Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская далучылася да кампаніі «Пакажыце Статкевіча!»


Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота

9 лютага 2023 году родныя і блізкія атрымалі апошнюю вестку ад Мікалая Статкевіча. З таго часу няма ніякай інфармацыі пра яго лёс: ад яго няма паведамленьняў, да яго не даходзяць лісты і пасылкі.

У гадавіну знаходжаньня аднаго з самых вядомых палітыкаў Беларусі ў рэжыме інкамунікада Сьвятлана Ціханоўская далучылася да міжнароднай кампаніі падтрымкі «Пакажыце Статкевіча!», якую ініцыявала «Народная Грамада».

«Я заклікаю ўсіх нашых міжнародных партнэраў: мэдыя, палітыкаў, актывістаў — патрабуйце ад рэжыму паказаць Мікалая Статкевіча. Аказвайце максымальны ціск на рэжым. Нам трэба давесьці, што ніякае злачынства не застанецца беспакараным і за яго трэба будзе несьці адказнасьць», — адзначыла ў звароце беларуская лідэрка.

  • Палітык Мікола Статкевіч знаходзіцца за кратамі амаль 4 гады. 14 сьнежня 2021 году яму вынесьлі прысуд: 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG