Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каханьне — мая рэлігія». Пачалася кампанія збору сродкаў на аплату псыхатэрапіі ЛГБТК+ людзям у Беларусі


Кампанія ЛГБТК+ актывістак «Каханьне – мая рэлігія» да 14 лютага. Худзі, цішоткі, шопэры з мэрчам ініцыятывы «Гэта окей» можна набыць, каб аплаціць псыхалягічную падтрымку ЛГБТК+ людзям у Беларусі
Кампанія ЛГБТК+ актывістак «Каханьне – мая рэлігія» да 14 лютага. Худзі, цішоткі, шопэры з мэрчам ініцыятывы «Гэта окей» можна набыць, каб аплаціць псыхалягічную падтрымку ЛГБТК+ людзям у Беларусі

У лютым стартавала кампанія, каб зьмяніць стаўленьне да Дня закаханых у Беларусі. Падчас яе актывісткі прадаюць адзеньне і торбы.

Кампанія «Каханьне — мая рэлігія» прымеркаваная да 14 лютага. Яна накіраваная на тое, каб зьмяніць стаўленьне да Дня закаханых у Беларусі, а таксама падтрымаць ЛГБТК+ людзей.

У яе межах можна набыць майкі, худзі і торбы са слоганамі «Нам усім тут ёсьць месца», «Мая сэксуальнасьць не абмяркоўваецца», «Каханьне — мая рэлігія», «Роўнасьць розных шлюбаў — сапраўдны кайф». Такія надпісы, на думку аўтарак кампаніі, будуць прасоўваць каштоўнасьці роўнасьці і павагі. Кампанія працягнецца ўвесь люты. Зь Беларусі аплаціць мэрч нельга зь меркаваньняў бясьпекі.

Кампанія ЛГБТК+ актывістак «Каханьне – мая рэлігія» да 14 лютага. Худзі, цішоткі, шопэры з мэрчам ініцыятывы «Гэта окей» можна набыць, каб аплаціць псыхалягічную падтрымку ЛГБТК+ людзям у Беларусі
Кампанія ЛГБТК+ актывістак «Каханьне – мая рэлігія» да 14 лютага. Худзі, цішоткі, шопэры з мэрчам ініцыятывы «Гэта окей» можна набыць, каб аплаціць псыхалягічную падтрымку ЛГБТК+ людзям у Беларусі

Арганізатары абяцаюць, што грошы з продажаў пойдуць на псыхалягічную падтрымку ЛГБТК+ пэрсон, актывістаў і актывістак, а таксама на падтрымку аўтараў кампаніі, ініцыятывы «Гэта окей». Адна купленая байка дапаможа аплаціць адну псыхалягічную сэсію, удакладняюць аўтаркі ініцыятывы.

Ініцыявала кампанію мэдыяініцыятыва «Гэта окей». Гэта некамэрцыйны праект, закліканы зьменшыць у беларускім грамадзтве стыгму і дыскрымінацыю адносна ЛГБТК+ людзей — праз адукацыю, асьвету, інфармацыйныя кампаніі. Ініцыятыва дзейнічае ўжо год.

«Сёньня ня ўсе могуць бясьпечна гаварыць пра сваё каханьне. Бо за гэта дыскрымінуюць, за гэта цкуюць, за гэта могуць пакараць. Мы прапануем пераасэнсаваць гэтае сьвята і ператварыць яго ў месяц каханьня!» — патлумачылі ініцыятаркі кампаніі.

Кампанію «Каханьне — мая рэлігія» ўжо падтрымалі журналісты Мікіта Мелказёраў, Кацярына Пытлева, блогер Максім Паршута, спартоўка Кацярына Сныціна, палітычныя дзяячкі Маргарыта Ворыхава і Хрысьціна Рыхтэр.

Кампанія ЛГБТК+ актывістак «Каханьне – мая рэлігія» да 14 лютага. Худзі, цішоткі, шопэры з мэрчам ініцыятывы «Гэта окей» можна набыць, каб аплаціць псыхалягічную падтрымку ЛГБТК+ людзям у Беларусі
Кампанія ЛГБТК+ актывістак «Каханьне – мая рэлігія» да 14 лютага. Худзі, цішоткі, шопэры з мэрчам ініцыятывы «Гэта окей» можна набыць, каб аплаціць псыхалягічную падтрымку ЛГБТК+ людзям у Беларусі

Ініцыятары «Гэта окей» кажуць, што пачалі дзейнічаць, бо ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, людзей саджаюць за краты, амаль усе арганізацыі грамадзянскай супольнасьці зьліквідавалі, правы людзей, асабліва з уразьлівых групаў, усё цяжэй абараняць. Да таго ж тэма ЛГБТК+ людзей застаецца табуяванай.

Сытуацыя для ЛГБТК+ людзей можа пагоршыцца пасьля зьменаў у беларускім заканадаўстве. Летась у кастрычніку стала вядома, што ў Беларусі падрыхтавалі праект зьменаў у кодэкс «Аб адміністрацыйных правапарушэньнях», які прадугледжвае «забарону прапаганды ЛГБТ».

«У першую чаргу ўводзяцца тры артыкулы. Гэта забарона на прапаганду ЛГБТ, пэдафіліі, зьмены полу», — адзначаў старшы пракурор аддзелу нагляду за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Раман Сідарэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG