Менска-Магілёўская Мітрапалітальная курыя прыняла шэраг неабходных мер для забесьпячэньня далейшай дзейнасьці парафіі сьвятога Сымона і сьвятой Алены ў Менску ва ўмовах часовага закрыцьця Чырвонага касьцёла, паведамляе catholic.by.
Гаранін сядзеў з праваслаўным сьвятаром на Акрэсьціна і цяпер хвалюецца за ягоны стан здароўя і жыцьцё.
Кіраўнік Рыма-каталіцкай царквы папа Францішак у інтэрвію езуіцкаму часопісу America падрабязна выклаў сваё стаўленьне да вайны ва Ўкраіне.
Раней паведамлялася, што сьвятар жыве ў плябаніі безь сьвятла і ацяпленьня.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) прыйшла зь ператрусам у храм Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату ў Івана-Франкоўску. Пра гэта паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўленьня СБУ.
«Калі чалавек да іх прыходзіць, то першае пытаньне — што ён умее і як на гэтым можна зарабіць». Расказваем, як маленькае праваслаўнае сястрынства вырасла ў прыбытковы бізнэс-праект і чаму яго сёньня не пускаюць у краіны Эўропы.
У Вярхоўную Раду Ўкраіны ўнесьлі законапраект аб забароне Расейскай праваслаўнай царквы і ўсіх устаноў і рэлігійных арганізацый, якія ўваходзяць у яе склад або прызнаюць падпарадкаваньне гэтай царкве.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра завяршэньне контравыведных захадаў на тэрыторыі Кіева-Пячорскай лаўры ў Кіеве, Карэцкага Сьвята-Траецкага манастыра і памяшканьняў Сарненска-Палескай епархіі УПЦ МП у Ровенскай вобласьці.
Ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк напісаў заяву, у якой папрасіў дазволіць яму даглядаць тэрыторыю храма.
41-гадовы айцец Віталь Чабатар належыць да ордэна клярэтынаў, служыць у Магілёве 15 гадоў.
У Беларусі выдалі каляндар на 2023 год з турэмнымі малюнкамі Паўла Севярынца і зь ягонымі словамі пра веру, Бога і Беларусь.
Сьвятар грэка-каталіцкай царквы зь Берасьця Ігар Кандрацьеў выйшаў на волю пасьля 12 дзён адміністрацыйнага арышту. Яго судзілі за распаўсюд ці публікацыі так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Менскага праваслаўнага сьвятара Ўладзіслава Багамольнікава трымаюць у турме на Акрэсціна з пачатку восені.
Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч 11 лістапада на ўрачыстым прыёме да 30-годзьдзя ўстанаўленьня дыпляматычных адносінаў паміж Менскам і Ватыканам заявіў пра гатоўнасьць Ватыкану працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Як стала вядома «Нашай Ніве», першага намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Дзьмітрыя Мікулёнка затрымалі ў канцы мінулага тыдня.
Максіма Стасілевіча абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
У адказе на зварот вернікаў Чырвонага касьцёла, які пацярпеў ад пажару, Менгарвыканкам зазначыў, што правядзеньне масавых мерапрыемстваў, у тым ліку рэлігійных, на адлегласьці менш за 200 мэтраў ад будынку ўраду Беларусі не дапускаецца.
На асьвячэньне помніка на магіле Ашурка ў Бярозаўцы (Лідзкі раён Горадзенскай вобласьці), прыйшлі сваякі і сябры загінулага палітвязьня.
Ігара Кандрацьева затрымалі 2 лістапада ў царкве перад пачаткам службы. Тады ж зьявілася інфармацыя пра затрыманьне рэдактара газэты «Царква» Ігара Бараноўскага.
Пра рэпрэсіі супраць берасьцейскіх грэка-каталікоў паведаміў «Белсат».
2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, кіраўнік беларускіх каталікоў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і нунцый папы Рымскага ў Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч памаліліся ў Курапатах і Трасьцянцы.
Старадаўні беларускі звычай ушанаваньня продкаў адраджаецца. Ці ведаем, што казаць, як што называць на Дзяды? Невялікі, але важны ТЭСТ.
Менская каталіцкая парафія сьвятых Сымона і Алены наракае на адсутнасьць дзейснай камунікацыі з уладамі па сытуацыі з закрытым Чырвоным касьцёлам.
«Хрысьціянская візія» выдала па-ангельску кнігу пра тое, як беларускія вернікі намагаліся здабыць падтрымку папы Рымскага ў сытуацыі пратэстаў і ганеньняў 2020 году.
Касьцельны камітэт парафіі ў гонар Сьвятых Сымона і Алены на пасяджэньні парафіі 16 кастрычніка выказаў нязгоду з тым, што ім раптоўна могуць скасаваць дамову арэнды і што іх прымушаюць імгненна вызваліць памяшканьне касьцёла і прыходзкага дома.
Сынод аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Ўкраіны дазволіў адпраўляць службы Раства паводле новаюльянскага календара 25 сьнежня 2022 году.
У Менгарвыканкаме 14 кастрычніка ўлады правялі сустрэчу з прадстаўнікамі Чырвонага касьцёла, паведамляе партал Catholic.by.
Разьвітальная імша ў будынку плябаніі, якую правёў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, стала апошняй.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арыбіскуп Юзаф Станеўскі выступіў са зваротам з нагоды 175-годзьдзя з дня нараджэньня Эдварда Вайніловіча, фундатара Чырвонага касьцёла.
12 кастрычніка ўвечары каля закрытага ўладамі касьцёла Сьвятых Сымона і Алены ў Менску прайшла разьвітальная імша. Набажэнства ў парафіяльным доме храма правёў пробашч Уладзіслаў Завальнюк, паведаміў тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
У Менску каталіцкія вернікі сабраліся каля закрытага ўладамі касьцёла сьвятых Сымона і Алены, каб памаліцца. Але на месцы апынулася міліцыя.
Ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк ад імя рэлігійнай суполкі «Рымска-каталіцкі прыход Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены» зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вырашыць канфліктную сытуацыю вакол касьцёла.
Сілавікі ставяць ў віну пастару Сяргею Паўлоўскаму ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Мітрапаліт Станеўскі і нунцый Ватыкану абмеркавалі справу Чырвонага касьцёла з упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў пры Савеце Міністраў. Сустрэча ў офісе ўпаўнаважанага адбылася яшчэ ў пятніцу, але пра яе стала вядома ўчора ўвечары.
Курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі пракамэнтавала скасаваньне ўладамі дамовы карыстаньня касьцёлам з супольнасьцю «Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Сымона і сьвятой Алены».
Пасьля кожнага звыклага ў сёньняшняй Беларусі «наезду» ўладаў на нейкую сацыяльную групу ці ўстанову заўсёды ўзьнікае пытаньне: хто наступны? Сёньня выявілася, што наступнымі сталі каталікі.
Пра рашэньне ўладаў закрыць школу, якая арандавала памяшканьне ў Хрысьціянскім сацыяльным цэнтры «Місія добрага самараніна» ў Менску з 30 жніўня 2022 году.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае помсьціць Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі за крытычную да ўладаў пазыцыю падчас выбарчай кампаніі і пасьлявыбарных рэпрэсій 2020 году.
29 верасьня быў падпісаны акт аб увядзеньні ў эксплюатацыю — рамонт афіцыйна завершаны.
Патрыярх Маскоўскі спадзяваўся на «стратэгічны саюз з Рымам», каб падтрымаць сваю рэлігійную легітымізацыю расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне, але Ватыкан адмовіўся. Пра гэта расказаў кардынал Курт Кох.
Пажар ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску здарыўся ноччу 26 верасьня. Прычынай здарэньня стала ўзгараньне электраправодкі, паведаміла МНС Беларусі.
20 верасьня над пастарам прайшоў суд.
Праваслаўнага сьвятара Ўладзіслава Багамольнікава 14 верасьня перазатрымалі паводле новага пратаколу і ўчора зноў асудзілі на 15 дзён арышту паводле арт. 19.11 КаАП. Падставай стаў рэпост з «экстрэмісцкага» каналу.
Кіраўнік Каталіцкай царквы папа Рымскі Францішак заявіў, што дзяржавам «маральна прымальна» пастаўляць зброю Ўкраіне, каб дапамагчы ёй абараніцца ад расейскай агрэсіі, паведамляе Reuters.
Кіраўнік РПЦ патрыярх Маскоўскі Кірыл у Казахстан не прыляцеў. Ягоную царкву прадстаўляе дэлегацыя, куды ўваходзіць і кіраўнік беларускага экзархату РПЦ.
Сёньня — другі дзень працы Сёмага зьезду лідэраў сусьветных і традыцыйных рэлігіяў у Казахстане.
Папа Рымскі Францішак возьме ўдзел у VII Зьезьдзе лідэраў сусьветных і традыцыйных рэлігій, які пройдзе ў сталіцы Казахстану, ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Казахстану, а таксама каталіцкімі вернікамі краіны. Візыт кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы працягнецца да 15 верасьня.
Увесну Расея некалькі разоў абстрэльвала горад Умань Чаркаскай вобласьці, адзін снарад трапіў у сынагогу.
Папа Рымскі Францішак прылічыў да ліку блаславёных аднаго са сваіх папярэднікаў — папу Яна Паўла I.
Папа рымскі Францішак 1 верасьня прыняў у Ватыкане апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча, гаворыцца ў бюлетэні навінаў Залі друку Сьвятога прастола.
Загрузіць яшчэ