Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белпошта» запусьціла дастаўку лекаў з інтэрнэт-аптэк


«Белпошта» запусьціла новую паслугу — кур’ерскую дастаўку на дом замоваў з інтэрнэт-аптэк, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

«Белпошта» прапануе экспрэс-дастаўку на дом ці офіс прэпаратаў, мэдычных вырабаў і іншых тавараў з трох інтэрнэт-аптэк:

  • РУП «Белфармацыя» (pharmamall.by). Дастаўка магчымая дзень у дзень, калі зрабіць замову да 15.00 у будзённы дзень і да 11.00 у выходны. Кошт дастаўкі 8 рублёў, пры суме замовы ад 50 руб. — дастаўка бясплатная.
  • Віцебскае ГВРУП «Фармацыя» (vtapt.by) Замовы, аформленыя да 17.00, даставяць у той жа дзень, пасьля 1.00 — на наступны працоўны. Кошт дастаўкі — 10,92 рубля, пры суме замовы ад 50 рублёў — дастаўка бясплатная.
  • ГВУП «Мінская Фармацыя» (apteka.minfarm.by). Апрацоўка замоваў — з 8.00 да 17.00 у будзённыя дні, кошт дастаўкі 8 рублёў, пры суме замовы ад 50 рублёў — бясплатна. Магчымы самавываз.

Дастаўка ў фармаце «сёньня на сёньня» даступная ў Менску, Менскім раёне, Віцебску, Віцебскім раёне і Барысаве, удакладняюць у «Белпошце».

У траўні 2023 году Мінздароўя зацьвердзіла новую інструкцыю «Аб розьнічнай рэалізацыі лекавых прэпаратаў дыстанцыйным спосабам», якая дазволіла працу інтэрнэт-аптэк.

Прадаваць у такіх аптэках дазволілі толькі безрэцэптурныя прэпараты і сродкі з утрыманьнем этылавага сьпірту ня больш за 25%.

  • За 2023 год лекі ў Беларусі ў сярэднім падаражэлі на 12%, а некаторыя — яшчэ больш. Цэны на лекі растуць удвая хутчэй за інфляцыю. Прычыны — імпартны складнік у сыравіне, розьніца курсаў і складаная лягістыка. Многія беларусы сутыкаюцца з тым, што ня толькі ў аптэках, але і ў шпіталях зьніклі некаторыя імпартныя мэдпрэпараты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG