Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі пастара царквы «Новае пакаленьне», які дапамагаў людзям з залежнасьцямі


Сяргей Паўлоўскі
Сяргей Паўлоўскі

Сілавікі ставяць ў віну пастару Сяргею Паўлоўскаму ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.

Пра затрыманьне пастара царквы «Новае пакаленьне» Сяргея Паўлоўскага паведаміла «Наша ніва».

Паўлоўскі — адзін з заснавальнікаў руху «Шлях свабоды», які накіраваны на тое, каб дапамагаць нарка- і альказалежным людзям.

Ён пратэстанцкі вернік зь Менску. У 2021 годзе ён быў рукапакладзены ў пастары і пачаў прапаведаваць. Пра рух «Шлях свабоды», заснаваны ім, вядома няшмат.

Царква «Новае пакаленьне» была заснаваная ў Рызе Аляксеем Лядзяевым. У Беларусі ёсьць некалькі вялікіх груп вернікаў царквы ў розных гарадах.

Сілавікі ў сваім канале ставяць ў віну пастару ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG