Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўная царква Ўкраіны дазволіла сьвяткаваць Каляды 25 сьнежня: «У сувязі з абставінамі вайны»


Украінскі сьцяг перад каляднай ялінкай. Ілюстрацыйнае фота
Украінскі сьцяг перад каляднай ялінкай. Ілюстрацыйнае фота

Сынод аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Ўкраіны дазволіў адпраўляць службы Раства паводле новаюльянскага календара 25 сьнежня 2022 году.

«Прымаючы пад увагу шматлікія просьбы і ўлічваючы дыскусію, якая ўжо шмат гадоў вядзецца ў Царкве і ў грамадзтве; прадбачачы, у прыватнасьці, у сувязі з абставінамі вайны, абвастрэньне каляндарных спрэчак у публічнай прасторы; з мэтай вывучэньня рэальнай царкоўнай патрэбы ў ажыцьцяўленьні ў найбліжэйшы час унясеньня каляндарных зьмен», — патлумачылі сваё рашэньне ў царкве.

Дазвол быў дадзены, «калі для гэтага ёсьць душпастырскія абставіны і ёсьць жаданьне вернікаў».

Гэта будзе выключэньнем з правілаў па рашэньні настаяцеля і супольнасьці. Пасьля набажэнства сьвятароў просяць праз эпархіяльныя ўпраўленьні падаваць у Кіеўскую мітраполію пісьмовыя зьвесткі аб колькасьці ўдзельнікаў такіх набажэнстваў.

«У выпадку адпраўленьня такога богаслужэньня яго ўдзельнікі вызваляюцца ад абмежаваньня посту ў гэты дзень», — гаворыцца ў рашэньні.

Аднак агулам Праваслаўная царква Ўкраіны не адважваецца перайсьці на сьвяткаваньне Раства 25 сьнежня. Як неаднаразова адзначаў мітрапаліт Эпіфаній, украінскае грамадзтва пакуль не гатовае да такога кроку.

Праваслаўная царква Ўкраіны фармальна ня мае права адкрываць парафіі за мяжой, і часта ў іншых краінах, дзе цяпер шмат украінскіх уцекачоў, ёсьць толькі прадстаўніцтвы УПЦ Маскоўскага патрыярхату, у тым ліку ў Польшчы. Сынод ПЦУ папрасіў сусьветнага патрыярха Барталамея разгледзець пытаньне асяродкаў Праваслаўнай царквы Ўкраіны за межамі Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG