Памятны знак у гонар палітвязьня Вітольда Ашурка ўсталявалі і асьвяцілі ў беларускай царкве ў Антвэрпэне 31 кастрычніка. На яго сабралі 3,5 тысячы эўра «ўсім сьветам».
У канцы кастрычніка — на пачатку лістапада беларусы традыцыйна ўшаноўваюць памерлых продкаў. 30 гадоў таму Дзяды сталі і акцыяй памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Экскурсію па праскіх Альшанах з нагоды Дзядоў зладзіў для беларусаў і беларусак Чэхіі дасьледчык Сяргей Кнырэвіч.
31 кастрычніка Беларуская праваслаўная царква ўшаноўвае «Сабор навапакутнікаў і спавядальнікаў зямлі Беларускай». З гэтай нагоды ў шэрагу гарадоў адбыліся службы па ахвярах рэлігійных і палітычных рэпрэсій.
Мастачка зь Берасьця Ганна Цімашук намалявала партрэты знакавых постацяў грэка-каталіцкай царквы, якія служылі на Заходнім Палесьсі ў міжваенны час
Генэральная пракуратура Беларусі адмовілася выдаць Расеі «сьведку Яговы» Алега Ланшакова. Яго выпусьцілі зь берасьцейскага СІЗА пасьля трох тыдняў зьняволеньня.
Адзін з найбольш вядомых касьцёлаў Беларусі працягваюць аднаўляць пасьля пажару.
У Францыі з 1950 года ад 2900 да 3200 былых і цяперашніх каталіцкіх сьвятароў з 115 тысяч былі датычныя да рознага роду сэксуальнага гвалту.
Працягваецца аднаўленьне Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, што пацярпеў ад травеньскага пажару.
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веньямін выступіў з адмысловым зваротам з нагоды павялічэньня выпадкаў захворваньня на каранавірусную інфэкцыю.
Працягваюцца аднаўленчыя работы ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе.
У школах Беларусі зьявіцца факультатыў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Запыталіся ў чыноўніка з сыстэмы адукацыі і пэдагога, на каго разьлічаны гэты факультатыў і хто будзе яго выкладаць.
«Неабходна паскорыць гэты працэс, каб дазволіць сем’ям зьяднацца і вярнуцца на працу і ў свае сьвятыні», — сказаў Апостальскі нунцый.
Прызначаны мітрапалітам Менска-Магілёўскім архібіскуп Юзаф Станеўскі зьвярнуўся да духавенства, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Называе сябе палякам, іграе на арганах, любіць тытулы. Каталікі расказалі, чым адметны новы мітрапаліт Каталіцкай царквы ў Беларусі.
«Мінскую праўду» апавясьцілі пра недапушчальнасьць падобнага роду публікацый.
9 верасьня міністар замежных спраў Уладзімер Макей сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Беларусі, арцыбіскупам Антэ Ёзічам, паведаміла МЗС.
Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі выказаўся ў сваім фэйсбуку наконт перадавіцы «Мінскай праўды» з карыкатурай на каталіцкіх сьвятароў.
Грамадзка-палітычны крызіс у Беларусі, які пачаўся год таму, не абмінуў Праваслаўную і Каталіцкую цэрквы. Экспэрты і вернікі абедзьвюх канфэсій расказваюць, як зьмянілася жыцьцё цэркваў праз год пасьля замены праваслаўнага мітрапаліта і забароны вяртацца на радзіму каталіцкаму.
Публікацыю ў дзяржаўнай газэце кіраўніцтва Касьцёлу назвала «зламысным скажэньнем праўды».
Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёла айцец Юры Санько пракамэнтаваў вокладку апошняга нумара друкаванага органа Менскага аблвыканкаму «Мінская праўда».
У суботу ў старой сталіцы Чарнагорыі Цэтыне пратэстоўцы сутыкнуліся з сотнямі спэцназаўцаў. Удзельнікі пратэсту збудавалі барыкады з шынаў і камянёў напярэдадні інаўгурацыі новага кіраўніка Сэрбскай праваслаўнай царквы ў Чарнагорыі.
Пасьля травеньскага пажару купал быў у аварыйным стане. У ім зьявіліся расколіны, якія павялічваліся. Таксама была страчаная верхняя абмазка, пачаў адслойвацца тынк на ўнутранай паверхні.
На аднаўленьне каталіцкай сьвятыні неабыякавыя людзі і арганізацыі ўжо ахвяравалі звыш 1 мільён рублёў. Аднак гэтай сумы недастаткова, каб закончыць кансэрвацыю перад наступным этапам рэстаўрацыі.
Палітвязень, мэдыякансультант Радыё Свабода Ігар Лосік напісаў з гомельскай турмы ліст да Папы Рымскага Францішка. Ён просіць пантыфіка «заклікаць спыніцца гэтых страшных людзей, якім ужо ўсё роўна на лёсы іншых, на сотні разьбітых горам сем’яў».
Фэстываль праводзіўся ў Магілёве з 1993 году, апошнім часам раз на два гады. Але сёлета нават не называюць прычыны адмены.
Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей, якога называюць таксама Ўсяленскім, наведвае зь візытам Украіну
Калі раней царква магла ўплываць на законы і ўвогуле мела рэальную ўладу, цяпер яна пераўтварылася ў служку нават не дзяржавы, а асабіста Аляксандра Лукашэнкі.
Вакцыны даюць надзею на спыненьне пандэміі, але толькі калі яны будуць даступныя ўсім, адзначыў пантыфік.
Касьцёл моцна пацярпеў ад пажару, грошы зьбіраліся на яго аднаўленьне, якое можа заняць працяглы час.
Вайскоўцы ЗША пачалі вяртацца ў Кабул, каб дапамагчы супрацоўнікам дыпляматычных місій пакінуць Афганістан, тым часам як «Талібан» працягвае імклівы наступ.
Вернікам таксама выставілі рахунак амаль на 460 тысяч рублёў.
Зварот апазыцыйнага палітыка, сузаснавальніка партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца агучыла ягоная жонка Вольга.
Дзе цяпер знаходзіцца актыўны ютуб-блогер ксёндз Вячаслаў Барок? Чаму ён пакінуў Беларусь і калі вернецца? Якія цяпер настроі вернікаў? І калі адбудуцца перамены? Пра гэта разважае пробашч парафіі ў Расонах ксёндз Вячаслаў Барок.
Протаярэй Георгі Рой, якога нядаўна пазбавілі пасады настаяцеля галоўнага праваслаўнага храма Горадні, цяпер будзе служыць у аграгарадку Квасоўка.
Радыё Свабода зьвярнулася да беларускіх інтэлектуалаў з просьбай падзяліцца іх бачаньнем і разуменьнем падзеяў 2020 году, адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне «Што гэта было?». Сёньня прапануем вашай увазе адказы палітоляга і багаслова Натальлі Васілевіч
У нядзелю вернікі царквы «Новае Жыцьцё» зноў сабраліся на паркоўцы каля свайго будынка на вуліцы Кавалёва, 72 у Менску. Будынак царквы паўгода таму забрала дзяржава.
Сутыкненьні паміж ізраільскай паліцыяй і палестынцамі ўспыхнулі ў нядзелю каля мячэці Аль-Акса ў сувязі з наведваньнем габрэямі комплексу, што ўшаноўваецца ў юдаізьме як месца двух разбураных біблейскіх храмаў.
Папа Рымскі Францішак, у першым пасьля апэрацыі публічным выступе, заклікаў, сярод іншага, да міру і дыялёгу на Кубе, дзе разгарнуліся беспрэцэдэнтныя пратэстныя выступы, што ахапілі ўсю краіну.
У пратакол вобшуку ўнесьлі і дзіцячую цацку – парсючка, у якога быў бела-чырвоны парашут.
Традыцыйны «Купалаў фэст» адзначылі ў радашкавіцкім касьцёле 11 ліпеня. Падчас яго арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра грамадзка-палітычны крызіс у Беларусі, перадае Catholic.by.
У нядзелю, 4 ліпеня, нягледзячы на пагрозы Лукашэнкі ў менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі гучаў рэлігійны «Магутны Божа».
Паводле Вячаслава Барка, гарадоцкі пракурор у нядзелю, 4 ліпеня, выдаў санкцыі на агляд касьцёла і жытла ксяндза
Амаль тры чвэрці ўкраінцаў (73%) лічаць сябе праваслаўнымі, і больш за палову зь іх (58%) лічаць сябе прыхаджанамі Праваслаўнай царквы Ўкраіны (ПЦУ)
Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».
У вёсцы Дубок Астравецкага раёну 4 ліпеня прайшла імша пасярод лесу на беразе ракі Віліі. Сюды вернікі прыяжджаюць усяго раз на год.
Ватыкан паведаміў, што пантыфік пакутуе ад «сымптаматычнага дывэртыкулярнага стэнозу» тоўстай кішкі. Пра гэта інфармуе Голас Амэрыкі.
2–3 ліпеня праходзіць Будслаўскі фэст. У ім удзельнічаюць пілігрымы з усёй краіны. Фэст у Будславе пасьля пажару праводзяць на вуліцы і з жывой трансьляцыяй.
Загрузіць яшчэ