Дата дня
1839 — адбыўся Полацкі царкоўны сабор, які скасаваў Берасьцейскую царкоўную унію 1596 году. Напярэдадні ў Беларусь былі ўведзеныя дадатковыя расейскія войскі. Сабор быў інсьпіраваны расейскімі ўладамі і шырока не афішаваўся. Яго вынікі былі абвешчаныя празь некалькі месяцаў. Але ўсё роўна пачаліся масавыя пратэсты і рэпрэсіі, якія працягваліся шмат гадоў.
Таксама ў гэты дзень
1910 — у Вільні прайшла першая пастаноўка тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, пачынальніка беларускага прафэсійнага тэатру.
1974 — арыштавалі Аляксандра Салжаніцына, які быў абвінавачаны ў здрадзе Радзіме і пазбаўлены савецкага грамадзянства. 13 лютага яго выслалі з СССР (даставілі ў ФРГ самалётам).
2004 — у Брусэлі пачало працу прадстаўніцтва Эўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь», дзе на грамадзкіх асновах занятыя беларусы, што жывуць у Бэльгіі або атрымалі там палітычны прытулак.
2009 — у ноч з 11 на 12 лютага ў цэнтры «Кардыялёгія» правялі першую ў Беларусі перасадку сэрца.
2015 — у Менску завяршыўся саміт «нармандзкай чацьвёркі» і сустрэча Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе. Дамовіліся спыніць агонь і адвесьці цяжкую тэхніку.
У гэты дзень нарадзіліся
1809 — Чарлз Дарвін, брытанскі навуковец-прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай тэорыі пра паходжаньне відаў жывёл і расьлін.
1809 — Абрагам Лінкальн, амэрыканскі прэзыдэнт.
1872 — беларускі мастак і выдатны майстар пэйзажу Вітольд Бялыніцкі-Біруля
1937 — беларускі паэт Алесь Наўроцкі.
1941 — беларускі харавы дырыжор Міхаіл Дрынеўскі.
1942 — беларускі скульптар Генадзь Буралкін.
1969 — беларускі паэт і перакладчык Серж Мінскевіч.
У памяці
1798 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі.
1804 — Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.
1984 — Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.