Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўная кааліцыя ў Польшчы на праймэрыз абрала свайго кандыдата на прэзыдэнцкія выбары


Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, кандыдат на прэзыдэнта ад кіроўнай кааліцыі ў Польшчы
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, кандыдат на прэзыдэнта ад кіроўнай кааліцыі ў Польшчы

Грамадзянская кааліцыя вызначыла, што будзе кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы ў наступным годзе мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Сябры Грамадзянскай плятформы, партый Зялёных, «Сучасная», згуртаваньня «Ініцыятыва Польшча» абіралі паміж мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім і кіраўніком МЗС Польшчы Радославам Сікорскім.

Прэм’ер Польшчы Дональд Туск абвясьціў вынікі праймэрыз.

Партыйцы галасавалі ў пятніцу з 8.00 да 24.00 праз СМС, усё рабілася ананімна. Усяго галасавала 22 тысячы чалавек, 74 працэнты зь іх набраў Рафал Тшаскоўскі.

Тшаскоўскі заявіў, што бясьпека будзе самым важным пытаньнем на гэтых выбарах.

Сікорскі заклікаў тых, хто галасаваў за яго, падтрымаць Тшаскоўскага, а да Тшаскоўскага зьвярнуўся з словамі «Змагайся, змагайся, змагайся!»

Выбары прэзыдэнта Польшчы, які мае абмежаваныя паўнамоцтвы ў параўнаньні зь некаторымі іншымі краінамі Эўразьвязу, пройдуць у 2025 годзе.

У апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» праймэрыз не праводзяцца, яны яшчэ не абвясьцілі свайго кандыдата.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG