Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уніяцкі сьвятар зь Берасьця выйшаў з ІЧУ — і адразу пайшоў праводзіць службу


Ігар Кандрацьеў
Ігар Кандрацьеў

Сьвятар грэка-каталіцкай царквы зь Берасьця Ігар Кандрацьеў выйшаў на волю пасьля 12 дзён адміністрацыйнага арышту. Яго судзілі за распаўсюд ці публікацыі так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Паводле «Вясны», адразу пасьля вызваленьня Ігар Кандрацьеў пайшоў праводзіць службу.

У дні пратэстаў 2020 году Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў зь дзяўчатамі і жанчынамі ў «ланцугах салідарнасьці», суцяшаў іх і маліўся разам зь імі.

Таксама ў жніўні на сустрэчы з кіраўніком выканкаму Берасьця Аляксандрам Рагачуком айцец Ігар заклікаў выпусьціць затрыманых. Калі чыноўнік згадзіўся, сьвятар пайшоў да мясцовага ІЧУ і быў там усю ноч, пакуль апошні затрыманы ня выйшаў на волю.

Ігар Бараноўскі
Ігар Бараноўскі

У першыя дні лістапада Кандрацьева затрымалі разам рэдактарам газэты «Царква» Ігарам Бараноўскім. Ён працягвае адбываць адміністрацыйны арышт, яму прысудзілі 15 сутак.

«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газэта, якая асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету.

Раней Бараноўскага затрымлівалі 4 кастрычніка 2020 году, ён адседзеў паводле двух пратаколаў 30 дзён арышту ў Берасьці і Століне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG