Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ксяндза Акалатовіча судзяць за «здраду дзяржаве», яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня


Айцец Генрык Акалатовіч, архіўнае фота
Айцец Генрык Акалатовіч, архіўнае фота

25 лістапада ў Менскім абласным судзе пачынаюць судзіць ксяндза з Валожына Генрыка Акалатовіча (у пашпарце — Генадзь Акалатовіч).

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», сьвятара вінавацяць паводле 356-га артыкула Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»), яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

Генрык Акалатовіч — пробашч рымска-каталіцкай парафіі Сьвятога Юзафа ў Валожыне. Яго затрымалі 16 лістапада 2023 году, на сьвята Маці Божай Міласэрнасьці. Сьвятар нарадзіўся ў 1960 годзе, ён меў сур’ёзныя праблемы са здароўем, перанёс апэрацыю на страўніку ў сувязі з анкалёгіяй, мае пастаянную патрэбу ў леках і адмысловым назіраньні.

У СІЗА КДБ «Амэрыканка», куды зьмясьцілі Генрыка Акалатовіча па затрыманьні, пэўны час, да выстаўленьня абвінавачаньня, для яго не прымалі цёплых рэчаў і прадуктаў.

У жніўні 2024 году праваабаронцы паведамлялі, што ад сьвятара не даходзяць лісты, хоць расьсьледаваньне ягонай справы завяршаецца.

Ад вернікаў парафіі, якой кіраваў Генрык Акалатовіч, стала вядома, што ў лістах ён пісаў пра непрызнаньне віны.

Судзіць Генрыка Акалатовіча будзе судзьдзя Ўладзімер Арэшка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG