Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Станеўскі пра Чырвоны касьцёл: Менск стаў у пэўным сэнсе асірацелым


Мітрапаліт Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Юзаф Станеўскі

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арыбіскуп Юзаф Станеўскі выступіў са зваротам з нагоды 175-годзьдзя з дня нараджэньня Эдварда Вайніловіча, фундатара Чырвонага касьцёла.

У звароце, апублікаваным на сайце catholic.by, герарх нагадаў, што дзякуючы Вайніловічу ў краіне былі пабудаваныя сьвятыні розных канфэсій, а ягоным дэвізам былі словы: «Няхай усе людзі розных веравызнаньняў на нашай зямлі ў сваіх сьвятынях славяць Адзінага Бога».

«...заахвочваю вас да малітвы аб як мага хутчэйшым аднаўленьні дзейнасьці парафіі сьвятога Сымона і сьвятой Алены ў Менску. Без магчымасьці маліцца і проста наведваць касьцёл, які менчукі называюць Чырвоным, многія жыхары нашай сталіцы адчулі вялікую заклапочанасьць, а наш Менск стаў у пэўным сэнсе асірацелым», — гаворыцца ў звароце Станеўскага.

13 кастрычніка ў 18.30 у менскай архікатэдры адбудзецца імша з нагоды 175-годзьдзя з дня нараджэньня Эдварда Вайніловіча.

«Запрашаю на гэтую малітву, каб мы маглі разам маліцца аб хутчэйшай бэатыфікацыі Слугі Божага Эдварда і аднаўленьні рэлігійнага жыцьця ў сьвятыні, для гэтага пабудаванай. Да імшы можна будзе далучыцца таксама on-line», — напісаў у сябе ў Фэйсбуку біскуп Юры Касабуцкі, які ўзначаліць цэлебрацыю імшы ў архікатэдры.

  • Ноччу 26 верасьня ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску здарыўся пажар. Прычынай здарэньня нібыта стала ўзгараньне электраправодкі, паведаміла МНС Беларусі. У той самы дзень адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску заявіла аб часовым прыпыненьні працы касьцёла «да ліквідацыі ўсіх недахопаў і вынясеньня заключэньняў кампэтэнтнымі спэцыялістамі».
  • 6 верасьня стала вядома, што ўлады скасоўваюць дамову безаплатнага карыстаньня касьцёлам з супольнасьцю «Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Сымона і сьвятой Алены». На імя ксяндза-пробашча Ўладзіслава Завальнюка прыйшоў афіцыйны ліст з патрабаваньнем вызваліць касьцёл і плябанію (суседні са сьвятыняй будынак, у якім жывуць сьвятары) да 12 кастрычніка, з прычыны «немагчымасьці яго эксплюатацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG