Праз завочныя суды ў Беларусі з 2022 году прайшлі ўжо дзясяткі чалавек. Часта яны атрымлівалі вялікія тэрміны. Свабода пагутарыла зь фігурантамі некаторых спраў.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Тацяна Процька, гісторык і грамадзкая дзяячка.
У Беларусі затрымалі падлеткаў за тое, што яны рабілі выбухоўку. Хімік Сяргей Бесараб пракамэнтаваў Свабодзе, наколькі небясьпечную выбухоўку рабілі юнакі і ці магла б яна забіць чалавека.
Эўрапейскія «ўльтраправыя» ўжо больш не такія ўжо і «ультра-». Не таму, што яны зьмяніліся, а таму, што іхная пазыцыя больш ня ёсьць маргінальнай.
Абвінавачаньні ў адрас лідэраў дэмакратычных сілаў у тым, што яны «не вызваляюць палітвязьняў», гучаць ня больш сэнсоўна за лукашэнкаўскі заклік «разьдзявайся і работай».
Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры і аднаго зь лідэраў руху за незалежнасьць Беларусі Васіля Быкава мы публікуем 100 цытат літаратара, прамоўленых у розныя гады ў этэрах Радыё Свабода.
Зь беларускіх кнігарняў і бібліятэк тысячамі канфіскуюць кнігі. Прычым ня толькі прызнаныя «экстрэмісцкімі», але і школьныя падручнікі і кнігі на замежных мовах.
8 чэрвеня ў Вільні прайшоў прайд. Сёлета асобнай беларускай калёны не было. Да прайду далучылася каля 20 000 чалавек, у тым ліку беларусы. Свабода запыталася ў беларусак і беларусаў, што для іх значыць прайд і чаму яны прыйшлі на яго.
Многія чыталі і чулі, што авакада карыснае для здароўя. Але наколькі? Амэрыканская газэта The New York Times апублікавала агляд карысных якасьцяў авакада паводле найноўшых дасьледаваньняў навукоўцаў і дыетолягаў.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Валянціна Трыгубовіч, мастацтвазнаўца, дзяячка нацыянальнага Адраджэньня 1970–2010 гадоў.
Захад спрабуе адгарадзіцца ад непрадказальнай дыктатуры Лукашэнкі. Як хутка беларусы могуць апынуцца за новай «жалезнай заслонай»?
Візу для адпачынку за мяжой атрымаць усё цяжэй. Куды паехаць гэтым летам у Беларусі? Шукалі камфортныя і бюджэтныя варыянты. Таннага адпачынку не знайшлі.
У лістах з Магілёўскага СІЗА Ігар Карней піша: «У камэры амаль усе кураць, увесь прапах нікатынам».
7 чэрвеня пасьля выпуску «Панарамы» на тэлеканале... паказалі прапагандысцкі фільм «...», у якім глудачы ўбачылі інтэрвію з палітзьняволенай Дар’яй Лосік, жонкай асуджанага на 15 гадоў зьняволенага журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка.
Уратаваныя савяня і лебедзь, у лясах пайшлі лісічкі і чарніцы. Расказваем добрыя навіны за тыдзень.
Зьмены ў заканадаўстве значна пашырылі магчымасьці дзяржавы адбіраць дзяцей у бацькоў. Не працуеш 3 месяцы? — СНС. Пераслаў сябру «экстрэмізм»? — Могуць забраць дзіця.
Беларусы расказалі Свабодзе, як ім жывецца апошнім часам у Грузіі.
Беларус Андрэй Гнёт па-ранейшаму ў няволі. Пасьля 7 месяцаў сьледчага ізалятара яго перавялі пад хатні арышт, але разгляд ягонай справы аб экстрадыцыі ў Беларусь усьцяж чакаецца.
Алесь Пашкевіч, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, тлумачыць, як расейскія гістарычныя канцэпцыі працуюць на апраўданьне агрэсіі, аналізуе, калі разышліся расейскі і заходнія погляды на Другую сусьветную вайну і разважае, навошта менскаму рэжыму «генацыд беларускага народу».
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Сяргей Дубавец, пісьменьнік і журналіст.
Палітвязень Дзяніс Івашын чацьвёрты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі.
Яўген Гуцалаў, які расказваў Свабодзе пра сваё падарожжа, калі быў яшчэ ў Сэрбіі, дайшоў да канчатковага пункту ў Стамбуле.
Дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда аналізуе праблемы, якія ўзьнікаюць у ініцыятараў «саміту міру» ў Швайцарыі, адзначае завышаныя чаканьні адміністрацыі Ўладзіміра Зяленскага і разважае пра тое, як Кіеву варта ставіцца да Кітаю.
Як лячыліся продкі беларусаў і чаму некаторыя важныя для гісторыі мэдыцыны падзеі адбыліся ў Беларусі значна раней, чым у некаторых краінах Цэнтральнай і нават Заходняй Эўропы. Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
У 2023 годзе беларусы найбольш шэнгенскіх візаў атрымалі ў консульстве Нямеччыны — амаль 52 тысячы. Польшча нават не на другім месцы.
Выпадкова натрапіў на квіткі ў Лацінскую Амэрыку і застаўся там на восем месяцаў. Павал Дабравольскі расказаў Свабодзе пра шпацыры па крымінальных раёнах, абед у рэстарацыі сусьветнага ўзроўню і пра тое, навошта на мапе адзначаць наведаныя краіны.
Новы праект Свабоды – «Сьведкі Лукашэнкі». Гэта сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.
Пасьля 3 чэрвеня Літва ўвяла забарону на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі і шэрагу іншых харчоў зь Беларусі і Расеі. Расказваем падрабязна, як гэта працуе і каго датычыць.
Суразмоўца Свабоды вызваліўся з-пад варты ў траўні. Паводле яго, адміністрацыя стараецца ізаляваць «палітычных» любымі спосабамі.
Сёньня мы публікуем фрагмэнты ўспамінаў Сяргея Навумчыка, журналіста і палітыка, былога супрацоўніка Радыё Свабода.
У сямі частках візуалізаванага падкасту мы правялі гледачоў і слухачоў праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне некаторыя яе грамадзяне спрабуюць нелегальна перабрацца за мяжу, каб ня трапіць на фронт. Некаторыя зь іх выбіраюць для гэтага ўкраінска-беларускую мяжу.
Назва літоўскай вёскі Пірчупяй шырока вядомая ў сьвеце праз сымбалічны мартыралёг паселішчаў, што былі зьнішчаныя немцамі ў часе Другой сусьветнай вайны, побач зь беларускай Хатыньню, чэскімі Лідзіцамі, францускім Арадурам...
Калі падлеткавыя забавы пераходзяць у разрад злачынстваў і чаму за свавольства ля Вечнага агню ці брацкай магілы школьнікаў кідаюць за краты? Думкі бацькоў і псыхоляга.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца пісьменьнік і палітык Уладзімер Някляеў.
Якіх патэнцыйных небясьпек найбольш асьцерагаюцца два дыктатары на трэцім годзе вайны, калі патрыятычны мілітарысцкі чад спакваля зьнік, а грамадзтва ўсё больш апаноўвае стомленасьць, глухое раздражненьне і страх перад няпэўнай будучыняй?
29 траўня ў Бярозаўцы пахавалі Алену Міронаўну Ашурак. Публікуем фрагмэнты лістоў Вітольда да маці, напісаных у турме.
У Менскім абласным судзе 31 траўня распачнецца судовы працэс у дачыненьні да 20 «ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармаваньня „Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай“», у тым ліку журналіста Свабоды Юрыя Дракахруста.
Свае «пяцёркі» кніг на лета прапануюць выдавец Андрэй Янушкевіч, паэтка Сабіна Брыло, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Паводле творчага калектыву, без уліку штрафных санкцый за пратэрміноўку і падаткаў сумарная запазычанасьць Беларускага моладзевага хабу перад трупай складае амаль 18 тысяч эўра.
У якой канкрэтна краіне, пакуль невядома. Ва ўнівэрсытэце ня будзе бакаляўрыяту, толькі магістратура і дактарантура. Ідэя стварэньня БНДУ належыць беларускім навукоўцам-гуманітарыям, якія апынуліся ў выгнаньні.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Зіна Гімпелевіч, ганаровы прафэсар канадзкага ўнівэрсытэту Ватэрлу.
Віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько камэнтуе візыт вугорскага міністра замежных справаў у Менск, аналізуе спэцыфічную палітыку Вугоршчыны ў дачыненьні да Беларусі і Расеі.
Няўжо праўда ў Вільні ў XVI стагодзьдзі існаваў звычай, паводле якога мужчыны пускалі сваіх сяброў і гасьцей у спальню да жонкі? Ці ўсё мы ведаем пра норавы і мараль жыхароў Вялікага Княства Літоўскага?
Загрузіць яшчэ