Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кліматычны саміт у Баку, у якім браў удзел Лукашэнка, завяршыўся, выніковага дакумэнту няма


Сымболіка саміту COP29
Сымболіка саміту COP29

Штогадовая канфэрэнцыя ААН па клімаце (COP29) у Баку афіцыйна завяршылася.

Рабочыя ў Баку разбіраюць канструкцыі да саміту, а выніковага пагадненьня ўсё яшчэ няма.

Напярэдадні праект пагадненьня прапанаваў старшыня канфэрэнцыі Азэрбайджан. Яго плян прадугледжвае штогадовае выдзяленнье краінам, якія разьвіваюцца, 250 мільярдаў даляраў на барацьбу з наступствамі кліматычных зьмяненьняў да 2035 года. Гэта ў 2,5 раза больш, чым цяпер, але гэта ўсё роўна абурыла бедныя краіны. Яны патрабуюць 1,3 трыльёна даляраў.

Многія краіны, якія разьвіваюцца, ужо пакутуюць ад зьмены клімату, перажываючы экстрэмальныя засухі, паводкі, сьпякоту і павышэньне ўзроўню мора. Адзін з асноўных фактараў глябальнага пацяпленьня - выкіды парніковых газаў, большая частка якіх прыпадае на разьвітыя краіны.

Перамовы вяліся ўсю ноч. Да раніцы, па звестках Reuters ад некалькіх крыніц, Эўразьвя, ЗША, Вялікабрытанія і Аўстралія пагадзіліся на штогадовыя выплаты ў 300 мільярдаў даляраў - крыху вышэй, чым было ў чарнавым варыянце праекта. Аб рэакцыі краін, якія сталі на шлях развіцьця, пакуль невядома.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG