Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 8 лютага: былому палітвязьню Раманаву, які адбыў 15 дзён пад арыштам, прысудзілі чарговыя «суткі»


Суд у Гомлі, архіўнае фота
Суд у Гомлі, архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Гомлі былога палітвязьня зноў арыштавалі на 15 дзён

Былы палітзьняволены Аляксей Раманаў 8 лютага на судзе атрымаў чарговыя 15 дзён арышту.

Яго затрымалі падчас масавага перасьледу былых палітвязьняў і іхных сем'яў у Беларусі 23 студзеня. Зранку яго дапытвалі ў КДБ, вечарам 23 студзеня перавялі ў ІЧУ. Суд тады пакараў яго 15 днямі арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Аляксей мае інваліднасьць праз анкалягічную хваробу. У яго шэраг цяжкіх хранічных захворваньняў, ён прымае шмат лекаў і мусіць прытрымлівацца адмысловай дыеты.

Як стала вядома Свабодзе, за першыя 15 дзён арышту ён тройчы трапляў у шпіталь, у яго былі моцныя прыступы. Але пасьля шпіталю яго вярталі назад у ізалятар.

Жыхара Ваўкавыску затрымалі за ўдзел у мітынгу 2020 году

Супрацоўнікі АМАП і ГУБАЗ затрымалі жыхара Ваўкавыску за ўдзел у мітынгу ў 2020 годзе ў Горадні, відэа зь ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал «Пульс Гродна».

На камэру затрыманы сказаў, што працуе барбэрам у салёне прыгажосьці. У роліку паказалі момант затрыманьня мужчыны: пакуль ён чысьціў на вуліцы сьнег, пяць сілавікоў павалілі яго на зямлю і заламалі рукі.

Паводле якога артыкулу абвінавачваюць жыхара Ваўкавыску, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG