Відэа з затрыманымі апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, блізкіх да сілавікоў.
Дзе цяпер знаходзяцца затрыманыя і ў якім яны статусе — невядома. У камэнтары пад відэа сілавікоў напісана: «Чарговая партыя крымінальных спраў па масавых парушэньнях грамадзкага парадку» — што, імаверна, можа сьведчыць пра тое, што затрыманым пагражае крымінальная адказнасьць паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
«Медиазона» адшукала старонкі трох зь пяці затрыманых у сацсетках. Там яны падпісаныя як Максім Громаў, Аляксей Пашкевіч і Аліна Сівец.
Аліна Сівец на відэа сілавікоў кажа, што сілавікі яе ўжо затрымлівалі 9 жніўня, калі яны падышлі да цэнтру падчас разгону пратэстоўцаў. Чым тады скончылася затрыманьне, невядома.
Яшчэ адна затрыманая на камэру кажа, што 9 жніўня сілавікі затрымалі яе і хлопца. Хлопца арыштавалі на трое сутак, а яе адпусьцілі.
Гэта ўжо ня першы масавы суд у Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020 году за апошнія месяцы. Сёлета вынесьлі прысуды ўжо 25 жыхарам Баранавічаў. У красавіку па артыкуле аб грубым парушэньні грамадзкага парадку (частка 1 артыкула 342 КК) у двух судовых працэсах асудзілі 17 чалавек.
27 чэрвеня стала вядома, што ў судзе Баранавіцкага раёну прызначаная справа, у якой 8 чалавек абвінавачваюць у грубым парушэньні грамадзкага парадку.
Форум