Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пашырылі санкцыі супраць Ірану

абноўлена

Іранскі супэртанкер Adrian Darya 1, архіўнае фота.
Іранскі супэртанкер Adrian Darya 1, архіўнае фота.

Новыя абмежаваньні маюць на мэце спыніць паток грошай у Іран, гаворыцца ў апублікаваным на сайце Міністэрства фінансаў ЗША паведамленьні.

Пад абмежаваньні трапілі міністар нафты Ірану Махсэн Пагнэжад, а таксама тры суднаходныя кампаніі і тры караблі. Пазьней на сайце Дзяржаўнага дапартамэнту ЗША былі апублікаваныя падрабязнасьці санкцыяў.

  • У верасьні 2024 году Белы дом на фоне «дзейнасьці Ірану дзеля дэстабілізацыі» і паставак іранскіх балістычных ракет Расеі ўвёў санкцыі супраць некалькіх расейскіх і іранскіх кампаніяў і прыватных асобаў. Пра гэта паведамлялася на сайце Дзярждэпартамэнту ЗША.
  • Пад абмежаваньні трапіла іранская авіякампанія Iran Air. Як гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнту, яна «зьяўляецца ключавым элемэнтам сеткі незаконнага распаўсюджваньня іранскай зброі, дазваляючы Ірану набываць матэрыялы двайнога прызначэньня заходняй вытворчасьці для выкарыстанььня ў распрацоўцы бесьпілётных лятальных апаратаў, некаторыя зь якіх перадаюцца Расеі для выкарыстаньня ва Ўкраіне». Таксама санкцыі ўведзены ў дачыненьні да дзьвюх расейскіх суднаходных кампаніяў і некалькіх зьвязаных зь імі суднаў.
  • 22 лістапада 2025 году Іран заявіў, што пачне ўстаноўку сэрыі «новых і палепшаных» цэнтрыфуг для ўзбагачэньня ўрану, у адказ на рэзалюцыю, прынятую атамным органам ААН, якая крытыкуе Тэгеран.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG