. Іх задача — спыняць пастаянныя «мясныя штурмы» пяхоты расейскай арміі.
Літва падышла да парлямэнцкіх выбараў 13 кастрычніка ў сытуацыі эканамічнага росту, зьніжэньня інфляцыі і росту даходаў насельніцтва. Але пры добрых эканамічных паказьніках сацыёлягі адзначаюць рост левых і нават радыкальных настрояў.
Што замоўчвае Лукашэнка, калі раз за разам агучвае свае страхі пра пагрозу, якая нібыта ідзе з-за Бугу. І пры якіх абставінах такая пагроза можа стаць рэальнай — але не для беларускай дзяржавы, а для ягонага асабістага рэжыму.
Усе іншыя валюты патаньнелі адносна беларускага рубля. Пра што гэта сьведчыць і ці варта бегчы ў абменьнік, адказвае эканаміст.
Свабода сабрала топ-5 беларускамоўных праектаў для дзяцей — забаўляльных і адукацыйных.
Ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман аналізуе разьвіцьцё падзеяў на расейска-ўкраінскай вайне, разважае, якім можа быць адказ Ізраіля Ірану і заяўляе, што ўвядзеньне войскаў у Беларусь зусім не патрэбна Ўкраіне.
У наступным годзе дзяржава заплянавала на 17% больш падатковых даходаў у бюджэт. Расказваем, якія падаткі хочуць павялічыць і навошта.
Нобэлеўскім ляўрэатам у галіне літаратуры ў 2024 годзе стала пісьменьніца з Паўдёвай Карэі Хан Ган — «за напружаную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і выяўляе кволасьць чалавечага жыцьця».
Псыхоляг пракамэнтавала Свабодзе, адкуль бяруцца квадробэры, што ня так з рэакцыяй людзей на іх і як варта сябе паводзіць бацькам падлеткаў-квадробэраў.
Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павал Сапелка аналізуе маштаб і тэндэнцыі рэпрэсіяў апошніх месяцаў, адказвае на пытаньне, ці варта кантактаваць зь Юрыем Васкрасенскім, і тлумачыць, якія канкрэтна крокі беларускага рэжыму могуць прывесьці яго ў Гаагу.
За што насамрэч Лукашэнка атрымаў найвыйшэйшую расейскую ўзнагароду? Ад якой прапановы ці загаду Пуціна яму будзе немагчыма адмовіцца? Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.
Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч расказвае, адкуль прыйшла мода на крыкі на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі і што гэта дае прапагандыстам.
У адносінах паміж хаўрусьнікамі назьбіралася праблемаў, якія чакаюць калі не вырашэньня, дык абмеркаваньня. Аднак поўнафарматных перамоваў не атрымалася. Ці не галоўнай падзеяй візыту стала ўзнагароджаньне Лукашэнкі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Расеі.
Беларускі вытворца мінэральных угнаеньняў «Гродна Азот» пастаўляў сваю прадукцыю ва Ўкраіну пад выглядам вырабленай у Туркмэністане праз кампанію, зарэгістраваную ў Аб’яданых Арабскіх Эміратах грамадзянамі Турэччыны.
Набліжаецца вялікая бітва за ўкраінскі горад Пакроўск, дзе знаходзіцца важная прамысловая і транспартная інфраструктура ў Данецкай вобласьці.
Мэтэазондамі, у бэтоне, цэмэнце і харчы. Як у Літву трапляюць беларускія цыгарэты і якія зьмены ў спосабах кантрабанды заўважылі літоўскія мытнікі за апошні год.
Сутыкнуўшыся з тым, што ў беларускім небе ўсё часьцей зьяўляюцца расейскія бесьпілётнікі, якія зьбіліся з курсу, улады вырашылі выкарыстоўваць тактыку замоўчваньня інфармацыі пра гэтыя інцыдэнты, якія разбураюць ідэалягічны канструкт пра тое, што Лукашэнка — гарант міру і мірнага неба.
Белстат рапартуе, што сярэдні заробак беларускага настаўніка — 1740 рублёў «чыстымі». Малады спэцыяліст прыходзіць на 700-800 рублёў. За апошнія тры гады колькасьць настаўнікаў у Беларусі скарацілася на 8,1 тысячы.
Новая кніжка будзе называцца «Гэй ты, братка Новы годзе!» і складацца з 15 беларускіх вершаў з нотамі. Аўтарка Тацяна Грыневіч-Матафонава расказала пра ідэю і зьмест кнігі.
Украінскі дэпутат на Форуме свабоднай Расеі прапанаваў перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі, каб гэта была супольная апэрацыя з прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці і каб нехта зь беларускіх лідэраў быў гатовы ўзяць на сябе ўладу.
Колькі часу і грошай беларусу трэба, каб атрымаць эўрапейскую візу? Што расказалі людзі і экспэрт.
Сьледам за пракуратурай у Беларусі, якая вядзе кампанію перасьледу нацыстаў зь нямецкага боку Другой сусьветнай і нават асудзіла аднаго, даўно памерлага сваёй сьмерцю дзесьці ў эміграцыі, за справу ўзяліся ў Расеі — больш маштабна і ўсебакова.
Натальля Калегава — кіраўніца шэлтэру «Замак» для беларусаў у Вільні і арганізацыі Dapamoga. Разам з мужам у 2021 годзе яны купілі будынак у Вільні. Цяпер там жывуць уцекачы, былыя палітзьняволеныя зь Беларусі.
