Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады перадаюць каталікам бясплатна на 5 гадоў касьцёл у Магілёве. На сустрэчы з нунцыем Ватыкану абмяркоўвалі і лёс Чырвонага касьцёла


Касьцёл у Магілёве
Касьцёл у Магілёве

Мітрапаліт Станеўскі і нунцый Ватыкану абмеркавалі справу Чырвонага касьцёла з упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў пры Савеце Міністраў. Сустрэча ў офісе ўпаўнаважанага адбылася яшчэ ў пятніцу, але пра яе стала вядома ўчора ўвечары.

Як паведамляе партал catholic.by, у сустрэчы ўзялі ўдзел нунцый Ватыкану ў Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч і мітрапаліт Менска-Магілёўскі, архібіскуп Юзаф Станеўскі.

На сустрэчы з упаўнаважаным Аляксандрам Румаком абмеркавалі і сытуацы вакол касьцёла сьвятых Сымона і Алены ў Менску (Чырвонага касьцёла). Але пра падрабязнасьці або канкрэтныя дамоўленасьці не паведамляюць.

Улады скасоўваюць дамову неадкладнага карыстаньня касьцёлам з парафіяй і патрабуюць забраць маёмасьць з храма да 12 кастрычніка. Афіцыйны ліст вызваліць касьцёл прыйшоў на імя ксяндза-пробашча Ўладзіслава Завальнюка. Афіцыйная прычына: «немагчымасьць яго эксплюатацыі», зьвязаная з загараньнем, якое адбылося 26 верасьня.

Адзіны вынік сустрэчы, пра які паведамілі публічна, — перадача дзяржаўнымі ўладамі касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьвятога Станіслава ў Магілёве парафіяльнай супольнасьці ў бязвыплатнае карыстаньне тэрмінам на пяць гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG