26 лістапада ў Італіі завяршыўся саміт міністраў замежных спраў краін G7. У сумеснай заяве па выніках сустрэчы згадалі і Беларусь.
Прэм'ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу ўнёс на разгляд вайсковага кабінэту праект пагадненьня аб спыненьні агню зь Лібанам.
Будынак былога вінаробнага завода на вуліцы Пакроўскай у Віцебску прадалі на аўкцыёне амаль за 136 тысяч даляраў. Да гэтага яго беспасьпяхова выстаўлялі на таргі 12 разоў.
На 1 кастрычніка ў Беларусі адкрыта 975 спраў аб банкруцтве, вынікае са зьвестак, апублікаваных Міністэрствам эканомікі.
Пра магчымую новую «жалезную заслону» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расе.
У праект новага пакету санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі ўпершыню з пачатку вайны ва Ўкраіне трапілі кітайскія кампаніі, якія супрацоўнічаюць з Расеяй, і вайскоўцы з КНДР, паведамляе «Настоящее Время».
У ноч на 26 лістапада Расея запусьціла па Ўкраіне 188 бесьпілётнікаў і чатыры крылатыя ракеты — рэкордную колькасьць снарадаў за адну атаку, заявілі ВПС Кіева. Прэзыдэнт Украіны заявіў, што ў кожным з гэтых дронаў — 85 замежных кампанэнтаў, «безь якіх яны б не паляцелі».
Вялікі досьвед замежных візытаў Лукашэнкі паказвае, што яны мала ўплываюць на рост гандлю, эканамічнага супрацоўніцтва ўвогуле. І па выніках візыту ў Пакістан падпісана шмат дакумэнтаў, але яны ў асноўным тычацца даволі вузкіх сфэраў супрацоўніцтва.
На сёньня ў Рэспубліканскі сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў уключаныя больш за 6,5 тысячы матэрыялаў, паведаміў у этэры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ 25 лістапада намесьнік міністра інфармацыі Беларусі Андрэй Кунцэвіч.
Упершыню прэзыдэнта Грузіі будуць выбіраць не грамадзяне на агульных выбарах, а Калегія электараў.
Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды расейцам «за ўнёсак у рэалізацыю праекту будаўніцтва БелАЭС».
Расейская і беларуская базы даўно сынхранізаваныя. Гэта азначае, што калі чалавека шукаюць у Беларусі, яго затрымаюць і ў Расеі. «Медиазона» прааналізавала сьпіс: усяго ў расейскім сьпісе на вышук цяпер 4402 беларусы. Побач зь некаторымі, аднак, пазнака пра тое, што іхныя імёны з вышуку выдалілі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў уладам Пакістану, што Захад спрабуе «разгайдаць» сытуацыю ў краіне, і аб пагрозах з боку «ціхаакіянскага NATO» ў выпадку яго стварэньня. Ніякага пацьвярджэньня сваім словам ён не прывёў.
Рэжым Лукашэнкі зноў пашырыў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У выпадку ўхваленьня такі крок пазбавіць зьвязаных з кампаніяй асоб магчымасьці ўезду ў ЭЗ і замарозіць фонды кожнай кампаніі, якія знаходзяцца ў Эўразьвязе.
Міністэрства інфармацыі Беларусі пакуль не блякуе сацыяльных сетак, бо на іх могуць працаваць дзяржаўныя СМІ.
Сілавікі падазраюць, што дваровыя чаты хацелі аб’яднацца ў адну арганізацыю.
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) ідэнтыфікаваў некалькі беларускіх кампаній, якія набывалі ў заходніх краінах мікрасхемы і прадавалі іх расейскім прадпрыемствам, што вырабляюць дэталі для зьнішчальнікаў і ракет.
Падчас палётаў патрульнай місіі 24 лістапада былі заўважаныя два цывільныя беларускія самалёты, якія ненадоўга заляцелі ў паветраную прастору Латвіі, а пасьля вярнуліся ў Беларусь.
У рамках кампаніі па падрыве сеткі салідарнасьці ў Беларусі рыхтуецца сэрыя правакацый, якія павінны зьнізіць давер да фонду BySol, яго службаў і сыстэмы ўзаемападтрымкі ў цэлым, паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
У Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненьні жанчын праваабаронцы «Вясны» расказваюць пра факты палітычна матываваных рэпрэсіяў, гвалту, жорсткага і бесчалавечнага абыходжаньня з жанчынамі ў Беларусі.
Што зьменіцца на тэлеканале «Белсат» з прыходам на кіраўнічую пасаду былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Аліны Коўшык?
Валгаградзкі абласны суд прыгаварыў да 13,5 года калёніі строгага рэжыму 20-гадовага Мікіту Жураўля, прызнаўшы яго вінаватым паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе.
Адміністрацыйны суд у Кошыцэ (Славаччына) пастанавіў вызваліць з «Цэнтру ўтрыманьня іншаземцаў» беларуса Дзьмітрыя Лукомскага 25 лістапада. Раней ён быў у адкрытым лягеры і прасіў прытулку ў Славаччыне, але 18 кастрычніка Лукомскага там затрымала паліцыя.
Чарговыя расейскія дроны ўварваліся ў прастору Беларусі ў ноч на 22 і 25 лістапада, вынікае з паведамленьняў камандаваньня Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны. Пра гэта інфармуе «Позірк».
Новы парлямэнт Грузіі 25 лістапада правёў сваю першую сэсію на фоне пратэстаў апазыцыі супраць сфальсыфікаваных выбараў і патрабаваньня праэўрапэйскай прэзыдэнткі Саламэ Зурабішвілі ануляваць вынікі галасаваньня. Пратэстоўцы сабраліся каля парлямэнту і закідалі будынак яйкамі.
Пратэсты ў сталіцы Пакістану прывялі да разгонаў і масавых затрыманьняў.
У сеціве ізноў спрачаюцца пра двумоўе ў Беларусі. Ізноў нараджаюцца пасьлядоўнасьці, якія, папраўдзе, апазыцыі, з мэтай адсунуць «моўнае пытаньне» на другі плян.
Новы парлямэнт Грузіі сабраўся 25 лістапада на сваю першую сэсію на фоне пратэстаў апазыцыі супраць сфальсыфікаваных выбараў і патрабаваньня праэўрапэйскай прэзыдэнткі Саламэ Зурабішвілі ануляваць вынікі галасаваньня.
Першы тур прынёс нечаканыя вынікі.
25 лістапада ў Менскім абласным судзе пачынаюць судзіць ксяндза з Валожына Генрыка Акалатовіча (у пашпарце — Генадзь Акалатовіч).
Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў прадставіла сваё расьсьледаваньне наконт ядзернай зброі ў Беларусі.
Грамадзяне Румыніі галасуюць у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў.
Інфармацыі аб праблемах з картамі «Белгазпрамбанка», беларускай дачкі расейскага банка, няма.
23 лістапада ў Вільні адбылася сустрэча з прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага, які з 2022 году ваюе ва Ўкраіне супраць расейскай агрэсіі.
У кастрычніку самалёты B-2 ужо выкарыстоўвалі для ўдараў па падземных аб’ектах хусітаў.
Зь ліпеня на волю па памілаваньні выйшлі 178 палітвязьняў, а 223 іншыя атрымалі статус палітычнага зьняволенага.
Грамадзянская кааліцыя вызначыла, што будзе кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы ў наступным годзе мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.
За апошнія суткі Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) зьдзейсьніла некалькі атак у раёне Дахія ў прыгарадзе Бэйрута на аб’екты радыкальнай шыіцкай групоўкі «Хэзбала».
Раней HSBC прадаў свой расейскі актыў.
Штогадовая канфэрэнцыя ААН па клімаце (COP29) у Баку афіцыйна завяршылася.
Па рашэньні ўласьніка ліквідуюць Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Захады падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з матэрыяламі супраць рэжыму Лукашэнкі, магчымасьць выдачы ордэру на яго арышт абмеркавалі Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Канады Мэлані Жалі.
Лукашэнку яўна трывожыць тое, што ў сьвеце яго перастаюць успрымаць як самастойную палітычную фігуру, здольную прымаць рашэньні, адрозныя ад тых, якія надыктоўвае Пуцін і якія хоць бы ў драбніцах не супадалі б з рэчышчам расейскай палітыкі.
Агенцтва Bloomberg атрымала справаздачу дырэкцыі Нацыянальнай разьведкі ЗША аб забойствах палітычных супернікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна за мяжой.
Пра гэта паведаміла сталічная пракуратура.
Палітычныя вынікі тыдня камэнтуе Валер Карбалевіч.
Пяць гадоў таму ў Вільні быў перапахаваны Кастусь Каліноўскі разам з паплечнікамі.
Сёлета 28 верасьня споўнілася тры гады з моманту забойства 31-гадовага супрацоўніка кампаніі EPAM SYSTEMS Андрэя Зельцара. Прадстаўнікі ByPol мяркуюць, што Андрэй Зельцар мог не зрабіць стрэл і што ён быў ліквідаваны як непажаданы сьведка, а «Нірвана» быў сьмяротна паранены сваім жа калегам.
Загрузіць яшчэ