Шмат у каго з нас падчас працы ці доўгага чытаньня ўзьнікае пачуцьцё стомленасьці вачэй, у некаторых яны нават пачынаюць балець. У новай публікацыі The New York Times экспэрты дзеляцца парадамі, як такі дыскамфорт аблегчыць.
15, 16 і 17 кастрычніка ў Варшаве на сцэне Драматычнага тэатру (Warszawa, Scena Przodownik Teatru Dramatycznego) пройдуць прэм’ерныя спэктаклі паводле п’есы Юлі Цімафеевай «Экстрэмісты».
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Дыктатарам, перакананым у сваёй пажыцьцёвай уладзе, няма патрэбы хаваць уласныя багацьці ў выглядзе замежных банкаўскіх рахункаў ці складзеных недзе ў бункерах залатых зьліткаў. Па-сапраўднаму іх цікавяць каштоўнасьці зусім іншага кшталту.
Эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч крытычна ацэньвае эфэктыўнасьць і мэтазгоднасьць існаваньня Беларускай АЭС, аналізуе, ці можа ў Беларусі вырасьці электраспажываньне, і дае пэсімістычны прагноз наконт магчымай акупнасьці АЭС.
Іран нанёс маштабны ўдар па Ізраілі 1 кастрычніка, выпусьцілі больш за 180 ракет. Адначасна ў горадзе Яфа адбыўся тэракт. У выніку цяжка пацярпеў грамадзянін Беларусі. Што адбываецца ў Ізраілі?
Беларускія мясьціны часта падпісваюць як Russland. Фоты менскага Дому ўраду можна набыць за 1 эўра, а выява горадзенскай Фары Вітаўта пайшла за 320 эўра. Калекцыянэр зь Беларусі расказаў, як шукае старыя фота на інтэрнэт-пляцоўках.
Статуэтку музыкам «NaviBand» Ксеніі Жук і Арцёму Лук’яненку ўручыла нацыянальная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Сёлета Аляксандар Мілінкевіч адрадзіў прэмію «За свабоду думкі» пасьля пяцігадовага перапынку.
Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Ці праўда, што Русь і русіны — гэта толькі канфэсійныя тэрміны, якія абазначаюць людзей, што вызнавалі ўсходняе хрысьціянства? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княства Літоўскага?
Мастачка Ніна Маргаева ў Варшаве трапіла ў бяду — у яе дыягнаставалі цяжкую хваробу, абвешчаны збор на дапамогу. Свабода папрасіла сяброў ды калег Ніны расказаць пра яе.
Урад Літвы 30 верасьня афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) у Гаазе матэрыялы аб учыненьні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансьмежавых злачынстваў супраць чалавечнасьці.
Пасьля 2020 году Беларусь пакінулі сотні тысяч чалавек. Большасьць зь іх аселі ў Літве і Польшчы. Паглядзім, якія там ёсьць варыянты легалізавацца і як гэта адбываецца.
In the wake of an Iranian attack on October 1 that apparently included hypersonic missiles, Israelis have been surveying the damage.
Дацэнт Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага Анджэй Пукшта аналізуе стан беларуска-літоўскіх адносінаў на фоне пазову Літвы ў МКС супраць рэжыму Лукашэнкі.
Палітыку, які прыйдзе да ўлады пасьля Лукашэнкі, атрымаць унутраную легітымнасьць магчыма толькі шляхам дэлукашэнізацыі. Бо краіна атручаная лукашэнкаўскім аўтарытарызмам, адбылося перанасычэньне ім, у грамадзтве існуе вялікая патрэба ў пераменах.
Былы дэсантнік Руслан Акостка ў лістападзе 2020-га ўзрушыў Беларусь, прайшоўшы праз Салігорск зь бел-чырвона-белым сьцягам.
У Беларусі чарговы раз плянуюць стварыць «карту беларуса» «ў інтарэсах дзяржаўнай бясьпекі». Свабода распытала беларусаў Падляшша, ці ім патрэбны такі дакумэнт.
Былыя добраахвотнікі пры вяртаньні ў «мірнае» жыцьцё маюць праблемы — псыхічныя, эканамічныя, сацыяльныя. Пагаварылі зь беларусамі, якія вярнуліся з вайны, пра тое, як яны даюць рады.
Беларус Андрэй 10 гадоў таму пабраўся шлюбам у Даніі са сваім партнэрам Аляксеем. Цяпер абодва жывуць у Баўгарыі, але Андрэю не далі там прытулку і могуць дэпартаваць.
У Беларусі хочуць распрацаваць сваю апэрацыйную сыстэму і офісны пакет. Нібыта ўжо распрацавалі свой Youtube. Але дзяржаўныя органы трацяць грошы на заходні софт. Расказваем, як гэта адбываецца і ці ёсьць альтэрнатыва.
На першы погляд, ня самае дарэчнае сёньня пытаньне — «Ці палітык Марыя Калесьнікава?» — выклікала ўсплёск эмоцыяў у сеціве ды прымусіла пільней угледзецца ў беларускую сытуацыю як дома, так і за мяжой; як ва ўладзе, так і ў апазыцыі.
Некаторым беларусам вяртаньне на радзіму каштуе дорага — да 10 гадоў зьняволеньня. Але людзі працягваюць ехаць у Беларусь і трапляюць за краты. Чаму так адбываецца?
У Нарвэгіі распачалі вялікую выдавецкую сэрыю кніг беларускіх аўтараў. «Такога не было яшчэ ня толькі ў Нарвэгіі, але і ва ўсёй Скандынавіі», — кажа перакладчыца і паэтка Марына Хоббель.
Загрузіць яшчэ