Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Стрыжак заявіў, што ў Беларусі рыхтуецца сэрыя правакацый з мэтай падарваць давер да BySol


Андрэй Стрыжак.
Андрэй Стрыжак.

У рамках кампаніі па падрыве сеткі салідарнасьці ў Беларусі рыхтуецца сэрыя правакацый, якія павінны зьнізіць давер да фонду BySol, яго службаў і сыстэмы ўзаемападтрымкі ў цэлым, паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.

Паводле Стрыжака, у правакацыях плянуецца задзейнічаць «пад прымусам і шантажом сем’і палітвязьняў, былых палітвязьняў і іншых людзей, якія пацярпелі падчас апошніх атак сілавікоў».

«Зьвяртаюся да тых, хто шантажом ці прымусам вымушаны ісьці супраць свайго сумленьня і ўдзельнічаць у мянтоўскіх спэктаклях: мы ведаем, што вы робіце гэта не таму, што перайшлі на бок зла. І мы разумеем, што такое сытуацыя выбару бяз выбару. Ахвяра гвалтаўніка ня робіцца бруднай з прычыны чужых брудных дзеяньняў. Захавайце сябе, сваю псыхіку і здароўе», — напісаў у сваім пасьце ў Фэйсбуку Стрыжак.

Ён таксама зьвярнуўся да сілавікоў, адзначыўшы, што ў BySol ведаюць пра іх пляны і разумеюць, што яны хочуць «пасеяць страх і недавер сярод тых, хто атрымлівае дапамогу, і тых, хто яе аказвае».

«Хлусьня і падман часта гучней і ярчэй за праўду, але людзі глядзяць і давяраюць справам, а ня вашым правакацыям. Таму мы працуем далей, нягледзячы на вашае лясканьне пашчамі», — напісаў кіраўнік BySol.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 14 лістапада супрацоўнікі КДБ зладзілі чарговы рэйд па ўсёй краіне. Была праведзеная сэрыя затрыманьняў, затрымлівалі ў тым ліку сваякоў людзей, якія апынуліся за кратамі з палітычных матываў.

Па інфармацыі dissidentBY, арышты і вобшукі прайшлі ў многіх людзей на прадмет атрыманьня дапамогі.

«Краіна для жыцьця» паведамляла, што затрыманьні прайшлі таксама ў Горадзенскай вобласьці, Баранавічах і Менску.

Кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак тады напісаў, што ў іх каманды ў той дзень было шмат працы:

«Уся служба эвакуацыі BySol працуе поўным складам у сувязі зь сёньняшняй аблавай. Заявак шмат. Выводзім людзей з-пад удару».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG