Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша Ніва»: Затрымалі чыноўніка, які забараніў вернікам маліцца каля Чырвонага касьцёла


Сілавікі блякуюць уваход у Чырвоны касьцёл. Ілюстрацыйнае фота
Сілавікі блякуюць уваход у Чырвоны касьцёл. Ілюстрацыйнае фота

Як стала вядома «Нашай Ніве», першага намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Дзьмітрыя Мікулёнка затрымалі ў канцы мінулага тыдня.

Меркаваная прычына — хабарніцтва. Падрабязнасьці затрыманьня невядомыя.

5 лістапада Дзьмітры Мікулёнак павінен быў правесьці прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам. Як стала вядома «Нашай Ніве», паразмаўляць зь Мікулёнкам у той дзень у жадаючых не атрымалася.

У ягонай прыёмнай паведамілі, што ён «знаходзіцца ў адпачынку», хоць прамая лінія зь ім анансавалася 3 і 4 лістапада.

Вядома, што 2 лістапада чыноўнік пісьмова адмовіў Рымска-каталіцкай парафіі Сьвятых Сымона і Алены на просьбу дазволіць маліцца ў Чырвоным касьцёле і ўнутраным дворыку.

На пытаньне пра магчымасьць правядзеньня службаў у дворыку касьцёла ён адказаў, што «набажэнствы ў спэцыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам адносяцца да масавых мерапрыемстваў». А паколькі адлегласьць да будынку Саўміна меншая за 200 мэтраў, то такія мерапрыемствы не дазволеныя.

«Наша Ніва» паспрабавала зьвязацца зь Дзмітрыем Мікулёнкам, яго тэлефон недасяжны.

Дзьмітрыю Мікулёнку 49 гадоў. Дзевяць гадоў чыноўнік працаваў у генпадрадным упраўленьні ААТ «МАПІД». З 2004-га па 2006-ы быў галоўным спэцыялістам Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму, затым — намесьнікам дырэктара па будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі. З 2011 году кіраваў УКБ Менгарвыканкаму.

У жніўні 2018-га быў прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва.

У ліпені 2020-га пераведзены на пасаду першага намесьніка старшыні Менгарвыканкаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG